мя́ккі, -ая, -ае.

1. Які ўгінаецца пры націсканні, няцвёрды, эластычны, далікатны.

М. хлеб.

М. абутак.

Мяккія валасы.

Мяккія рукі.

2. Прыемны для ўспрымання; не рэзкі.

М. голас.

Мяккае святло.

3. Плаўны, павольны.

Мяккія рухі.

4. перан. Лагодны, ціхі, спагадлівы.

М. характар.

М. чалавек.

5. Нястрогі, паблажлівы.

М. прыгавор.

6. Цёплы, несуровы.

М. клімат.

Мяккая зіма.

7. Які ўтрымлівае мала вапнавых солей.

Мяккая вада.

8. На транспарце: з мяккімі сядзеннямі або прызначаны для выкарыстання мяккіх сядзенняў.

М. вагон.

9. Аб зычным гуку: які вымаўляецца прыбліжэннем сярэдняй часткі языка да цвёрдага паднябення; проціл. цвёрды.

Мяккі знак — назва літары «ь».

|| ласк. мя́кенькі, -ая, -ае (да 1 знач.).

|| наз. мя́ккасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мя́ккі в разн. знач. мя́гкий;

м. хлеб — мя́гкий хлеб;

мя́ккае святло́ — мя́гкий свет;

м. го́лас — мя́гкий го́лос;

мя́ккія ру́хі — мя́гкие движе́ния;

м. хара́ктар — мя́гкий хара́ктер;

м. ваго́н — мя́гкий ваго́н;

мя́ккая паса́дка — мя́гкая поса́дка;

мя́ккія зы́чныялингв. мя́гкие согла́сные;

мя́ккая вада́ — мя́гкая вода́;

м. знак — мя́гкий знак;

мя́ккая мэ́бля — мя́гкая ме́бель;

мя́ккае паднябе́ннеанат. нёбная занаве́ска;

м. як воск — мя́гкий как воск

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

мя́ккі, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўгінаецца пры націсканні, не робіць уражання цвёрдасці, шчыльнасці пры датыканні; няжорсткі, няцвёрды. Лёг Янка на мяккую пасцель і заснуў як забіты. Якімовіч. Сцежка была мяккая, тарфяная, мялася пад нагамі і скрадвала шум крокаў. Чорны. // Тонкі, шаўкавісты, эластычны (пра валасы, шэрсць, матэрыю і г. д.). Мяккая воўна. Мяккі лён. Мяккі хром. □ [Аксеня] апусцілася над.. [Янам] на калені, заглянула ў твар, ласкава пагладзіла яго мяккія валасы. Пестрак. // Далікатны, не грубы. Нечакана нечыя мяккія і цёплыя пальцы ласкава прыкрылі вочы. Шыцік.

2. Які лёгка паддаецца апрацоўцы, лёгка змяняе форму пры сцісканні; проціл. цвёрды. Мяккая марка сталі. Мяккая гліна. □ Лясны грунт мяккі, падатлівы. Рыдлёўка ідзе ў зямлю добра. Ставер. Мароз адпаў, снег быў мяккі і не рыпеў пад нагамі. Паўлаў. // Свежы, нячэрствы. Мяккі пірог. Мяккі хлеб.

3. перан. Прыемны для ўспрымання; не рэзкі. Голас быў у Цярэшкі прыемны, мяккі і такі шчыры, што ішоў, здавалася, ад самога яго сэрца. Краўчанка. Лямпа з сінім абажурам залівала мяккім святлом стол і паперы. Карпюк. На дварэ дзьмуў мяккі вецер, ціха шумеў у лісцях клёнаў, што акружалі казармы. Дудо. // Плаўны, павольны. Мяккая хада. Мяккія рухі. □ Некаторыя [людзі] кінуліся адразу назад, ад штабеляў, ад берага, туды, .. дзе хадзілі пад сонцам мяккія, жытнія хвалі, дзе ўтульна зелянеў ускраек лесу. Лынькоў. // Ціхі, прыглушаны; ледзь чутны. Ад ракі даносіліся крыкі, смех, чуліся мяккія ўсплёскі вады. Дуброўскі. У калідоры пачуліся крокі. Асцярожныя, мяккія, як кашэчыя. Арабей.

4. перан. Некантрастны; не зусім выразны. Мяккія ружовыя цені калыхаліся між шэрых камяніц, раставалі ў зялёным змроку садоў. Лынькоў.

5. перан. Які лёгка паддаецца чужому ўплыву; хісткі, няўстойлівы. Мяккі «таварыш», проста як вата, Хоць куды хочаш яго запіхай. Крапіва. // Сардэчны, спагадлівы, чулы. Міхасёў бацька Лявон Архіпавіч быў чалавек мяккі, душэўны. Якімовіч. Калі .. [пісьменнік] пачаў гаварыць аб дзецях, аб якіх мала дбаюць бацькі, .. то некаторыя больш мяккія натуры ўцерлі слязу. Колас. // Які выражае сардэчную дабрату. Калі развіталіся за саўгасаўскім садам, Міша сказаў, і словы яго былі мяккія, добрыя: — Прыходзь часцяком, да нас. Баранавых.

6. Нястрогі, паблажлівы; проціл. суровы. Мяккі прыгавор. Мяккае абыходжанне.

7. перан. Пазбаўлены рэзкасці, грубасці; далікатны. У голасе разам з мяккім дакорам чулася зморанасць. Гарбук. Мяккі тон маёра адразу раззброіў.. [Пальчыка]. Дамашэвіч. [Панна Ядвіга] тварам была копіяй бацькі, толькі з болей мяккімі і дробнымі рысамі. Бядуля.

8. Цёплы, несуровы (пра клімат, пагоду і пад.). Мяккі клімат. □ Нават Клім Турок, самы стары ва Узлессі чалавек, не памятаў такой мяккай зімы. Шахавец.

9. Які вымаўляецца прыбліжэннем сярэдняй часткі языка да цвёрдага паднябення (аб зычных гуках). Мяккія зычныя.

•••

Мяккая вада гл. вада.

Мяккая мэбля гл. мэбля.

Мяккая пасадка гл. пасадка.

Мяккі вагон гл. вагон.

Мяккі знак гл. знак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мя́ккі

1. weich; geschmidig (пра скуру);

мя́ккае крэ́сла wicher Sssel, Plstersessel m -s, -;

2. перан sanft, weich; nchgiebig (пра характар);

мя́ккі клі́мат mldes Klma

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Мя́ккі, мя́кі, мякі́, мʼя́ккі, мя́ккій ’няцвёрды, няжорсткі’, ’тонкі, шаўкавісты, эластычны’, ’далікатны’, ’падатлівы на апрацоўку’, ’прыемны для ўспрымання’, ’свежы’, ’не зусім выразны’, ’хісткі’, ’нястрогі’, ’лёгкі’, ’цёплы’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Грыг., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, Ян.; віл., Нар. сл.), ст.-бел. мяккий ’гнуткі, не цвёрды’, ’лянівы’, ’бесклапотны’, ’ілжывы, здрадлівы’ (Булахаў, Гіст., 128). Укр. мʼягки́й, рус. мя́гкий, мя́гок, польск. miękki, палаб. mąkė, mątkė, н.-луж. měki, в.-луж. mjehki, чэш. měkký, славац. mäkký, славен. méhek, mékek, mehak, серб.-харв. мѐк, макед. мек, мекан, балг. мек, ст.-слав. мѧкъкъ. Прасл. mękъ(kъ), да якога роднаснымі з’яўляюцца: літ. minkyti ’мяць, мясіць’, mìnkštasмяккі’, лат. mîksts, mĩkus ’тс’, mîkt ’размягчацца’, mîcît ’мяць’, ст.-інд. mácaté ’раздрабляе’, ст.-грэч. μάσσω ’мяшу’, алб. mekë ’слабы’. Да і.-е. *men(ə)k‑ ’мяць, драбіць’. Іншая ступень чаргавання асновы — му́ка, мука́ (гл.) (Бернекер, 2, 42–43; Траўтман, 184; Буга, Rinkt, 1, 463; Мее, Études, 326; Брукнер, 327; Фасмер, 3, 28; Скок, 2, 400–402; Бязлай, 2, 176; БЕР, 3, 719–720). Паводле Махэка₂ (358), прасл. mękъkъ утворана ад ужо не існуючага дзеяслова męk‑ati, męką (як славац. šibký ад šibati).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мяккі, пухкі, пушысты, пульхны □ як пух

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

мя́гкий в разн. знач. мя́ккі;

мя́гкий материа́л мя́ккі матэрыя́л;

мя́гкий свет мя́ккае святло́;

мя́гкий го́лос мя́ккі го́лас;

мя́гкие движе́ния мя́ккія ру́хі;

мя́гкая вода́ мя́ккая вада́;

мя́гкий хара́ктер мя́ккі хара́ктар;

мя́гкие согла́сные лингв. мя́ккія зы́чныя;

мя́гкий знак мя́ккі знак;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

пу́хкі, -ая, -ае.

Мяккі, пушысты.

Пухкая падушка.

|| наз. пу́хкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пу́хлы, -ая, -ае.

Круглявы, мяккі, некалькі ўспухлы.

Пухлыя губы.

|| наз. пу́хласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жано́цкі, -ая, -ае.

Уласцівы жанчыне; мяккі, пяшчотны, прывабны.

Жаноцкае хараство.

|| наз. жано́цкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)