прыхі́льнік, ‑а, м.

1. Той, хто прытрымліваецца якіх‑н. поглядаў, ідэй; прыхільна адносіцца да каго‑, чаго‑н.; паслядоўнік. Кангрэс прыхільнікаў міру. Прыхільнікі рамантызму ў мастацтве. □ Іван Дамінікавіч спакваля, ціха адказаў: — Я лепш пераеду вось у гэты дом, — і ён паказаў на прыгожы ансамбль сяміпавярховых будынкаў. — Тут і ванна будзе, і ліфт, і гарачая вада. Адным словам, я не прыхільнік індывідуальнай хутарской гаспадаркі. Хведаровіч.

2. Той, хто выказвае сімпатыі, прыхільнасць да каго‑н.; паклоннік. Насустрач Мечык. Вася Мечык — Яе [Аксаны] прыхільнік, лепшы друг. Гатовы да любых паслуг. Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скульпту́ра, ‑ы, ж.

1. Від выяўленчага мастацтва — стварэнне аб’ёмных вобразаў (барэльефаў, статуй і пад.) з гліны, каменя, металу і пад. Займацца скульптурай. □ Праца.. з’яўляецца вядучай тэмай савецкага выяўленчага мастацтва — жывапісу, графікі, скульптуры. «Беларусь». На аддзяленні скульптуры Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута быў аб’яўлены конкурс на лепшы праект мемарыяла. «Помнікі».

2. Твор гэтага віду мастацтва. На кожным кроку кідаліся ў вочы манастыры, кляштары, касцёлы, цэрквы, кірхі і капліцы са своеасаблівымі скульптурамі каталіцкіх святых. Колас. Праходзячы міма скульптуры студэнта, схіленага над разгорнутай кнігай. Максім Сцяпанавіч зноў захваляваўся. Карпаў. // зб. Сукупнасць такіх твораў. Беларуская скульптура.

[Лац. sculptura.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фла́гман, ‑а, м.

1. Камандуючы буйным злучэннем ваенных караблёў (атрадам, эскадрай, дывізіяй).

2. Вядучы карабель ці самалёт у калоне суднаў (самалётаў), на борце якога знаходзіцца камандуючы; самы лепшы або самы буйны карабель (самалёт) якога‑н. флоту, флатыліі.

3. перан. Пра што‑н. самае буйное, галоўнае сярод падобных. Флагман беларускай тэкстыльнай прамысловасці, які ўзвялічыў у нашай краіне і за яе межамі славу беларускага лёну, — так выглядае Аршанскі льнокамбінат у рэспубліканскім аспекце. Палтаран.

4. Персанальнае воінскае званне асоб вышэйшага начальніцкага саставу ў Ваенна-марскім флоце СССР у перыяд 1935–1940 гг.

[Гал. vlagman.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раст, мн. л. расты́, ’парастак’ (астрав., Жд. 1). Нульсуфіксальнае ўтварэнне ад расты́, параўн. расток, храсток (гл.). Сюды ж (калі гэта не запазычанне з украінскай) раст — “маленькія-маленькія, з галоўку шпількі, сінія, іншым часам белыя кветкі, вылазяць амаль адразу, як сыдзе снег” (Караткевіч, Маладосць, 1987, 1, 159). Параўн. укр. раст ’ключыкі, Primula veris L.; кураслеп, Anemona nemorosa L.’, макед. рас ’куст’, балг. раст ’дубчык’, ра́сте ’галінкі для тутавага шаўкапрада’. Параўн. таксама аналагічныя, але аддзеяслоўныя рус. дыял. растлепшы час для росту зеляніны і пад.; для сенакосу, збору малака (на масла) і пад.’, ’маладая трава (на пашы)’, што, паводле БЕР, 6, 186, запазычаны са стараславянскай; а таксама славен. rȃst ’рост, расліннасць’, серб.-харв. ра̑ст ’расліна’, макед. раст ’рост’, ст.-слав. растъ ’рост, вырастанне’, якія з’яўляюцца рэгулярнымі адпаведнікамі прасл. *orstъ < orsti, гл. рост, расці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Луч1 ’лепш’ < лу́ччылепшы’ (Рам. 1, Нар. Гом., ТС), лу́ччай ’лепш’ (Жд. 1, Ян.), лу́чча ’тс’ (Ян.), лу́тчай ’тс’ (в.-дзв., Шатал.), луччэй ’тс’ (Растарг.), лу́ччы, луччэйшылепшы’ (Бяльк., Растарг., Мат. Гом.; круп., Сл. ПЗБ), лу́чшы(й), лу́ччый ’тс’, ’правы бок матэрыі’ (шчуч., стол., даўг., Сл. ПЗБ), лу́ччай ’больш’ (Ян.). Укр. лу́чче, лу́ччий, рус. лу́чше, лу́чший, ст.-рус. лучии, ст.-слав. лоучии, лоучьши — першапачаткова азначала ’які найбольш падыходзіць’. Да лу́чыць (гл.).

Луч2, мн. лучэ́ ’прамень’ (гарад., Сл. ПЗБ; Яруш.). Укр. луч ’тс’, рус. луч ’тс’, ’лучына’, ’паходня’, ’агонь на носе лодкі’ (арханг., пск., урал.), ’агонь на краі гумна пры малацьбе’ (цвяр.), ’агонь у жыллі’ (арханг.), ’колер’, луча́ ’лучына’ (цвяр.), ’прамень’ (вяц.); польск. łuczywo, н.-луж. łucywo, в.-луж. łučwo, łučiwo, чэш. louč, славац. lúč ’лучына’, lúče ’прамяні’, славен. lúč ’святло’, ст.-славен. ’свечка’, долен. ’лучына’, серб.-харв. лу̑ч ’лучына’, ’паходня’, ’сасна’, лу̏ча ’прамень’, макед. лач, балг. луч, луча ’тс’, ’зара’, ц.-слав. лучь ’святло, бляск’, лоуча ’прамень’. Прасл. lučь < *lou̯k‑is, luča < *lou̯ki̯a < і.-е. *leuk‑ ’свяціць’ (параўн. ст.-прус. luckis ’палена’, літ. laũkas ’жывёла — Лыска або Зорка’, ’поле’ — аналагічна славен. svet ’поле’; ст.-інд. loká‑ ’прастор, святло’, rōkás ’святло’, rōciṣ ’бляск’, авест. raōčah‑ ’святло’, ст.-грэч. λευκός ’светлы, бліскучы’, λύχνος ’зара’, лац. lūx ’святло’, lūcus ’святы гай’, lucerna ’лятарня’, ірл. lóche ’маланка’, гоц. liuhaþ ’святло’, ст.-в.-ням. lōh ’прасека’, ст.-ісл. log ’полымя, святло’ (Фасмер, 2, 537; Скок, 2, 323–324; Бязлай, 2, 154; БЕР, 3, 529–530; Шустэр–Шэўц, 11, 784–785).

Луч3 ’пучок лучыны, вязка карчоў, якія паляць у сетцы на носе лодкі, калі колюць рыбу васцямі ноччу’ (полац., З нар. сл.), рус. арханг., пск., урал. луч ’агонь на носе лодкі’; параўн. таксама паўн. ст.-рус. лучити ’лавіць рыбу з падсвечваннем на спецыяльным прыстасаванні на носе лодкі’ (XVII ст.). Да луч2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тайні́к, ‑а, м.

1. Месца для хавання чаго‑н. [Яраш] надзеў лепшы касцюм, дастаў з тайніка пісталет і гранату. Шамякін. // Тайнае сховішча. Вада бруіла ў нары і доўга не супакойвалася, аж пакуль бабёр зноў не забіраўся ў свой тайнік. Масарэнка.

2. перан. Тое, куды няма доступу іншым; самае запаветнае, патаемнае месца чаго‑н. Хто ў размове з ім не забываў, падкрэсліваў яго заслугі, чуць падхвальваў, з тым Вароніч абыходзіўся, як з чалавекам, які адамкнуў тайнік яго сэрца. Грамовіч. І дзесьці ў тайніках душы асядае, як муць, чорная думка аб тым, што няма нічога вечнага на зямлі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уніжэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. уніжаць — унізіць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. уніжацца — унізіцца. І расказваў дзед Талаш пра свае прыгоды, пра стажок, пра сваё ўніжэнне перад польскімі жаўнерамі, пра іх насмешкі і здзек. Колас. Калі чалавек заскарузне ў сваіх звычках.., дык ужо вельмі цяжка яго перайначваць. Усякая спроба змяніць натуру такога чалавека ў лепшы бок успрымаецца ім як уніжэнне яго асобы. Дуброўскі.

2. Тое, што прыніжае, зневажае чалавека, яго годнасць. Тое, што .. [Яраш] вымушаны рабіць з гэтага бязвіннага наведвання тайну, уніжала і абражала. А ўніжэнне для яго, гордага і незалежнага, было самай страшнай карай. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пала́саваць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго.

Пакарміць чым‑н. смачным, пачаставаць ласункамі. Паласаваць дзяцей цукеркамі. □ Тэкля заўсёды песціла .. [карову], як малое дзіця, наровячы напаіць цёпленькай вадзічкай, падкінуць лепшы ахапак сена, паласаваць бурачкамі ці добра завараным пойлам. Няхай.

паласава́ць, ‑су́ю, ‑су́еш, ‑су́е; незак., каго-што.

1. Спец. Рэзаць на палосы. Паласаваць жалеза.

2. Разм. Удараць, біць чым‑н., пакідаючы на целе сляды ў выглядзе палос. Раптам Сомік скочыў, схапіў.. [жанчыну] леваю рукою за хустку разам з валасамі і пачаў паласаваць плёткай. Крапіва. Цяпер дзядзька стаяў на падводзе, трымаў у руках лейцы і лейцамі ўвесь час паласаваў каня. Васілеўская.

3. перан. Разм. Бліскаць паласой агню, святла. Усё часцей і часцей паласавалі неба агнявыя маланкі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысы́паць, ‑сы́плю, ‑сы́плеш, ‑сы́пле; зак.

1. што і чаго. Насыпаць чаго‑н. дадаткова. Лапко ж мусіў прызнацца, што корм ён даваў. Ну, але ж ці гэта злачынства, што ён дасць калі-нікалі мяшок сечкі ды прысыпле з прыгаршчы аўса? Колас.

2. каго-што. Засы́паць, насы́паць зверху; прыцерушыць. — Грошы.. я схаваў за гумном, у дзвярах, прысыпаў карой з дрывотніка. Чорны. [Галіна] спачатку прамыла струп, пасля прысыпала і паклала пластыр. Пташнікаў.

3. Пачаць мацней ісці, сыпаць. А дождж іграе на драніцах, Як самы лепшы музыкант.. То ўраз прысыпле буйным шротам, То ледзьве-ледзь зашамаціць. Броўка.

прысыпа́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да прысы́паць.

прысыпа́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да прыспаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уздзе́ць, ‑дзену, ‑дзенеш, ‑дзене; зак., што.

1. Надзець, нацягнуць на сябе або на каго‑н. (адзенне, абутак і пад.). Уздзець паліто. Уздзець боты на ногі. □ Уздзеў [Платон] кепку, схапіў са сцяны дубальтоўку і выскачыў. Пестрак. Вокны Параска посцілкамі пазавешвала, лепшы андарак уздзела. Лобан.

2. Павесіць, начапіць на што‑н.; прымацаваць да чаго‑н. Уздзець рукзак на плечы. Уздзець пятлю на крук. □ Лаўрэн Карпавіч, не спяшаючыся, уздзеў на нос акуляры і пачаў чытаць. Гроднеў.

3. Насадзіць што‑н. на вастрыё, на які‑н. стрыжань; праколваючы, надзець на што‑н. вострае. Уздзець кола на вось. □ Збан уздзеў на відэлец скрылёк кілбасы і на момант задумаўся, нібы вырашаючы, есці ці не. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)