Бот ’від абутку’. Рус. бо́ты (з XV ст.) ’боты, від абутку’, укр. бот. Запазычанне з ст.-польск. bot (польск. but). Брукнер, KZ, 48, 175 і наст.; Брукнер, 50; Слаўскі, 1, 51; Рудніцкі, 183 (польск. слова < франц. botte, Слаўскі, там жа, або лац. botta, Брукнер, 50). Гл. таксама Кюнэ, Poln., 45; Вахрас, Наим. об., 73; Сцяц., Нар., 147–148; Булыка, Запазыч., 47.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мадэль ’макет чаго-небудзь’, ’узорны экземпляр новага вырабу’, ’тып, марка, узор канструкцыі’, ’схема з’явы або фізічнага аб’екта’ (ТСБМ). Запазычана з рус. модель < ням. Modelle < франц. modèle < італ. modello, якое з’яўляецца памяншальнай формай modo < лац. modus ’спосаб’, ’мера’. Магчыма і другаснае запазычанне (XX ст.) з рус. мовы (гл. Фасмер, 2, 636; Махэк₂, 371; Голуб-Ліер, 318; Брукнер, 342). Параўн. таксама мо́дэль (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Махла́к 1 ’тазасцегнавы сустаў’ (даўг., Сл. ПЗБ). З масла́к < масол, маслы́ (гл.). Незвычайнасць пераходу с > х.
Махла́к 2 ’стары грыб’ (докш., Янк. Мат.). З масля́к (гл.) пры ад’ідэацыі вахла́к ’неахайны чалавек’.
Махла́к 3 ’ашуканец’ (брасл., Сл. ПЗБ). З рус. маклак ’перакупшчык, маклер, хлус’, якое з новав.-ням. ці н.-ням. Makler ’маклер’ або з гал. makelaar ’спекулянт’ (Бернекер, 2, 9; Фасмер, 2, 561).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мы́сліць ’разважаць, супастаўляючы думкі або з’явы рэчаіснасці і робячы з іх вывады’, ’уяўляць у думках, жадаць’ (ТСБМ, Нас., Яруш.), мыслява́ць ’разважаць’ (мазыр., Нар. Гом.). Укр. мислити, рус. мыслить, польск. myśleć, н.-луж. mysliś, в.-луж. myslić, чэш. mysliti, славац. myslieť, славен. mísliti, серб.-харв. ми̏слити, макед. мисли, балг. мисля, ст.-слав. мыслити (мышлѫ). Прасл. mysliti, якое з myslь > мысль (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Набамбе́рыць ’насыпаць’ (любан., Жыв. сл., 150), набамбе́рыцца ’наесціся’ (Сцяшк. Сл.). Утварэнні тыпу набабахаць, набабаніць ’наліць празмерна, накласці’ і г. д. узыходзяць да адпаведных дзеясловаў з рэдуплікацыяй (гл. баба́хаць); назальны элемент, як і незвычайны вакалізм, у прыведзеных словах можа тлумачыцца экспрэсіўным характарам слоў або як вынік уплыву літоўскіх слоў тыпу bambėti ’бурчаць’, bam̃binti ’купіць, біць’, bambt ’бух’ і г. д. Параўн. абамбе́рыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наказа́нне ’пакаранне’ (уздз., Жд. 1). Відаць, запазычана з рус. наказание ’тс’ або праз ц.-слав., дзе са ст.-слав. наказание ’настаўленне, павучанне, пабуджэнне, выпрабаванне’ (Саднік, Айцэтмюлер, Handwörterbuch, 60), на аснове чаго развілося значэнне ’распараджэнне, пакаранне’, ’загад’. Усё да *kazati, гл. казаць, наказаць, параўн.: Прыедзь, накажы, каб хлеб прывязлі (= загадай, Сл. ПЗБ, 150) і балг. радоп. наказ ’мука, наказание, напружаная праца да зморы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́влак ’звяглівы чалавек’ (Нар. лекс.). Імаверны балтызм. Параўн. літ. kaulyti ’звягліва, надакучліва прасіць’. Непасрэднай крыніцай беларускага слова магло быць незафіксаванае ў літ. мове *kaulokas у значэнні ’звяглівы, надакуч лівы чалавек’. Або ўтварэнне назоўніка адбылося ўжо на беларускай глебе пры дапамозе суфікса -ак (ядак, брамак). Але ў гэтым выпадку мы б чакалі націск на суфіксе (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 23–24).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кісе́ль ’кіслая студзяністая страва з аўсянай мукі або ягаднага соку, заваранага на крухмале’ (ТСБМ, Мат. Гом., ТС, Касп., Сл. паўн.-зах., Кліх, Вешт., Нар. сл., Сержп. Пр., Яшк., Яруш.). Гл. кіслы, кіснуць. Укр. кисіль, рус. кисель ’тс’. Суфіксацыя на ‑ель (як у качэль ад качаць) да ‑кісаць (у раскісаць). Заходнеславянскія формы і ў першую чаргу польскія ўсходнеславянскага паходжання (Слаўскі, 2, 173).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абла́хаць 1 ’абхадзіць, аббегаць’ (Бяльк., Янк. III), ’абшарыць’ (Яўс.), ’аббегаць з карыслівымі мэтамі, з мэтай разнюхаць або пажывіцца’ (Юрч. Сін.), ’аббегаць’ (мядз., Малько, вусн. паведамл.) да лахаць (гл.). Ці не звязана (магчыма, праз кантамінацыю) з обличати ’тс’ (Вярэніч, столін., вусн. паведамл.), параўн. облыхаць ’аббегаць’ (КТС).
Абла́хаць 2 ’абгаварыць у выпадковых размовах, недарэчна’ (Юрч. Сін.) да аблахаць 1 з семантычным прыпадабненнем да аблаяць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абуме́рлы ’сумны, прыгнечаны’ (КТС). Супрун (Веснік БДУ, 1, 2, 68) параўноўвае з балг. умърлушва се губляць надзею, сумаваць’, омърлушвам се, умъля ’тс’, макед. омрлушува (се) ’быць прыгнечаным, заняпалым, апусціцца’. Бернар (RÉS, 41, 91) трактуе гэтыя словы як вытворныя ад прасл. mьrti ’паміраць’. Супрун бачыць у беларуска-балгарска-македонскай паралелі праславянскі рэлікт або пазнейшае паралельнае ўтварэнне. Зыходзячы з суфіксальнага разыходжання, хутчэй апошняе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)