Вашэ́ць ’вашэць, ягомасць, ваша мосць’ (Бяльк.), ва́шэць ’тс’ (Нас., Бесар., Шпіл.), вашаць (Шат., Гарэц.), вашаць, вашэць (Яруш.). Укр. ва́шець ’тс’, рус. дыял. (зах.) ва́шец. Запазычанне з польск. waszeć ’тс’ (а гэта скарачэнне з wasza miłość; гл. Брукнер, 603).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́праўка ’постаць, выгляд’ (БРС); ’выправа; даведка’ (Нас.). Да выправіць (гл.). У апошнім значэнні, відаць, запазычанне з рус. вы́правка ’даведка’, у бел. вы́правіць ’дастаць дакументы ў афіцыйнай установе’ не зафіксавана. Падрабязней аб гэтым дзеяслове гл. Шанскі, 1, В, 229.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вэтава́ць ’помсціць’ (Нас.), павэтава́ць, адвэтава́ць. Запазычанне з польск. odwetować, powetować ’кампенсаваць’ (а гэта з ням. крыніцы; гл. Брукнер, 607). Іншага Паходжання ст.-бел. ветовати ’заяўляць вета, пратэставаць’ (Булыка, Запазыч., 61): < польск. wetować < лац. vetō, ‑are (Брукнер, 607–608).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Габары́т (БРС). Рус. габари́т, укр. габари́т. Запазычанне з франц. мовы gabarit. У гэтай форме слова вядома ў рус. мове ўжо з 1891 г. Гл. Шанскі, 1, Г, 4. Непасрэднай крыніцай запазычання для бел. слова з’яўляецца, відаць, рус. габарит.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́мар1, пра ’вялікі і цяжкі прадмет’ (Сцяц. Словаўтв.). Спачатку, мусіць, ’вялікі молат, молат’. Параўн. укр. дыял. (зах.) га́мер ’(вялікі) молат’. Запазычанне з ням. Hammer ’молат’, Параўн. Рудніцкі, 555.

Га́мар2 ’верхняя ручка ў падоўжнай піле’. Гл. га́мары.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гаму́ла ’клёцкі з бульбы з салам’ (Бяльк.). Відавочна, запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. gomółka ’камяк; круглы сыр’ (памянш. форма да *gomola). Адсюль бел. гаму́ла. Невядома, ці сюды адносіцца ўкр. гаму́ла ’від кашы; няўдалая ежа (боршч, галушкі)’ (Грынч.)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гаптава́ць ’вышываць’ (Шат.), гафтаваць. Ст.-бел. гафтовати (гл. Булыка, Запазыч., 80: пад гафтъ). Укр. гафтува́ти, гаптува́ти (з XVI ст.). Запазычанне з польск. haftować ’тс’, а гэта з с.-в.-ням. heften, ням. heften. Гл. Слаўскі, 1, 390–391.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Герба́рый ’гербарый’ (БРС). Рус. герба́рий, укр. герба́рій. Запазычанне з рус. герба́рий (якое на пачатку XIX ст. з’явілася ў рус. мове з ням. Herbarium або прама з вучонай латыні — herbarium, herbarius < herba ’трава’). Гл. Шанскі, 1, Г, 58–59.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гімнасцёрка ’гімнасцёрка’ (БРС). Запазычанне з рус. гимнастерка ’тс’, якое ўзнікла ў 1907–1908 гг. (гл. Шанскі, 1, Г, 75; Фасмер, 1, 407, выводзіць рус. слова з гимнастер ’гімнаст’, але, паводле Шанскага, там жа, такая лексема не існавала наогул).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзага́рак ’гадзіннік’ (Сцяшк.). Бясспрэчнае запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. zegarek ’тс’, якое з’яўляецца памяншальнай формай. Параўн. таксама польск. zegar ’тс’, ст.-польск. zeger. У аснове польскіх назваў ляжыць ням. Seiger ’клепсідра’. Гл. Булыка, Запазыч., 121; Брукнер, 651.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)