Пра- — прыйменная прыстаўка з градацыйным значэннем (гл. празелле, прарадзіма і пад). Агульнаславянскае, за выключэннем палаб. і н.-луж., параўн. рус., укр., ст.-рус., ст.-слав., балг., серб.-харв. пра‑, польск., чэш., славац., славен. pra‑. Прасл. *pra‑. Звязана чаргаваннем галосных з дзеяслоўнай прыстаўкай і прыназоўнікам *pro‑. Падаўжэнне галоснага адбылося, як мяркуе Сольмсен (KZ, 35, 468), на канцы слова па рытмічных прычынах. Роднаснае літ. prõ, прыназ., ст.-інд. prā‑ побач з prō‑, лац. prōперад’, ст.-в.-ням. fruo ’рана’ (Мюленбах-Эндзелін, 3, 400; Вальдэ-Гофман, 2, 364; Фасмер, 3, 351; ESSJ, 1, 205 і наст.).

Пра- — прыназоўнік і прыстаўка. Рус. про, про-, укр. про ’пра’, ст.-рус. про, про- ’дзеля’, ст.-слав. про‑, балг. про-, серб.-харв. про-, славен. pro‑, чэш. pro ’для’, pru‑. Праслав. pro, pro‑. Звязана аблаўтам з pra‑ (гл. папярэдні артыкул). Роднаснае ст.-прус. pra‑ ’цераз, для’, pra ’пра, пера-’, літ. pra‑ ’тс’, грэч. προперад’, πρα‑, лац. pro‑ (prō), гоц. fra‑, нова-в.-ням. ver‑ ’пера-, за-’, ст.-інд. pra‑перад, за-’ і г. д. (Траўтман, 229; Вальдэ-Гофман, 2, 364 і наст.; Фасмер, 3, 370; ESSJ, 1, 216 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скяпа́ць, скепа́ць, скіпа́ць, с(ь)капа́ць ‘шчапаць’ (Нас., Касп., Шн. 1; віц., Нар. словатв.; бялын., Нар. сл.; Мат. Маг., Растарг.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ске́паць ‘сячы’ (ПСл). Укр. скіпа́ти, рус. скепа́ть ‘расшчапляць, калоць’, ст.-рус. поскѣпани ‘расколатыя’, оскѣпище, оскѣпъ ‘дрэўка кап’я’. Галоўная цяжкасць — наяўнасць к перад ѣ, якое тлумачылі па-рознаму. Шахматаў (Очерк, 176), Брандт (РФВ, 24, 174), Сабалеўскі (РФВ, 53, 8) і інш. лічылі ўсходнеславянскія формы наватворам ад рэгулярнага *сцѣпати > *стѣпати, скепати, паколькі існуюць балг. це́пя ‘калю (дровы)’, серб.-харв. цијѐпати, цѝјепа̑м ‘расколваць, разрываць’, поруч з *ščepati, гл. шчапаць. Адсюль Фасмер (3, 638) і Махэк₂ (626) мяркуюць аб існаванні прасл. *skьp‑ > ščьp‑ і *skoip‑ > sčep‑. Якабсон (IJSLP, 1959, 1–2, 270) лічыць пачатковае ск‑ у +скѣпати заканамерным перад ѣ з ‑oi‑. Паводле апошніх даследаванняў, наяўнасць *s перад *k з’яўляецца фактарам, які можа стрымліваць палаталізацыю (Крысько, Слав. языкозн., XIII, 350). Меркаванні пра спалучэнне ске‑ ў беларускай мове гл. Карскі 1, 368 (адзначае яго старажытнасць), Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 72 (немагчыма даць фанетычнае тлумачэнне), Векслер, Гіст., 92 (лічыць рысай, характэрнай для т. зв. кіеўска-палескага прадыялекта), а таксама Коген, Запіскі 2, 9, 84 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

не́жели союз, книжн. чым, як; при сравнит. ст. передаётся ещё конструкциями с предлогом: за (каго, што);

она́ добре́е, не́жели сестра́ яна́ дабрэ́йшая за сястру́;

пре́жде не́жели перш чым, пе́рад тым як.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

развіта́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. развітацца; апошняе спатканне перад расстаннем. Пісар Васількевіч, адсунуўшы край фіранкі, потайкам пазіраў са свайго пакоя на развітанне сяброў. Колас. Развітанне з маці, смутак па братах жыва адгукаліся ў сэрцы. Сіняўскі. // Расстанне з памёршым. Стаялі доўга, ахопленыя адвечным жаданнем жывых — падоўжыць хвіліны апошняга развітання з блізкім чалавекам. Шамякін. // Словы, якія гаворацца пры расстанні. — Бывайце здаровы, — кінуў .. [аканом] ужо з каламажкі ў бок да Мікіты, які стаяў на вуліцы. Мікіта збянтэжыўся.. Заняты здагадкамі, ён не адразу адказаў на аканомава развітанне. Галавач.

•••

На развітаннеперад расстаннем, расстаючыся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́блік, ‑у, м.

Тое, што і аблічча. Воблік горада. Маральны воблік савецкага чалавека. □ Федароўскі стараўся ахапіць самыя разнастайныя праявы народнага жыцця, яго быту і духоўнай творчасці, каб перад чытачом паўстаў яскравы воблік пэўнага рэгіёна ва ўсёй яго самабытнасці. Саламевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адвіта́нне, ‑я, н.

Абмен адвітальнымі словамі, поціскам рук і пад. пры расставанні; апошняя сустрэча перад разлукай; развітанне. І застаўшыся адна. .. [Галена] адразу зразумела, што гаварыла Бушмарава маўклівасць на адвітанні і ссунутыя бровы. Чорны. «Суліко» на адвітанне Праспявай мне, Генацвале. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паклапата́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча; зак.

1. Прыкласці сілы, намаганні, каб зрабіць што‑н., дамагчыся чаго‑н. — Давай паклапочам перад паштова-дарожным начальствам, — пажартаваў Фелікс, — няхай пусцяць адзін-два дыліжансы і да Саўкі. Якімовіч.

2. Правесці некаторы час у клопатах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пана́ма 1, ‑ы, ж.

Летні шыракаполы капялюш. Паўлік выпрастаўся. Перад ім стаяў тоўсты ружавашчокі хлапчук у белай панаме. Бяганская.

[Ад геагр. назвы.]

пана́ма 2, ‑ы, ж.

Буйнае махлярства ў капіталістычным прадпрыемстве, якое спалучаецца з подкупам вышэйшых службовых асоб і рознымі іншымі злоўжываннямі.

[Слова ўзнікла ў сувязі з крахам у 1889 г. французскай кампаніі па пракопванню Панамскага канала, выкліканым вельмі вялікімі злоўжываннямі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паплаве́ц, ‑лаўца, м.

Невялікі поплаў. Давёўшы разору да прырэчнага паплаўца, [Міхась] гукнуў да Ніці: — Хопіць на сёння. Якімовіч. [Жанчына] спусцілася з падгнілага ганка на маленькі дворык, адгароджаны ад вялікага нізкай агароджай.. Скрозь была трава, мятліца — як паплавец які перад ганкам. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

богабая́зны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які верыць у бога і строга выконвае ўсе царкоўныя правілы з-за боязі перад богам. Цяпер яна [цэркаўка] стаяла адзінокая, закінутая, забытая, і толькі богабаязны падарожны, праходзячы каля яе, прыпыняўся і хрысціўся, набожна схіліўшы галаву. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)