Па́сітак ’сіта, гусцейшае за рэшата’ (лях., карэліц., Сцяшк. Сл.). Адназоўнікавае ўтварэнне з прэфіксам pa‑. Беларускае (Борысь, Prefiks., 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стано́ўчы ‘дадатны’, ‘які заслугоўвае адабрэння’ (ТСБМ), ‘рашучы’ (Ласт.). Польск. stanowczy ‘рашучы, катэгарычны’ < stanowić ‘станавіць’. Беларускае, відаць, з польскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́скасць ’гарадское палажэнне, спосаб жыцця’ (Нас.). Беларускае. Відаць, штучнае ўтварэнне ад мескі ’гарадскі’ < ст.-рус. мѣский < мѣстский < мѣсто ’горад’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нарэ́ндзіць ’прыстроіць, нарыхтаваць’ (Арх. Федар.). З польск. narzędzić, narządzić ’тс’, чаму адпавядае беларускае па паходжанню нарадзіць ’тс’, гл. нараду.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахо́ннасць ’адхон, спад гары, берега’ (нясв., слаўг., Яшк.). Беларускае. Відаць, утварылася шляхам кантамінацыі лексем пахілы і паточнасць ці ^склочнасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́зілка ’лесвіца’ (Касп.). Беларускае ўтварэнне ад лазіць і суф. ‑лк‑а (прыклады іншых лексем з гэтым суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 51).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мжэль ’імгла’ (усх.-гом., КЭС), ’дробны дождж’ (Растарг.). Беларускае. Да імжы́ць (гл.). Аб суфіксе ‑эль < прасл. ‑elʼь гл. Слаўскі, SP, 1, 108.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачу́так ’адчуванне, настрой’ (Сцяшк.) — аддзеепрыметнікавае ўтварэнне з суфіксам ‑ак (аб ім Сцяцко, Афікс. наз., 23 і 82), як абу́так, збы́так ’збытае’. Беларускае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Меркацыя, міркацыя ’меркаванне’ (Грыг.). Беларускае. Утворана пры дапамозе лац. суфікса ‑(а)цыя (пашыранага ў дыялектах, параўн. драг. страмо́цыя ’сорам’) ад мерка‑ваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасце́нак ’у вуллі-калодзе наўзы, налітыя мёдам’ (КЭС, лаг.). Беларускае. Утворана ад сцяна, сценка (гл.) і прэфікса па‑ (< прасл. pa‑). Сюды ж паўценьʼ? (Грыг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)