Гляк ’гаршчок з вузкім горлам’ (БРС, Шат., Касп.), глёк ’тс’ (Бяльк., Нас., Байк. і Некр.). Укр. глек, рус. гляк, глек, глёк, гилёк, ст.-рус. гълъкъ, голкъ, голькъ. Вельмі няяснае слова. Раней рэканструявалі прасл. формы тыпу *glьtъ і звязвалі гэта слова з прасл. glьjь ’глей’ (гл.). Так Бернекер, 1, 310; Трубачоў, Ремесл. терм., 217–218. Але Фасмер (1, 412) указвае на тое, што формы гэтага слова перашкаджаюць параўнанню з глей. Таму некаторыя даследчыкі мяркуюць, што гэта слова, магчыма, не спаконвечнае ў славян, і шукаюць крыніцу запазычання. Так, Гаўлава (гл. Этимология, 1966, 96 і наст.) думае, што ў даным выпадку да славян прыйшло культурнае слова з Міжземнамор’я. Параўн. грэч. лексемы, якія, як мяркуюць, маглі быць запазычаны ў слав. мовы: грэч. γαυλός ’збан’, γυλλάς ’від чашы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Зары́ць, зоры́ты ’спаліць (на сонцы збожжа)’ (кобр., Жыв. сл.), зоры́тысь ’даспяваць’, ’загараць’ (драг., Клім.). Рус. дыял. зо́рить ’пакідаць на корані для даспявання, даспяваць’. Славен. zoríti ’рабіць спелым’, серб.-харв. зо̀рити ’стаць спелым’. Ц.-слав. зорити ’даць даспець’. Таго ж кораня, што рус. зреть ’спець’ з іншай ступенню чаргавання галоснага: *zьr‑/*zor‑ з і.-е. *gʼer‑ ’спець, старэць, церці’: грэч. γέρων ’стары’, ням. Kerl уст. ’стары чалавек’, да гэтага ж кораня зерне. Старое значэнне захавалася ў зоры́тысь ’даспяваць’, адкуль ’спаліць (тое, што раскладзена на сонцы для даспявання)’. Фасмер, 2, 104–105; Траўтман, 371–372; Покарны, 1, 390–391; БЕР, 1, 656. А. Ф. Жураўлёў (пісьм. паведамл.), указваючы на абрад выстаўлення зерня для даспявання пад свет зорак, дапускае магчымасць сувязі з зорка, зорыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рагу́лька1 ’сукаватая палка’ (Юрч. СНЛ), ’укапаная ў зямлю верхавіна сасны з сукамі, прызначаная для прасушкі посуду’ (Бяльк.), ’карова з вялікімі рагамі’ (шальч., Сл. ПЗБ), ’колюшка’ (гродз., Жук.). Утворана ад рагу́ля (гл.) з дапамогай памяншальна-ласкальнага суфікса ‑к‑a. Матывацыяй паслужыла тое, што ўсе гэтыя прадметы маюць вострыя, падобныя да рагоў часткі.

Рагу́лька2 ’дзяўчына ў сярэдзіне карагоду на Вялікдзень’ (пін., Кольб.). Сюды ж рагу́лька ’песня-вяснянка’ (беласт., Ніва, 1974, 12 мая; Федар.), відаць, перанос семантыкі з ’дзяўчына, якая спявае песню’ > ’песня-вяснянка’. Няясна; магчыма, ад рагулька1 ’сукаватая палка’ як сімвал сусветнага дрэва, што знаходзілася, паводле народных вераванняў, у цэнтры сусвету, параўн. вясельнае дрэўца ў цэнтры т. зв. рагатага каравая (пра апошні гл. Іванаў, Тапароў, Зб. Крапіве, 167–169), параўн. ра́лец (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рукая́тка ’частка прылады, за якую трымаюцца пры карыстанні’, ’частка машыны, прыбора, за якую бяруцца рукою для перамяшчэння, павароту і пад.’, рукая́ць ’рукаятка’ (ТСБМ); рукавя́тка ’тс’ (Касп.), рукавя́тка, рукава́тка ’кассё’, рукавя́тка, рукава́дка, рукая́тка ’ручайка’ (Сл. ПЗБ), рукая́тка ’ручка ў матавіле’, ’жменя лёну’ (міёр., Ск. нар. мовы), рукъвя́тка ’ручайка’ (круп., Нар. сл.). Укр. рукоя́тка, рукі́вʼя, рус. рукоя́ть, дыял. рукоя́тка, польск. rękojeść, чэш. rukojeťrukověť ’кіраўніцтва’), славац. rukoväť ’рукаятка’ і ’кіраўніцтва’, славен. rokovet ’пучок, жменя’, серб.-харв. ру̏кове̄т ’тс’, балг. ръкова́дка ’тс’, макед. раковатка ’тс’, ст.-слав. рѫкоѣть, рѫковѣть ’жменя, ахапак’. Прасл. *rǫkojětь, *rǫkovětьтое, што ахопіць рука’ — складаныя словы з *rǫkou̯ (дэрыват ад *rǫka, гл. рука) і *jęti ’браць’ (параўн. стараж.-рус. яти ’браць’, гл. яць, няць). Падрабязней гл. ESJSt, 13, 781 (з літ-рай); Фасмер, 3, 515.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Са́жа ’прадукт няпоўнага згарання паліва, які чорным налётам асядае ў комінах, дымаходах і пад.’, ’хвароба хлебных злакаў’ (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), са́джа ’тс’ (Касп., Сл. ПЗБ), ’спарыння, чорнае зерне ў пшаніцы, просе’ (Шатал., Выг.). Рус., укр. са́жа, ст.-слав. сажда, польск. sadza, каш. saʒ, в.-луж. sazy мн. л., н.-луж. дыял. saze мн. л., чэш. sáze, славац. sadza, славен. sája, балг. са́жда, са́жди мн. ’сажа’, макед. са́жда. Прасл. *sadja, дэрыват з суф. ‑ja ад *sěsti, *sędǫ ’сесці’ (SP, 1, 82), г. зн. ’тое, што насела, асадак’. Роднасныя літ. súodžiai ’сажа, копаць’, англ.-сакс., ст.-ісл. sót, англ. soot, ірл. suide (*sōdi̯ā). Гл. Траўтман, 273; Зубаты, BB 18, 257, Фасмер, 3, 544; Борысь, 537; Махэк₂, 738; Шустар-Шэўц, 2, 1270–1271; Сной₁, 551.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тамто́й ’той’ (Сцяшк. Сл., Вруб.; беласт., Сл. ПЗБ), там‑той ’вунь той’ (Байк. і Некр.), та́мты ’той, той там, той вунь там’: та́мты хлапе́ц (Ласт.), тамто́й: в тамтао́му ро́ці, в тамтао́му году́ ’летась’ (пін., ЛА, 2), тамто́јетое’ (Вруб.): та́мтая ле́та ’летась’ (астрав., ЛА, 2), та́м‑тэй ’вунь той’ (Нас.), ст.-бел. тамтый ’той’ (Ст.-бел. лексікон), фіксуецца ў старабеларускай мове з канца XV ст. (КГС); сюды ж вытворнае тамтэ́йшы ’немясцовы, нетутэйшы’ (Ласт.). Калька са ст.-польск. tamten, дзе tam ’там’ і ten ’той’, гл. там і той. Карскі (2–3, 91) адносіць сюды і іншыя ўтварэнні з пачатковым элементам там: ст.-бел. тамтотъ, тамтого, складанае прыслоўе тамто і інш., што ўзніклі пад польскім уплывам (гл. то). Параўн. ЕСУМ, 5, 513.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

той, ж. та́я, ср. то́е, мн. ты́я мест. указ., м. тот;

т. лес — тот лес;

з таго́ ча́су — с того́ вре́мени;

у т. дзень — в тот день;

на тым баку́ ву́ліцы — на той стороне́ у́лицы;

т. са́мы цягні́к — тот са́мый по́езд;

таго́ ж дня — в тот же день;

між тым як — ме́жду тем как;

між тым — ме́жду тем;

ра́зам з тым — вме́сте с тем;

пе́рад тым — пе́ред тем;

як на то́евводн. сл. как наро́чно;

пасля́ таго́ — по́сле того́;

тым больш — тем бо́лее, тем па́че;

больш за то́е — бо́лее того́;

тым лепш — тем лу́чше;

тым ча́сам — тем вре́менем;

да таго́ ча́су — до того́ вре́мени;

і без таго́ — и без того́;

не без таго́ — не без того́;

да таго́, што... — до того́, что...;

тым не менш — тем не ме́нее;

спра́ва ў тым... — де́ло в том...;

т. ці і́ншы — тот или ино́й;

як т. каза́ў — как говори́тся;

па т. раз — по тот раз;

няма́ таго́, каб... — нет того́, что́бы...;

і да таго́ падо́бнае — и тому́ подо́бное;

у тым вось і шту́ка — в том-то и шту́ка;

адпра́віць (адпра́віцца) на той свет — отпра́вить (отпра́виться) на тот свет, отпра́вить (отпра́виться) к пра́отцам;

ні з таго́ ні з сяго́ — за здоро́во живёшь; ни с того́ ни с сего́;

не быва́ць таму́ — не быва́ть тому́;

то́лькі тае́ бяды́! — что за беда́!, бо́льше бы беды́ не́ было!;

не на таго́ нарва́ўся — не на того́ напа́л;

т., ды не т.погов. тот, да не тот

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вадзі́ць, ваджу́, во́дзіш, во́дзіць; незак.

1. Тое, што і весці ў 1, 2 і 4 знач. (але абазначае дзеянне, што адбываецца не ў адзін час, не за адзін прыём або не ў адным напрамку).

В. дзяцей гуляць.

В. войскі ў бой.

В. смыкам па струнах.

В. машыну.

2. што з кім. Падтрымліваць (знаёмства, дружбу).

3. пераважна безас., каго-што. Хістаць у бакі, заносіць пры хадзьбе, яздзе.

Машыну пачало в. па слізкай дарозе.

4. Кіраваць гульнямі, танцамі.

|| наз. ваджэ́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аддзялі́ць, -дзялю́, -дзе́ліш, -дзе́ліць; -дзе́лены; зак.

1. што. Вылучыць з агульнай адзінай масы што-н. або адасобіць тое, што знаходзіцца ў злучэнні з ім.

А. бялок ад жаўтка.

А. старыя кнігі ад новых.

А. тлушч ад малака.

2. Адасобіць, раз’яднаць, адмежаваць.

А. царкву ад дзяржавы.

3. Вылучыць, распазнаць.

А. істотнае ад выпадковага.

4. каго-што. Выдзеліць каму-н. частку, долю з агульнай гаспадаркі, адасобіць, даць магчымасць весці самастойную гаспадарку.

А. сыноў.

|| незак. аддзяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. аддзяле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзе́ць, адзе́ну, адзе́неш, адзе́не; адзе́нь; адзе́ты; зак., каго-што

1. Надзець на каго-н. вопратку, апрануць.

А. дзіця.

Зіма адзела поле снегам (перан.).

2. Апрануць кім-н.

А. Дзедам Марозам.

3. Забяспечыць каго-н. адзеннем.

Бацькі дзяцей адзелі і абулі.

4. Тое, што і надзець; нацягнуць.

Ледзь адзеў пальчаткі.

5. перан. Пакрыць; ахінуць.

Дубы зялёны плашч адзелі.

|| незак. адзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. адзе́цца, адзе́нуся, адзе́нешся, адзе́нецца; адзе́нься; незак. адзява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. адзява́нне, -я, н. (паводле 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)