даліка́тны, -ая, -ае.

1. Ветлівы, ласкавы ў абыходжанні з людзьмі.

Гэта спакойны, д. чалавек.

2. Які патрабуе асцярожных, тактоўных адносін (разм.).

Я да вас па далікатным пытанні.

3. Складаны, тонкі, выпеставаны.

Далікатныя рукі.

Чалавек далікатнага складу.

4. Кволы, мяккі, прыемны навобмацак.

Чаравікі з далікатнай скуры.

|| наз. даліка́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пабла́жлівы ’нястрогі, непатрабавальны, мяккі, велікадушны’ (ТСБМ). Запазычанне з польск. pobłażliwy ’тс’. Далей гл. благаць, благі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перайна́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Змяніўшыся, стаць іншым; перамяніцца. Перайначыліся людзі. Перайначыўся настрой. □ Твар .. [Сямёна Васільевіча] у адзін момант перайначыўся, выраз стаў мяккі, добры, на ім адбілася спагадлівасць. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мяккун ’малюск’ (Флора). Тэрмін, перакладзены з лац. molluscus ’мяккаваты < mollisмяккі’. Аналагічная калька — чэш. mekkyš ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пабла́жлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Нястрогі, непатрабавальны. Так з іх [настаўнікаў] паблажлівай дапамогай і закончыла Ева сямігодку. Асіпенка.

2. Мяккі, велікадушны. Лёс, які дагэтуль наносіў .. [Сімону] удары, стаў больш паблажлівым. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сангі́на, ‑ы, ж.

1. Мяккі чырвона-карычневы мінеральны карандаш, які ўжываецца ў мастацтве. Партрэт напісаны сангінай. □ Улюбёныя графічныя матэрыялы Сергіевіча — аловак, сангіна. Шматаў.

2. Малюнак, выкананы такім карандашом.

[Фр. sanguine.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уза..., прыстаўка (гл. уз...).

Ужываецца замест «уз...»: 1) перад збегам зычных, напрыклад: узабрацца, узарвацца, узаткнуць; 2) перад зычнымі, пасля якіх пішацца мяккі знак або апостраф, напрыклад: узалью, узаб’ю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашамо́такмяккі качан капусты’ (Жд.). Ад шаматаць ’шалясцець’, што ўзыходзіць да гукапераймальнага шам! (пра невыразны глухі гук).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаўчы́цца ’знаходзіць зручны момант, каб спрытным рухам зрабіць што-небудзь’ (ТСБМ). Да лоўкі (гл.), як мя́ккімякчыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мекашэўя, мекішэўя ’мышцы’ (віл., чэрв., Сл. ПЗБ). Утворана ад мя́кіш (< мяккі) < прасл. mękyšь і суфіксаў ‑ev‑ьje.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)