спружыно́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.

Разм. Барана, дзеянне якой заснавана на выкарыстанні спружын. [Мацвей:] — Трэба спружыноўку купіць, плугі добрыя, калёсы на жалезным хаду справіць. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Агада́ць ’здабыць, прыпасці’ (Сцяшк. МГ), ’набыць, купіць, узяць напавер’ (КЭС, лаг.), гл. гадаць. Параўн. рус. загодя ’загадзя’. Развіццё семантыкі наступнае: ’загадаць, гадаць’ — ’загадаць, каб было зроблена’. Прэфіксальны элемент у форме агадаць адчуваецца на семантыцы віду (агадацьгадаць), таму а‑ не пратэтычнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыкупі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; -у́плены; зак.

1. каго-што і каго-чаго. Купіць дадаткова.

П. бульбы.

2. У некаторых картачных гульнях: атрымаць у прыкупе.

П. дзясятку і даму.

|| незак. прыкупля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і прыку́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыку́пка, -і, ДМ -пцы, ж. і прыку́пліванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкупі́ць, ‑куплю, ‑купіш, ‑купіць; зак., каго-што.

1. Атрымаць права на што‑н., заплаціўшы грошы; купіць. [Дзед:] — А пасля адкупілі ў пана лес купцы, высеклі, а бацькі нашыя зямлю адкупілі і поле зрабілі. Галавач. Вось паслы і кажуць: — Хоча цар адкупіць тваёй жалейкі чар. Танк. // Узяць на водкуп, заарандаваць. Адкупіць рыбалоўныя промыслы на год.

2. Разм. Купіўшы што‑н., аддаць у замест чаго‑н. сапсаванага, згубленага і пад. Адкупіць бібліятэцы згубленую кніжку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. сушыць (у 1, 2 знач.).

2. Р мн. су́шак. Малы, тонкі і сухі абаранак. Купіць кілаграм сушак. Ванільныя сушкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

деше́вле сравнит. ст.

1. нареч. танне́й;

купи́ть деше́вле купі́ць танне́й;

2. прил. танне́йшы;

э́та су́мка деше́вле гэ́та су́мка танне́йшая.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сельма́г, ‑а, м.

Сельскі магазін. Як не забегчы ў новы наш сельмаг У вольны час, вяртаючыся з працы? Якіх, скажы, тавараў тут няма! Ёсць што купіць і чым палюбавацца. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крупча́к, ‑а, м.

Разм. Кабан, хворы на трыхінелёз. А падкаціўся [Адась] да Адэлінага бацькі тым, што добра знаўся па свіннях і ніколі, бывала, не купіць крупчака ці з другой якой хваробаю. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суку́пны ’сумесны, агульны, аб’яднаны’ (ТСБМ). Дзеепрыметнік, утвораны ад дзеяслова ку́піць ’збіраць у адно’ (Ласт.) з прыст. су-; аднак адсутнасць утварэнняў тыпу *сукупіць або *сукупа схіляе да думкі пра няпоўную кальку з рус. совокупный ’агульны, злучаны ў адно’ (з ц.-слав., гл. Фасмер, 3, 705). Гл. купа1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дакупі́цца, ‑куплюся, ‑купішся, ‑купіцца; зак., чаго (часцей з адмоўем).

Купіць што‑н. з цяжкасцю, па высокай цане. Галеча на вёсцы абвастрылася. У .. лясным краі сяляне сядзелі без дроў: нельга было дакупіцца. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)