нудлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Поўны нуды, тужлівага настрою. Нудлівая песня.

2. Які наганяе нуду, сум. [Варашкін] заснуў пад непрыемны і нудлівы посвіст ветру за акном. Савіцкі.

3. Які трывожыць бесперастанку (пра боль і інш.). Застаўшыся на месцы са жменькай мужчын, Сцёпка нерухома глядзеў услед натоўпу. Нудлівы боль і злосць — не то на іх, не то на сябе, што не здолеў угаварыць [людзей]. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аса́дак, -дку м., в разн. знач. оса́док;

вада́ дала́ а. — вода́ дала́ оса́док;

дно мо́ра пакры́лася цвёрдымі пласта́мі ~дку — дно мо́ря покры́лось твёрдыми пласта́ми оса́дка;

на душы́ заста́ўся непрые́мны а. — на душе́ оста́лся неприя́тный оса́док

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

На́псінь ’дрэва, пасінеўшае ці пачарнеўшае ад вільгаці’ (Нас.), напеніць ’пасінець ад вільгаці, макраты’ (Нас.). Гл. псініць ’намакаць да гніення, прымаць сіні колер (пра дрэва)’, паводле Насовіча (Нас., 316), да пасінець; хутчэй да псіньнепрыемны пах; гніль’: Гето дерево псинь (Нас.), параўн. псіна ’сабачае мяса; дрэнны пах’; параўн. сапсёлы ’састарэлы, слабы’, усё да пёс 1 магчыма народнаэтымалагічнае збліжэнне з сіні, сінець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тата́рак ’бадзяк, пустазелле’ (Сцяшк.), сюды ж, магчыма, тата́рнік ’Garduus tomentasus’ (?) (“близ дорог”, Меер Крыч.). Укр. тата́рни́к ’чартапалох’, дыял. ’бадзяк палявы’, рус. тата́рин, тата́рник ’чартапалох; асот’. Ад тата́рын, тата́ры (гл.) з матывацыяй ’небяспечны’, ’шкодны’, ’непрыемны’, што адлюстроўвае калючасць раслін. У аснове намінацыі этнонім з пераносным значэннем ’не свой, чужы’, гл. Беразовіч, Язык и трад. культура, 409. Параўн. таксама ЕСУМ, 5, 527.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́тча кніжн. ’іншасказальнае апавяданне з павучальным вывадам’ (ТСБМ), пры́тча, пры́чта, пры́шта ’байка, апавяданне, быль’, ’непрыемны, нечаканы выпадак; непрыемны збег абставін’ (Нас., Касп., ТС), prýcca ’хвароба, немач’ (Варл.), пры́чча, пры́ча ’тс’ (віл., смарг., Сл. ПЗБ), пры́чча ’нечаканая хвароба; бяда’ (Бяльк.), пры́чта ’прытча, дзіва’ (Ян.), пры́тча ’штукі; свавольства’ (Нас.), ме́рыць пры́чча ’лячыць хваробу (забабонамі)’ (віл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. притча ’апавяданне’ (Альтбаўэр). Укр. при́чта, при́тча ’гісторыя, здарэнне, выпадак’, рус. при́тча ’прытча’, дыял. ’няшчасце, бяда, напасць’; ’раптоўная хвароба, выкліканая чарамі, сурокамі’, при́тчия ’казка, байка, прытча’, ст.-рус. притъча ’няшчасны выпадак’ (XIII ст.), ст.-польск. przytcza ’выпадак, здарэнне’, серб.-харв. при̑ча ’апавяданне, прыказка’, славен. príča ’момант, цяперашні час’, ’сведчанне, сведка’, ’прытча, казка, прыказка’, балг. при́тча ’прытча’. Прасл. *pritъča ’выпадак’ ад *pritъknǫti ’прыткнуць’ (Міклашыч, 368; Праабражэнскі, 2, 127; Брукнер, 445; Фасмер, 3, 368; БЕР, 5, 740; Банькоўскі, 2, 953; ЕСУМ, 4, 581–582; ESJSt, 12, 719). Да ткнуць, тыкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непрыго́жы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае гармоніі ў сваіх абрысах, афарбоўцы; пазбаўлены прыгажосці. Непрыгожы дом. Непрыгожая тканіна. // Непрыемны па свайму гучанню (пра голас, музыку, гукі і пад.). Непрыгожы голас.

2. Які мае непрывабную знешнасць (пра чалавека). Зрэшты, фройляйн была худая, плоская, недарэчна высокая, непрыгожая з твару. Брыль. І назваць.. [Эльзу] непрыгожай нельга. Толькі прыгажосць яе непрывабная, чужая. Чарнышэвіч.

3. Заганны, несумленны, нядобры. Непрыгожы ўчынак. Непрыгожая гісторыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абу́за (БРС, Гарэц., Нас., Бяльк., Касп.) ’лішняя турбота, распуста, брыда, гультай’, абузнынепрыемны, прыкры, завадны, што перашкаджае’ (Нас., Гарэц., Касп.), абузніца ’распусніца, гультайка’ (Нас. Сб.) < ob‑vǫza (параўн. абвязаць). Ст.-рус. обузъ ’завязка’, ст.-слав. обѧзъ ’тс’. Семантычны зрух у напрамку ’павязка’ > ’прывязаны груз’ > ’усё, што гняце’ (Баханькоў, Бел. мова, 163; Фасмер, 3, 109). Параўн. в.-луж. wóbuza, н.-луж. hobuza ’прыкрасць, цяжар’ (Махэк, Slavia, 28, 270).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліхатня́ ’дурнота, глупства’, ’непрыемны выпадак’, ’заблытанасць’ (Нас.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ня ад дзеяслова *ліхацець, параўн. укр. лихоти́тися ’рабіцца млосна’, лихоті́ти ’праклінаць, клясці’, рус. урал., сіб., амур. лихо́ти́ть ’нудзіць’, с.-урал. лихоти́ться ’прыхварнуць’, ст.-рус. лихотный (XI ст.) ’шалапутны’, лихоть ’адхіленне’, ст.-польск. lichocić ’даводзіць да нэндзы, вынішчаць, аслабляць’ (XVI ст.), lichotny ’дрэнны, ганебны, незаконны, подлы’, в.-луж. lichoćić ’займацца ліхвярствам’, чэш. lichotiti ’ліслівіць, хваліць’, славац. lichotiť ’дагаджаць’. Паўн.-прасл. lixotiti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заты́каць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць тыкаць ​1.

заты́каць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць тыкаць ​2.

затыка́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да заткнуць.

•••

Вушы затыкаць — старацца не чуць, не слухаць, не звяртаць увагі на тое, што адбываецца.

Хоць (ты) вушы затыкай — пра моцны крык, шум, стукат і пад.

Хоць (ты) нос затыкай — пра цяжкі, непрыемны пах, дух.

затыка́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да заткаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыпу́чы, ‑ая, ‑ае.

Які рыпіць, скрыпіць. Рыпучыя вароты. Рыпучыя колы. □ Лейтэнант падаўся назад, усеўся на рыпучыя дошкі лаўкі. Лынькоў. Вачурка не ведаў, як аддзякаваць Сашку. І вось вырашыў пашыць яму рыпучыя боты. Гроднеў. // Рэзкі, непрыемны (пра голас, гук). Рыпучы голас. □ У школе было вядома — кожны дзень трэба рыхтаваць урокі, і хоць мачыха і перашкаджала сваёй рыпучай буркатнёю, дзяўчына ні разу не прыйшла ў школу, не падрыхтаваўшы іх. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)