Дзага́рак ’гадзіннік’ (Сцяшк.). Бясспрэчнае запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. zegarek ’тс’, якое з’яўляецца памяншальнай формай. Параўн. таксама польск. zegar ’тс’, ст.-польск. zeger. У аснове польскіх назваў ляжыць ням. Seiger ’клепсідра’. Гл. Булыка, Запазыч., 121; Брукнер, 651.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)