Вы́йгранка ’выйгрыш, карысць, выгада’ (БРС, КТС). Да выйграць з суф. ‑ка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Строні ‘для, дзеля’ (Кал.), стро́нэ ‘наконт, дзеля’ (Сл. Брэс.), кстро́ні ‘збоку’ (калінк., З нар. сл.). Паланізм, зыходнымі маглі быць формы stronnie ‘маючы інтэрас, пажытак’, strony ‘што тычыцца’, ku stronie ‘на карысць’, што да strona ‘бок; карысць, пункт гледжання’ (Варш. сл.). Параўн. старана (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́ўза ’карысць’ (Ян.). З руск. по́льза ’тс’ з зацвярдзеннем л і пераходам яго ўў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
патане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Абл. Патанчэць. — Праўда, .. [Туравай] на карысць пайшоў [клопат] — патанела. Жвавая такая зрабілася. Савіцкі. Ірына закруціла тугім вузлом касу, не забыўшыся пажалкаваць, што за апошнія гады каса прыкметна патанела, надзела лёгкую паркалёвую сукенку і прысела на лаўку каля акна. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., што і чаго.
1. Аддзяліць агароджай што‑н. у сваю карысць. У сухія гады там добра растуць буракі і без канавы, таму Нікадзім Пятровіч трохі ўгарадзіў сабе гэтай нізіны. Кулакоўскі.
2. Акружыць агароджай што‑н. Угарадзіць двор.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Інтарэ́с ’увага, цікавасць да каго-, чаго-н.’, ’імкненні, мэты; патрэбы’, ’карысць, сэнс’ (ТСБМ, Касп.), интэре́съ ’справа, патрэба’ (Нас.), інтэ́рас ’справа, дзелавая патрэба’, ’занятак гандлем; крама’ (ТСБМ), ’выгадная справа’ (Шат.), ’зацікаўленасць’ (Касп.). Ст.-бел. интересъ ’карысць, здзелка’ (1568 г.) запазычана з польск. interes; интересоватисе ’займацца фінансавай справай, старацца’ (1686 г.) < польск. interesować się (Булыка, Лекс. запазыч., 80, 81). Польск. interes ’інтарэс, зацікаўленасць’, ’справа’, ’гандлёвая справа’, ’карысць’ праз ням. Interesse узыходзіць да с.-лац. interesse ’мець важнае значэнне’, ’прымаць удзел’ (субстантыў ужываўся як юрыдычны тэрмін, адкуль значэнне ’выгада, карысць’), гл. Слаўскі, 1, 464. У рускую мову слова трапіла ў Пятроўскую эпоху праз польскую ці нямецкую з першапачатковым значэннем ’выгада, справа, карысць’ (Шанскі, 2, I, 97–98; Фасмер, 2, 136); значэнне ’ўвага, зацікаўленасць; займальнасць’ (1777 г.) пад уплывам франц. intérêt (Біржакова, Очерки, 261, 364). Бел. інтэ́рас паказвае на польскую крыніцу (параўн. семантыку, націск). Форма інтарэ́с замацавалася пад уплывам рускай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
карыста́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак., чым.
1. Выкарыстоўваць для сваёй патрэбы.
К. газам.
К. гарадской бібліятэкай.
2. Выкарыстоўваць што-н. у сваіх інтарэсах, атрымліваць выгаду, карысць з чаго-н.
К. выпадкам.
К. чужой дабратой.
3. Мець што-н. (аўтарытэт, павагу, права і інш.).
К. поспехам.
К. ўсімі правамі.
|| зак. пакарыста́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1 і 2 знач.).
|| наз. карыста́нне, -я, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пры́дур, прі́дурь ’прыдуркаватасць; вар’яцтва’ (Бяльк.). Арэал сведчыць, хутчэй, на карысць запазычання з рус. разм. при́дурь ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ахвярава́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ахвяраваць.
2. Уст. Тое, што і ахвярапрынашэнне (у 1 знач.). У гэты ж самы вечар, пры святле вогнішча, адбылося ахвяраванне. Маўр.
3. Дар, узнос на карысць якой‑н. асобы, установы (звычайна з мэтай дабрачыннасці). Прыватнае ахвяраванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раху́ба, ‑ы, ж.
Разм.
1. Падлікі, разлікі. Звесці рахубу. □ Рахуба не згуба. Прымаўка.
2. Карысць, выгада, сэнс. [Дзед:] — І от раскінуў я сваёй галавой ды прыкінуў, дык няма мне ніякай рахубы за таго божага памазанніка ваяваць. Сабаленка. Нікадзім Варакса .. [домік] нават не рамантаваў — не было рахубы. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)