блядне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Рабіцца бледным (у 1, 2 знач.). Гаспадыня бляднее, вусны яе ўздрыгваюць. Навуменка. Прыпякала сонца, і яркая зелень знікала, трава бляднела, вяла ўвачавідкі. Васілевіч. Неба на ўсходзе пачало бляднець. Карпаў.
2. перан. Траціць сваю яркасць, выразнасцю здавацца нязначным у параўнанні з чым‑н. [Перагуд:] Перад іх [старых і дзяцей] абліччам, перад іх вялікімі пакутамі бляднеюць усе нашы крыўды, усе нашы асабістыя перажыванні і пачуцці, якія б яны моцныя ні былі. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бядо́та, ‑ы, ДМ ‑доце, ж.
Разм.
1. Бяда, гора. Да ўсіх Галіных бядот дадалася новая, ужо зусім рэальная бяда: стараста паведаміў ёй, каб збіралася ў Германію. Няхай.
2. Матэрыяльныя нястачы, беднасць, галеча, бедната. І тут нейк сама сабою ўспомнілася Панямонь і марная страта грошай, праўда, невялікіх, але ў такой бядоце яны мелі б значную сілу. Колас. І там, дзе гібелі Ў бядоце бясконцай, Жыццё маладое ўстала Нанова. Броўка.
3. зб. Бедната, бедныя людзі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэві́з, ‑а, м.
1. Праграмная кіруючая ідэя, выражаная адным ці некалькімі словамі; лозунг. Зрабіць як найбольш і як найлепш — стала дэвізам нашых людзей, дзе б яны ні працавалі. Пестрак. Усё шырэй і мацней гучыць палымяны дэвіз — жыць і змагацца па Ільічу. «Звязда».
2. Слова або выраз, якія замест свайго імя ставіць на творы аўтар, удзельнік закрытага конкурсу. Першую прэмію атрымаў праект пад дэвізам «Наперад».
3. Уст. Кароткі сімвалічны надпіс на гербе, шчыце, ордэне і пад.
[Фр. devise.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прые́зд, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыязджаць — прыехаць.
2. Знаходжанне прыезджага дзе‑н. Не было цяпер і той цэласці і яснасці, з якой жыў .. [Лабановіч] тут першыя дні свайго прыезду. Колас. Хлопчык памятае, як яшчэ ў час яго першага прыезду каля кар’ераў — шырокіх ям, напоўненых вадой, — высіліся акуратна складзеныя штабялі тарфяных цаглін. Даніленка. І ўспомнілася .. [Багдановічу], як у папярэдні прыезд, — тады ён быў дужы, — пайшлі яны з Купалам у поле. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыско́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
1. што. Зрабіць больш скорым, імклівым. Вася выйшаў на дарогу, што бегла напрасцяк ад ракі цераз луг, і яшчэ больш прыскорыў хаду... Краўчанка. Калі яны заўважылі невысокую жанчыну ў сінім берэце і асеннім паліто, то прыскорылі крокі. Няхай.
2. што. Наблізіць наступленне чаго‑н.; паскорыць. Прыскорыць ад’езд. □ Вярнуўся з Даманава — давялося вырашаць розныя тэхнічныя справы, каб прыскорыць рамонт экскаватара. Краўчанка.
3. каго. Прымусіць рабіць скарэй; падагнаць. Прыскорыць расказчыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыхіну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
1. Тое, што і прыхіліць. А вуха к зямлі прыхіні Ля кожнай шахцёрскай сядзібы — Пачуеш, Як у глыбіні Іх рукі варочаюць глыбы. Аўрамчык. Апошняе, што памятаў Віця, гэта, як бацька прыхінуў яго да сябе і яны разам асунуліся ў снег... Нядзведскі.
2. Разм. Прыкрыць, прыхаваць, засланіць чым‑н. Прыхінуць ложак коўдрай. □ Вайцех трымаўся ўзлесся, дзе яго ў любы час мог прыхінуць ельнік. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́мятаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і памята́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак., каго-што, пра каго-што, аб кім-чым і з дадан. сказам.
Тое, што і помніць. [Волечка:] — Маці я свае не памятаю, яна даўно памерла. Чорны. Ніхто не памятае, з якіх часоў утварылася.. [балота] тут. Колас. — Трэба, каб гэтую казку заўсёды памяталі нашы дзеці і ўнукі, каб яны мацней любілі і бераглі тое, што ёсць у іх, — нібы гаворачы сам з сабою, пачаў Рыгор Васільевіч. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́людзь, ‑я, м.
1. Нелюдзімы чалавек. [Кашырын] страціў веру ў сябе і людзей, замкнуўся ў сваю шкарлупіну, стаў нелюдзем і пачаў выпіваць. Сяргейчык. // Неадабр. Які робіць не па-людску. [Бабка:] — Сын у мяне, дзеткі, нелюдзь такі. З’ехаў з дому, пакінуў калгас, і не тое, каб мне, старой, памагаць, дык яшчэ мяне ўсю абшастаў. Скрыган.
2. пераважна мн. (не́людзі, ‑яў). Вылюдкі, звяры. [Карнікі] былі сапраўдныя нелюдзі, бо іначай не выганялі б яны на сіберны холад старых і малых. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няве́ра, ‑ы, м. і ж.
Разм.
1. ж. Адсутнасць веры ў што‑н., няўпэўненасць у чым‑н. Я стаяў, Злажыўшы рукі, Напусціўшы выгляд посны. Бо тачыла сэрца скруха, Бо расла нявера ў поспех. Глебка.
2. ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж. Той (тая), які (якая) не верыць у што‑н. Вельмі важна, каб людзі паверылі ў тое, што яны робяць. Але скептыкі і кяверы ўсё-такі знайшліся. Вішнеўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неабхо́днасць, ‑і, ж.
1. Патрэба ў кім‑, чым‑н. Прадметы першай неабходнасці. □ Разам з Ваўчком яны і прайшлі ўсю вайну, то адыходзячы з атрадам, калі ў гэтым была неабходнасць, ад Лашыцкага паёна, то вяртаючыся сюды зноў. Хадкевіч. // Што‑н. абавязковае, непазбежнае. Разважаць, фантазіраваць было для [Майбарады] першай жыццёвай неабходнасцю, і, калі не было субяседніка, ён гутарыў і нават спрачаўся з самім сабою. Шамякін.
2. Філасофская катэгорыя — з’ява, рэч у іх усеагульнай заканамернай сувязі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)