адклі́каць, -клічу, -клічаш, -кліча; -кліч; -кліканы; зак., каго-што.

1. Паклікаўшы, прымусіць адысці куды-н.; адазваць.

А. знаёмага для размовы.

2. Вярнуць назад, прапанаваўшы спыніць выкананне ранейшых абавязкаў (афіц.).

А. пасла.

|| незак. адкліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адкліка́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)