Плу́кане ’лякарства для паласкання горла’ (гродз., Сл. ПЗБ). плакаць ’паласкаць (бялізну)’ (тамсама; Скарбы). З польск. płakać (з 1936 г. — płukać) ’тс’, płukanie ’паласканне (горла, бялізны)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цыно́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.

Шчыльная плеценая рагожа з суканых мачал, саломы, трыснягу. На вокнах — чыстыя фіранкі з старой бялізны, на падлозе — саламяныя цыноўкі. Маўр. У пакой праз сітняговыя плеценыя цыноўкі ледзь прабіваліся палоскі сонечнага святла. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пра́йня ’месца мыцця бялізны на рацэ’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да npaifb (гл.), аформленае прадуктыўным суфіксам ‑ня, што ўтварае назвы памяшканняў і пад.: стайня, майстроўня і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́льнік ’пранік’ (маг., Крачк.; лун., Шатал.), ’качалка (з зубамі) для бялізны’ (жытк., Мат. Гом.). Рус., укр. пральник, польск. pralnik ’тс’. Да праць (Фасмер, 3, 353). Параўн. пранік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пра́нік, ‑а, м.

Плоскі драўляны брусок з ручкай для выбівання бялізны пры мыцці ці для абівання, абмалоту лёну і пад. Б’е пранікам Раіна палатно. Танк. Сотнямі гукаў разносіцца над ракою плясканне пранікаў. Колас. [Жанчына:] — Хоць возік жыта прывезці — абаб’ю як-небудзь, хоць пранікам. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намы́ць, -мы́ю, -мы́еш, -мы́е; -мы́ты; зак.

1. чаго. Вымыць нейкую колькасць.

Н. бялізны.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Нанесці плынню, хвалямі.

Рака намыла водмель.

3. чаго. Прамываючы пароду вадой, здабыць нейкую колькасць чаго-н. (звычайна пра золата).

Н. золата.

4. што і чаго. Стварыць збудаванне з зямлі пры дапамозе землясоснай машыны.

Н. дамбу.

|| незак. намыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. намы́ў, -мы́ву, м. (да 2—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ро́йла ’нязграбны, неакуратны чалавек’ (Юрч.), укр. дыял. ро̂йлобялізны, тоўсты, сыты, тлусты чалавек ці жывёла’ (Нікан.). Да папярэдняга слова ройка3 (гл.). Параўн. і ро́іла (гл.), усх.-бел. ро́йла ’непарадак’ (Яўс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапру́дка ’ператрэсванне ношанай бялізны ў лазні над гарачым вуголлем’, перапру́жываць ’ператрасаць бялізну над вуголлем’ (Нас.), рус. смал. перепру́живать ’тс’. Да пера- (гл.) і пру́дзіць ’вытрэсваць над гарачым вуголлем у лазні блохі і вошы з адзення’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

назніма́ць і наздыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

1. Зняць нейкую колькасць за некалькі прыёмаў. Назнімаць адзення з вешалкі. Назнімаць бялізны з вяроўкі. Назнімаць вяршкоў з малака.

2. Вызваліць ад работы, звольніць з пасады вялікую колькасць людзей.

3. Зрабіць нейкую колькасць здымкаў. [Жарнавік], ездзячы па Палессі, наздымаў краявідаў, сёл, дарог. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кача́лка 1, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Крэсла з выгнутымі палазамі, на якіх яно качаецца. — Ты помніш, Вера, Адэсу, Люсдорф? — гайдануўшыся ў качалцы, спытаўся Максім Сцяпанавіч. Карпаў. Цёплымі вечарамі, усеўшыся ў качалцы, падоўгу адпачываў [Стальноў] на балконе. Шашкоў.

кача́лка 2, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Круглая палка для раскачвання цеста або разгладжвання бялізны качаннем. Слаўлю чысты абрус, толькі што пакачаны качалкай, каляны, калі яго маці ў нядзелю раніцай засцілае на стол шырокі. Барадулін. // Прадмет падобнай формы. Сцёпка дастаў з-пад кажуха бляшаную качалку, у якой быў план і ўсякія дакументы. Колас. Усюды былі відаць тоўстыя качалкі пачаткаў. Паслядовіч.

2. толькі мн. (кача́лкі, ‑лак). Прыстасаванне для разгладжвання, качання бялізны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)