Правары́на ’бервяно, брус’ (Сл. рэг. лекс.). Параўн. літ. pravarìnė ’жэрдка, перагародка’, што лічыцца запазычаным з польск. przeworzyna < przewora ’перагародка’; на думку Лаўчутэ (Балтизмы, 71), хутчэй, да літ. prãvaras ’прылазнік’. Параўн., аднак, правары́на/про́ворына ’разворка ў возе’ (лельч., Нікан., Трансп.), што звязана з вор 2 (гл.) са значэннем ’соваць, піхаць’. Гл. праваро́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ачэ́п 1 (БРС, Шат.), ’бервяно, што кладзецца на апошні вянок зруба’, ’бервяно, якое кладзецца над дзвярыма або войнамі’ (Сцяшк.), ’бэлька на хаце’ (свісл., дзятл., Весці АН БССР, 1969, 4, 126), ачэпа ’тс’ (ваўк., В. В.), учэпа ’тс’ (Шушк.), ачэп ’узор вугла з вертыкальнымі зарубкамі’ (КЭС, лаг.), параўн. польск. oczap, ocap, осера ’бервяно над дзвярыма ў хаце; бэлька ўздоўж сцяны, якая злучае (oczepia) слупы апоры’. Ад ачапіць ’пакласці зверху, ахапіць’, гл. чапаць; геаграфія назвы на польскай тэрыторыі (Мазоўша, Любліншчына) сведчыць аб яе запазычанасці, параўн. указанні на архаічнасць канструкцыі на беларускай тэрыторыі, гл. Бел. нар. жыллё, 44.
Ачэ́п 2 ’жэрдка’ (Арх. ГУ), укр. очепа ’крук, бусак, якім прыцягваюць плыт да берага’, рус. очап ’калодзежны журавель; жэрдка для падвешвання калыскі’. Гл. очап; параўн. Фасмер, 3, 177.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́шала 1 ’прыстасаванне з калоў, жэрдак для сушэння сена, вянкоў цыбулі і інш.’ (КТС, БРС), укр. ві́шало ’вешалка для адзення’, рус. паўн. вешало ’жэрдка, на якой што-небудзь развешваецца, сушыцца (снапы, лён)’; ’вяроўка, на якой сушыцца бялізна’, ст.-рус. вешала ’прыстасаванне з жэрдак для прасушвання чаго-небудзь’ (з XVII ст.), польск. wieszadło ’вешалка’; ’паліца ў выглядзе драбіны’, в.-луж. wěšadło ’вешалка’, чэш. věšadlo ’тс’, славац. vešadlo ’апорная канструкцыя’, славен. vešála мн. л., серб.-харв. ве̏шала, балг. ве́шало ’шыбеніца’, славен. vẹ́šalo ’павешанае на сцяне кухоннае начынне’, прасл. лексема з суф. ‑dlo ад асновы věšati (гл. вешаць).
Ве́шала 2 ’звязка грыбоў’ (Інстр. III), лун. вэ́шало ’нізка скручанага лыка’ (Шатал.) узнікла ў выніку семантычнага пераносу: ’прыстасаванне (жэрдка, вяроўка), на якім падвешваецца нешта для сушкі’ → ’тое, што падвешваецца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смо́лак ‘жэрдка, якая кладзецца на кроквы ўверсе ўздоўж хаты’, ‘шасток (каля печы)’ (Сцяшк.; гродз., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ). Польск. дыял. smołak ‘адна з дзвюх жэрдак, якія падкладваюцца пад саху для перавозкі замест колаў’. Гл. сволак ‘тс’, хутчэй за ўсё, другасна збліжанае з смала 1, гл. Варш. сл., 6, 244. Гл. таксама асмолак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асо́харніца ’хвоя звычайная, Pinus silvestris L.’ (мін. — Кіс., 98). Няясна. Відаць, звязана з саха ў значэнні ’дрэва з сучкамі’: параўн. польск. дыял., чэш., славац., в.-луж. sochor ’шост, жэрдка’, магчыма (супраць Махэк, Slavia, 28, 1959, 274), рус. сохирь ’дрэва з развілкай’; тады сохарны такі, што мае сучкі’, назоўнік утвараецца з суфіксам ‑іца; а‑, магчыма, пратэтычнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́га ’праход у агароджы’, ’жэрдка, якой закрывалі што-небудзь’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’палонка, прабітая ў лёдзе для лову рыбы’ (міёр., Жыв. НС). Аўтары слоўніка (Сл. ПЗБ, 4, 109) выводзяць з польск. proga ’перакладзіна’. Грынавяцкене (там жа) параўноўвае з літ. próga ’праход у агароджы’. Гл. прага 2; пра варыянтнасць прага/прога гл. Крывіч, 8, 107.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Боўдзіла 1 ’жэрдка, якой заганяюць рыбу ў сетку’ (З жыцця). Не вельмі ясны шлях утварэння гэтага слова. Няясна нават, ад якой асновы можна вывесці гэту назву. Паколькі ‑іла ўказвае на аддзеяслоўнае паходжанне слова, а адпаведнага дзеяслова няма, то, можа, трэба думаць пра зыходнае *боўціла (да боўт ’рыбалоўная прылада’, гл.). Але і ў гэтым выпадку марфалогія слова астаецца няяснай. Можна, праўда, думаць пра нейкі зыходны дзеяслоў тыпу *боўдзець, *баўдзець, *баўдзіць, які меў бы гукапераймальны характар. Параўн. рус. дыял. балди́ть гультайнічаць; часта паўтараць адно і тое ж’. Але параўн. і ўкр. бовдур ’комін; густы дым, хмара; жэрдка ў рыбаловаў (!); дурань’. Параўн. яшчэ літ. дзеяслоў báldyti ’стукаць’ (інтэнсіўная форма ад bélsti ’тс’, гл. Фрэнкель, 39). Версія пра зыходнае *боўціла, здаецца, падтрымліваецца словам бо́ўціла ’лаянкавае слова’. Параўн. баўдзі́ла.
Бо́ўдзіла 2 ’дурань’. Гл. баўдзі́ла.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вор 1 ’мех, мяшок’ (Нас., Сцяшк., Янк. БП), ворак ’мяшочак’ (Нас., Сцяшк., Шатал., Вешт.); ’мяшочак для адкідвання сыру’ (Мат. Гом.). Запазычанне з польск. wór, worek ’мех, торба’ (Кюне, Poln., 115; Булыка, Запазыч., 69).
Вор 2 ’хлеў’ (Нас., Рам., 8, 327); ’двор для жывёлы’ (Бяльк.). Рус. вор, во́ра ж. р. ’плот, агароджа’, дыял. таксама ’агляд рыбалоўнага садка’, укр. вори́на ’жэрдка для агароджы’, ст.-рус. воръ м. р., вора ж. р. ’тс’, чэш. vor ’плыт’. Звязе на з рус. верать ’усоўваць, хаваць, укладваць, капацца’, ст.-слав. въврѣти ’ўсунуць’, чэш. ‑vříti ’-крываць’. Роднасныя таксама літ. vãras ’жэрдка ў плоце, агароджы’, apìvaras ’загон’, гон., warjan ’перашкаджаць’, оск. veru наз. скл. мн. л. ’дзверы’ (Фасмер, 1, 350; Махэк₂, 697). Гл. таксама ворык.
Вор 3 ’злодзей, выкрадальнік’ (Нас., Бяльк.). Запазычанне з рус. вор ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кага́н ’вага ў студні з жураўлём’, ’саха ў студні з жураўлём’ (ДАБМ), ’вочап у студні з жураўлём’ (драг., Нар. сл.). Гэтыя назвы ўтвараюць кампактны арэал на зах. Палессі. Магчыма, сюды ж адносіцца рус. маск. каган ’жэрдка, якой умацоўваюць снапы або сена на возе’. Такая паралель не дазваляе меркаваць аб вузкалакальным пераносе ад каган, да якога ўзыходзіць каганец (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыкло́ ‘стажар, доўгая, убітая ў зямлю жэрдка, вакол якой ставілі стог’ (беласт., Сл. ПЗБ). Да ты́каць (гл.). Суф. ‑ло́ акрэслівае прадметы паводле іх прызначэння, параўн. грабло́ ‘вясло’, трапло́ ‘трапачка’, чарпло́ ‘чарпак’. Аналагічнага паходжання польск. дыял. tykło ‘стажар’ (Варш. сл.), паводле Брукнера (588), ‘назва сеткі, якой ловяць птушак’, фіксуецца таксама tykieł ‘тс’ (Варш. сл.). Рэгіянальнае ўтварэнне, гл. Багроўска, 52.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)