надры́вісты, ‑ая, ‑ае.

Рэзкі, сутаргавы, з надрывам (у 3 знач.); прарэзлівы. Надрывісты кашаль. Надрывісты крык. □ — Іван, Іван!.. — аднекуль знізу, са снежнай замеці, пачуўся надрывісты дзявочы голас. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віск ’пранізлівы крык’ (БРС, КТС, Гарэц., Нас.), укр. виск, ст.-рус. вискъ (з XVII ст.), польск. wisk ’віск’; ’піск’; ’крык’, серб.-харв. ви̏скакрык, віск’; ’конскае іржанне’, макед. виск ’іржанне’; ’віск’, балг. виск ’іржанне’, ст.-слав. вискъ. Прасл. viskъ — гукапераймальнае ад vi‑ і суф. sk‑ъ. Праабражэнскі (1, 83) параўноўвае з н.-в.-ням. wiehern ’іржаць’, якое з’яўляецца ўзмацняльнай формай ад с.-в.-ням. wihen, ст.-в.-ням. wihôn (Клюге, 689). Гл. таксама визг (Фасмер, 1, 313; Шанскі, 1, В, 94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

курлы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Ствараць гукі, падобныя на «курлы» (пра жураўлёў). Не спяшаючыся цякла Біць, а ў высокім сінім небе журботна курлыкалі журавы. Навуменка. // Пераймаць крык жураўля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шо́лам, ‑у, м.

Абл. Шум, крык. Гарадскі шолам, які спаткаў.. [Рыгора] на вакзале і праводзіў да Петрусёвай кватэры, змаўкаў. Гартны. Раптам — з-за ўзгорка пачуўся незвычайны шолам, бабскі гвалт. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пашурмава́ць, шурмаваць ’выказваць незадавальненне, лаяцца’ (дзярж., Нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. šurmulys ’шум, гамана, крык’, šurmuliuoti ’шумець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

страсяну́ць, -сяну́, -сяне́ш, -сяне́; -сянём, -сеняце́, -сяну́ць; -сяні́; -сяну́ты; зак.

1. каго-што і чым. Рэзкім, парывістым рухам скалануць.

С. галіну грушы.

С. чупрынай.

2. што. Трасучы, ачысціць ад чаго-н.

С. з плашча пыл.

3. каго-што. Пры яздзе па няроўнай дарозе падкінуць, трасянуць (безас.).

Пры павароце машыну моцна страсянула.

4. перан., што. Парушыць цішыню, спакой.

Моцны крык страсянуў цішыню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раздира́ющий

1. прич. які́ (што) раздзіра́е, які́ (што) разрыва́е;

2. прил. страшэ́нны, жахлі́вы;

раздира́ющий ду́шу крик страшэ́нны (жахлі́вы) крык.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ле́мант, лёменткрык’, лементлівы ’крыклівы’, лементуха ’крыклівая жанчына’ (ст.-дар., Сл. паўн.-зах., Сцяшк. Сл., СТ). Да лямант (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэў ’моцны, працяглы крык’ (ТСБМ). Чэш. řev, славацк. rev, балг. рев ’тс’. Да раўці (гл.), як ад спявацьспеў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грак, ‑а, м.

Пералётная птушка сямейства воранавых з чорным блішчастым апярэннем. Прыгадаўся [Лабановічу] і стары млын, гнілое возера каля яго, алешнік над возерам, густа затканы гнёздамі грахоў, і несціханы іх крык. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)