марынава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; незак., што.

1. Кансерваваць, нарыхтоўваць што-н. у марынадзе (у 1 знач.).

М. грыбы.

2. перан. Знарок затрымліваць, адкладваць рашэнне, выкананне чаго-н. (разм.).

М. справу.

|| зак. замарынава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны.

|| наз. марынава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіта́р, ‑а, м.

Народны струнны музычны інструмент, пашыраны ў Індыі, а таксама ў Узбекістане, Таджыкістане. Савецкія людзі слухалі выкананне індыйскіх мелодый на сітары. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стака́та,

1. нескл., н. У музыцы — кароткае адрывістае выкананне гукаў, пры якім яны не звязаны адзін з другім. Знак стаката.

2. прысл. Адрывіста, каротка.

[Іт. staccato — адрывіста, асобна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́слуга ’прыслуга, наймічка’ (Бяльк.), параўн. укр. послуга ’служба, паслуга’, польск. posługaвыкананне задання гаспадара’ і ’служка, чэлядзь, прыслуга’, славац. posluhovaľ ’працаваць прыслугай, гувернанткай’, славен. poslužiti ’служыць, абслужыць’. Да служыць (гл.), як прыслуга ад прыслужваць. Няясным застаецца словаўтварэнне з націскной прыстаўкай по-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неакура́тны в разн. знач. неаккура́тный;

н. чалаве́к — неаккура́тный челове́к;

~нае выкана́нне — неаккура́тное исполне́ние;

~ная даста́ўка по́шты — неаккура́тная доста́вка по́чты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

піяні́сіма,

Спец.

1. прысл. Вельмі ціха, цішэй, чым піяна.

2. нескл., н. Месца ў музычным творы, якое выконваецца вельмі ціха, а таксама само такое выкананне.

[Іт. pianissimo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цалава́льнік, ‑а, м.

Гіст. Выбарная асоба ў Расіі ў канцы 15–18 ст., абавязкамі якой былі збор пошлін і падаткаў, выкананне судовых і паліцэйскіх функцый.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піцыка́та,

Спец.

1. прысл. Шчыпком, пальцам, а не смычком (пра ігру на смычковым музычным інструменце).

2. нескл., н. Музычны твор, які разлічаны на выкананне такім спосабам.

[Іт. pizzicato.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сакрата́рства, ‑а, н.

Выкананне сакратарскіх абавязкаў; пасада сакратара. [Мароз:] — Я вось пра што. Ты думаеш, што я так шкадую свайго сакратарства? Нялёгкі гэта кавалачак. Пасядзі, паспрабуй. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́ла,

1. нескл., н. Музычны твор або асобныя партыя, прызначаная для выканання адным музыкантам, спеваком або танцорам. Сола для скрыпкі. // Выкананне такога твора (партыі). — Сола на баяне ў тым жа выкананы, — не сціхаў Саша. Васілевіч.

2. у знач. прысл. Асобна ад другіх (пра выкананне музычных твораў, танцаў). Спяваць сола. Танцаваць сола. □ Я лічыўся здольным скрыпачом, мне часам нават давалі выступаць сола ў якіх-небудзь святочныя канцэртах. Рамановіч.

[Іт. solo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)