Плі́тніца1куча камення’ (шчуч., Сл. рэг. лекс.). Да пліта ’камень’ (гл.) і суф. ‑ніц‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 164).

Плі́тніца2 ’цагельня’ (добр., Мат. Гом.). Да пліта ’цэгла’, якое сустракаецца ўжо ў XII ст. (Кірыла Тураўскі) і, відаць, узыходзіць да ст.-грэч. πλίνθο, ’плоская цэгла, плінфа’ і суф. ‑иіц‑а са значэннем месца. Параўн. рус. пск. платня ’месца, кар’ер, дзе з горных парод здабываюць пліты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пень, пэнь ’ніжняя частка ствала спілаванага або зламанага дрэва’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Яруш., Сл. ПЗБ, Ян., ТС), ’бервяно’ (віл., воран., Сл. ПЗБ), ’дрэва наогул’ (чэрв., барыс., Сл. ПЗБ), ’куча галля, ламачча’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’смаляны пень на падпал; хлыст дрэва’, ’пень с карэннем; шышак’: пень, апенак, ’цвёрдая частка пяра; адросткі пер’яў’, пе́нне, пення ’адросткі пер’яў’ (Сл. ПЗБ), пень ’вулей, калода’ (Скарбы), ’калодачны вулей’ (Нікан., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), ’ляжачы вулей’ (ЛА, 1), ’частка снапа ад перавясла да зрэзу’ (мін., лаг., Шатал.), сюды ж пеньчужо́к ’аб’едзенае жукамі сцябло бульбы’ (Сл. ПЗБ), ’някемлівы, нездагадлівы’ (міёр., З нар. сл.; барыс., Сл. ПЗБ; Мат. Маг.; Нас.): параўн. укр. пень, рус. пень, польск. pień, н.- і в.-луж. pjeńk, чэш., славац. peň, славен. pẹ̑nj, pȃnj, серб.-харв. па̑њ, макед. пен, балг. пън. Прасл. *pьnʼь, роднаснае з літ. pínas ’галіна’, ст.-інд. pínāka‑ ’кій’, ст.-грэч. πίνας ’бервяно, дошка’, ст.-в.-ням. witu‑vîna, ст.-н.-ням. vîneкуча дроў’ (Фасмер, 3, 233; Бязлай, 3, 7–8; Махэк₂, 443; Покарны, 830).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сабо́р1 ’у дарэвалюцыйнай Расіі — сход службовых ці выбарных асоб’, ’сход ці з’езд прадстаўнікоў вышэйшага духавенства хрысціянскай царквы’, ’галоўная або вялікая царква ў горадзе, манастыры’ (ТСБМ), ’царква’ (Сцяшк.). З рус. собо́р ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 56), якое запазычана з царкоўнаславянскай, параўн. ст.-рус. съборъ, ст.-слав. съборъ, першапачаткова ’сход духавенства’ < прасл. *sъbrati. Калька з грэч. συναγωγή ’сход’. Гл. Фасмер, 3, 704 з літаратурай.

Сабо́р2куча’ (Сл. ПЗБ), ’набор’ (Нар. лекс.). Гл. субор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стуго́р ‘вялікая куча’: stuhór sʼena, sałomy (паст., Балто-слав. сб.), стугу́р ‘стог, стажок, горка’ (лаг., Гіл.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ‘кусок хлеба’ (віц., Нар. лекс.). Грынавяцкене і інш. (Балто-слав. сб., 389), параўноўваюць з літ. stùguras ‘слуп’, відаць, у значэнні ‘слуп, вакол якога складваецца стог’. Не выключана славянскае паходжанне слова, параўн. н.-луж. sćěgor ‘мачта’, на падставе якога рэканструюецца прасл. дыял. *stegorъ, суадноснае з літ. stãgaras, stegorỹs ‘сухое сцябло, ствол’ (Трубачоў, Труды, 1, 777).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаўжо1 ’брудная ’бялізна’, ’лахманы’ (паст., Сл. паўн.-зах.). Да лоўж, якое кантамінавала з лайно (гл.).

Лаўжо2 ’ваўчынае логава’ (глыб.), лаўжышна ’тс’ (паст.), ’лежыва’ (глыб., Сл. паўн.-зах.) генетычна звязаны з папярэднім лаўж© семантыка развівалася наступным чынам: ’куча галля’ → ’вялікая колькасць чаго-небудзь’ (раг. лоўж)-+-’ ’беспарадак’ (лаг. лоўжышча) -^’логава’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. таксама літ. laužymas ’бярлога’.

Лаўжо ’вузкая прадаўгаватая дошка, якой закрывалі бакавую адтуліну ў калодачным вуллі’ (барыс., Сл. паўн.-зах.). Генетычна звязана з літ. laužti ’ламаць’, laužymas ’ломка’ (першапачаткова ’ўломак, кавалак адламанай галіны’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Грамада́ ’натоўп, гурт; вясковая абшчына’ (БРС, Шат.), таксама грама́да (Касп.). Прасл. *gromada (: *gramada). Параўн. рус. грома́да, укр. грома́да, польск. gromada, чэш. hromada, далей паўд.-слав. (пераважна ў значэнні ’куча’, ’каменне’, ’гара’ і да т. п.): балг. грома́да, серб.-харв. гро̀мада, грома́да, славен. grmáda, gromáda. Роднаснае: ст.-інд. grāma‑ ’натоўп, гурт; вёска, абшчына’, лац. gremium ’бярэмя, ахапак, звязак’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 103; Фасмер, 1, 460–461, Слаўскі, 1, 347–348 (апошні спецыяльна адзначае сувязь з балт. мовамі, аднак Трубачоў, там жа, мяркуе, што літ. grãmatas хутчэй запазычанне са слав.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сці́рта, ‑ы, ДМ ‑рце, ж.

1. Вялікі стог сена, саломы або снапоў збожжа і пад., прызначаны для захавання пад адкрытым небам. Непадалёку ад кароўніка ўзвышаліся вялізныя сцірты сена — запасы на зіму. Паслядовіч. Сцірты саломы, падобныя на высокія пясчаныя курганы, адзначалі месцы палявых такоў. Хадкевіч. [Жанчыны] падышлі да льняной сцірты і пачалі памалу брацца за работу. Гроднеў. [Стары Юстынь] уклаў у сцірту апошні сноп, і калі разагнуўся — пацямнела ўваччу. Чарнышэвіч.

2. Куча прадметаў, пакладзеных адзін на адзін. Жаўцеюць высокія сцірты дошак, брусся, апілаваных плашчакоў. Бялевіч. Сцірты сухой цэглы былі складзены на груд[зе] перад вёскай. Чорны. На дрывотніку ляжала сцірта толькі што наколаных дроў. Хведаровіч.

3. Складзены ў штабялі тавар. Гарэлі побач сцірты мяшкоў са збожжам на адкрытай платформе. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́бар ’сумесь збожжавага насення’ (Нас.; парыц., Янк. Мат.; Мат. Гом.; асіп., Сл. ПЗБ; маг., гом., ЛА, 4), ’зерневыя адходы пры веянні збожжа’ (Мат. Маг.; рагач., асіп., Сл. ПЗБ; Шатал., Ян.; ЛА, 2), су́бырь, су́барь ’розная мука, сабраная ў млыне ад дзесяціны’ (Шымк. Собр.), ’высеўкі, вотрубі’ (Растарг.), субо́ркуча дробнага камення, сабраная на полі’ (Касп.; полац., Нар. лекс.), ’мука, атрыманая ад памолу сумесі ячменю і грэчкі’ (Ян.), ’натоўп, зборышча’ (Станк.; маст., Нар. сл.), сюды ж су́барны: субарная мука ’мука з сумесі рознага збожжа’ (глыб., Сл. ПЗБ; ЛА, 4), суба́рніца ’сумесь рознага збожжа’ (глыб., Сл. ПЗБ), суба́рніна ’бязглуздзіца, кавардак’ (Касп.). Рус. суба́р ’адходы, сумесь’, пск. субо́р ’каменне, сабранае з поля і складзенае ў кучу’. З су- і браць, гл. (Фасмер, 3, 791–792). Параўн. аналагічнае славен. sọbra ’крупы’ < *sǫ‑bьra (Сной у Бязлай, 3, 282), што дае падставы для рэканструкцыі *sǫ‑borъ (Куркіна, Этимология–1994–1996, 206). Значэнне ’куча камення на полі’ не звязана з бор ’узвышэнне, пясчаны бугор’ (Талстой, Геогр., 40). Борысь (Prefiks., 93) узнаўляе прасл. *sǫborь/*sǫborъ < прасл. *sъ‑berǫ, *‑bьrati з адпаведнікамі ў балцкіх мовах: літ. súmbaris ’ссыпанне, складванне разам’, sǫ́barios ’дажынкі’, лат. suobara ’сумесь розных гатункаў збожжа’. Варбат (Слав. языкозн., VII, 110–111) больш позняй праславянскай лічыць і *sǫbarъ з падаўжэннем апафанічнага *o ў корані аналагічна *udarъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

малы́ I прил. ма́лый; небольшо́й;

мала́я ко́лькасць — ма́лое (небольшо́е) коли́чество;

са́мы м. — са́мый ма́лый;

мала́я магу́тнасцьтех. ма́лая мо́щность;

мала́я ху́ткасць (ско́расць)спец. ма́лая ско́рость;

мала́я лі́тара — строчна́я бу́ква;

мала́я кало́рыя — ма́лая кало́рия;

мала́я ку́ча — мала́ ку́ча;

бяда́ мала́я — невелика́ беда́;

з малы́х гадо́ў — с ма́лых лет; с малоле́тства;

малы́я жа́ртыэ́то не шу́тка;

м. залатні́к, ды дарагі́посл. мал золотни́к, да до́рог;

з вялі́кага гро́му м. дожджпогов. гора́ родила́ мышь

малы́ II сущ. ребёнок м., дитя́ ср.; несмышлёныш м.; младе́нец м.;

стары́ і м. — и ста́рый и ма́лый; и стар и млад;

ад мало́га да вялі́кага — от ма́ла до вели́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гі́ж ’насякомае Oestrus; муха, якая дакучае каровам у гарачыню; іначай зыкоўка’ (Нас.), гіж ’заедзь (авадні, мухі)’ (Бяльк.). Няма ў іншых усх.-слав. мовах. Бел. слова паходзіць з *gyžь, < *gyzjь. Аснова *gyz‑ сустракаецца яшчэ ў назве такога ж насякомага ў бел. (гіз) і н.-луж. мове (gizk). Бел.-луж. *gyz‑ — гэта апафанічная форма (ŭ : ū) да польск. giez ’тс’ (*gъzъ). Лексема гэта толькі зах.- і ўсх.-слав. Роднаснае: літ. gužė́ti ’спяшацца, бегчы натоўпам’, gužaкуча чарвей’. Гл. Слаўскі, 1, 278; Міклашыч, 423; Бернекер, 373; Трубачоў, Эт. сл., 7, 224. Параўн. яшчэ гіжа́ць, гізава́ць, газану́ць. Гл. яшчэ гіз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)