Гімна́зія ’гімназія’ (БРС). Рус. гимна́зия, укр. гімна́зія. Паводле Фасмера (1, 407), з польск. gimnazjum (мн. л. gimnazja) або ням. Gymnasium (а гэта з лац. gymnasium). Першакрыніцай з’яўляецца грэч. мова. Іншыя даследчыкі прапануюць больш дэталёвую гісторыю слова (падрабязны агляд у Шанскага, 1, Г, 74). Але для гімназі́ст (БРС), рус. гимнази́ст, укр. гімназі́ст крыніцай з’яўляецца рус. гимнази́ст, утворанае на рус. глебе (Шанскі, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нязбе́дны (незбедный) ’паганы’ (Карскі, Труды, 312), ст.-бел. незбедный ’подлы, нізкі’ (XV ст.) з польск. niezbędnyпаганы, няўклюдны’ (Карскі, там жа), ст.-польск. niesbedny ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 134). Апошняе з чэш. nezbedny ’гарэзны’ ад прасл. *bъděti, *buditi (Брукнер, 363), гл. будзіць, узбуджаць, або з *ne‑sъ‑będ‑ьnъ ’нявытрыманы, нястрыманы’, дзе ‑będ‑ суадносіцца з ням. binden ’вязаць, путаць’ (Махэк₂, 398).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паджа́ры ’рыжа-буры або бура-чорны (пра масць жывёл)’ (ТСБМ, Некр., Янк. 3., Інстр. II), паджа́ры, паджа́рысты ’сухарлявы, тонкі’ (Сл. ПЗБ), поджа́ры, поджа́рысты ’пра валасы’ (поджа́рые ко́сы — выгарэлі на сонцы) (ТС). Рус. поджа́рый ’сухарлявы, хударлявы’, ст.-польск. maść podżara ’назва конскай масці’. Трубачоў (Происх., 26–27) бачыць у слове першапачатковае абазначэнне масці гончага сабакі з падпалінамі. Гл. таксама Фасмер, 3, 297. Да жар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падму́рак ’каменная або цагляная кладка пад чым-н.; фундамент’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), подму́рок ’тс’ (ТС), ’невялікая прыбудова да адрыны’ (Шушк.), падмуро́вак ’падмурак’ (ТСБМ, Гарэц., Касп.), падмуро́ўка ’тс’ (Касп., Янк., Жд. 2, Сл. ПЗБ), ’выступ каля печы’ (Мат. Гом.). Запазычанне з польск. podmurek, podmurówka, дзе яны з’яўляюцца дэрыватамі ад podmurować ’падвесці каменны (цагляны) фундамент’. Гл. таксама мур.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каменяло́мнік ’расліна Saxifraga’ (ТСБМ; маг., Кіс.; Дэмб. 1; б.-каш., Мат. Гом.), лексема з’яўляецца перакладам лац. назвы saxifragus ’той, хто разбівае каменне’. Расліна называлася так, бо выкарыстоўвалася старажытнымі грэкамі (Макак, Jména, 97–98) пры лячэнні ўнутраных органаў ад утварэння камянёў або паводле таго, што калі расла з каменя, расколвала яго. Аналагічна стол. каменны цвіток ’бурачок камяністы’ ∼лац. saxātilis ’той, хто жыве сярод скал’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́мера ’ізаляванае памяшканне спецыяльнага прызначэння’, ’пустая ў сярэдзіне частка прыбора, машыны’, ’унутраная абалонка шыны, мяча’ (ТСБМ), ’дзірка ў верхнім камені жорнаў’ (лаг. Шатал.). Новае запазычанне з с.-лац. camera ’пакой’ (або з ням. Kammer ’камора’) праз польск. ці рус. мовы (Слаўскі, 2, 390–392; Фасмер, 2, 174; Шанскі, 2 (К). 36–37). Больш старое запазычанне ў бел. гаворках і больш пашыранае камора (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камізэ́лька ’кароткая адзежына без рукавоў і каўняра, якую надзяваюць на сарочку або блузку’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., Бес., Тарн., Мядзв., Малч., Гарэц.), камзэ́лька ’тс’ (Сцяшк.; смал., КЭС), камізолка (глус., КЭС), камызэлька (Нік. Очерки; віц., карэліц., Янк. 1, Жд. 2) камузэ́лька (Сцяц.). Запазычана з польск. kamizelka ’мужчынская жилетка пад пінжаком’ < франц. camisole ’каптан’ < італ. camiciola — памяншальнае ад camicia ’кашуля’ < лац. camīsia (Слаўскі, 2, 38–39).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кватэ́рка1 ’фортачка’, ’адтуліна ў коміне’ (Нас., Мат. Гом., Ян., Хар., Касп., Яшк.), ’палова акна’ (Нар. словатв.), ’частка столі паміж дзвюма бэлькамі’ (Яшк.). Гл. кватырка.

Кватэ́рка2 ’мера вадкіх або сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы кварты’ (ТСБМ, ДАБМ, Шат., КЭС, лаг., Сержп. Грам.). Ст.-бел. кватерка, кватырка ’мера вадкасці’ (з 1690 г.) (Булыка, Запазыч., 145). З польск. kwaterka (Слаўскі, 3, 473).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашалапу́цець ’страціць (на некаторы час) здольнасць рэагаваць у выніку моцнай стомленасці або ў сувязі з нечаканым здарэннем’ (Янк. I), ашылапець ’аслупянець, скамянець’ (Бяльк.). Да шолап выкл. ’шась!’, параўн. шало́паць ’разумець, разбірацца’, першаснае ’корпацца, шастаць’, шалапут ’разгублены, узрушаны, няўважлівы чалавек’, параўн. драг. ошолоп ’асталоп, дурань’ (Клім.), укр. шолопати шастаць, корпацца’ (Карпат, диал. оном., 474), шалопокіти ’выдаваць глухі гук, шастаць’. Гл. ашалапуціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блю́зка ’блузка’ (Сцяшк. МГ, Шат., Жд., Сакал., Інстр. I, Тарнацкі, Studia). Укр. блю́за, блю́зка. Запазычанне з польск. bluza, bluzka (параўн.: «blúzka… przyszła z Mazowsza…»Тарнацкі, Studia, 21), а гэта з франц. blouse (Варш. сл., 1, 169). Рудніцкі (151) выводзіць прама з ням. Bluse, што вельмі няпэўна. Бел. блу́зка, рус. блу́зка, блу́за з франц. або ням. (гл. Фасмер, 1, 177; Шанскі, 1, Б, 145).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)