састарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які зрабіўся, стаў стары. Сідар Нікіфаравіч — чалавек састарэлы, хваравіты, ён амаль увесь час кашляе. Аляхновіч. Састарэлы твар [Блажэвіча] праразалі глыбокія маршчыны. Шыцік. // Разм. Які стаў непрыгодным для чаго‑н. (аб прадметах). Састарэлая страха.

2. перан. Які перастаў быць сучасным, актуальным; устарэлы. [Старшыня] Занадта давяраўся, Дэвізам састарэлым кіраваўся: «Падпісана — і з плеч далоў!» І наламаў аднойчы дроў. Валасевіч. // Які перастаў быць модным. Састарэлы фасон сукенкі.

3. у знач. наз. састарэ́лы, ‑ага, м.; састарэ́лая, ‑ай, ж. Які дажыў да глыбокай старасці; вельмі стары. Дом для састарэлых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазнава́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пазнавання, да пазнання чаго‑н.; які служыць для пазнавання, пазнання. Пазнавальная дзейнасць чалавека. □ Сіла рамана «Глыбокая плынь», яго пазнавальнае і выхаваўчае значэнне ў праўдзівасці адлюстравання гераічных спраў нашага народа ў самы цяжкі перыяд яго гісторыі, у глыбокім савецкім патрыятызме і гуманізме. Гіст. бел. сав. літ.

2. Які даступны пазнанню. Для Фейербаха «рэч у сабе» ёсць «абстракцыя з рэальнасцю», г. зн. свет, які існуе па-за намі, у поўнай меры пазнавальны і які нічым прынцыпова не адрозніваецца ад «з’явы». Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Карча́га1 ’пень, вывернуты з карэннем, корч’ (ТСБМ), да корч з прадуктыўным ва ўсходнеславянскіх мовах суфіксам ‑ага (SP, 1, 64).

Карча́га2 ’амфара, гляк’ (ТСБМ) ’плецены сасуд з саломы, які мае форму караткашыйнага графіна’ (Касп., Нік. Очерки), укр. корчага ’сасуд з вузкім горлам’, рус. корчага, ст.-рус. кърчага, ст.-слав. кърчагъ, чэш. křčah, балг. кърчаг, серб.-харв. кр̀чаг. Прасл. kъrčaga можна тлумачыць як вытворную ад kъrkъ ’шыя’ і суфікса (j)aga‑ ’сасуд, які мае горла’ (параўн. назву сасуда гарлач) (Трубачоў, ЭИРЯ, 2, 1962, 39). Гэта версія мае яўныя перавагі перад версіяй аб цюрскім паходжанні слова (тур. korčak ’кішка, мех, бурдзюк’) (Фасмер, 2, 341).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кашто́ўныякі дорага каштуе, мае вялікую цану’, ’які мае важнае, істотнае значэнне; вельмі патрэбны’ (ТСБМ), кашто́ўнасць ’важнасць, значнасць чаго-н.’; ’каштоўная рэч’, ’з’ява, прадмет, якія маюць вялікае грамадскае значэнне’ (ТСБМ). Асноўным словам, ад якога ўтвораны шматлікія дэрываты, з’яўляецца кошт, вядомае ўжо ў ст.-бел. мове з XVI ст. Таксама з XVI ст. засведчаны (гл. Булыка, Запазыч., 174) і вытворныя каштовный, коштовность. Хоць гэтыя дэрываты чыста тэарэтычна маглі ўтварыцца ў ст.-бел. мове ад асноўнага слова кошт, верагодна лічыць, што і яны з’яўляюцца непасрэднымі паланізмамі (тым больш, што для іх ёсць дакладныя прататыпы ў польск. мове; параўн. польск. kosztowny, kosztowność).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́біт ’манаскае адзенне ўвогуле і асабліва ў каталіцкіх манахаў’ (Нас.), Укр. га́біт, габит (з XVII–XVIII стст.). Запазычанне з польск. habit ’тс’ (вядомага з XVI ст.) < лац. habitus ’тс’ (Слаўскі, 390; Кюнэ, Poln., 55). Параўн. яшчэ Рудніка (515), які ўкр. словы выводзіць прама з лац. У ст.-бел. мове ў XVIII ст. засведчана габитъ ’выгляд, аблічча’ < лац. habitus ’тс’ (гл. Булыка, Запазыч., 76). Лац. слова пранікла ў многія еўрап. мовы. Параўн. Слаўскі, там жа; MESz, 2, 9. Сюды ж га́бітнік ’ксёндз, які ходзіць у габіце’ (Нас.). Паколькі гэтага слова няма ў польск. мове, то яго трэба лічыць беларускім утварэннем ад запазычанага га́біт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маршча́к ’маршчына’ (ТСБМ, Ян., Жд. 1, Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; навагр., КЭС), маршча́вы, маршчля́вы, маршча́ты ’маршчыністы’, ’які мае зморшчаную паверхню’, ’сабраны ў зборкі’ (Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Укр. моршо́к ’маршчынка’, рус. перм. морше́нь ’складка, няроўнасць, маршчынка на паверхні’, арханг. мо́рхи, морхи́ ’зборкі, складкі на сукенцы’, ’няроўнасці на адзенні’. Да моршчыць (гл.). Сюды ж маршчак ’лапаць са скуры’ (Янк., 1; бялын., Янк. Мат.; Тураў, КЭС; мазыр., З нар. сл.; глус., Мат. Маг.), які названы так таму, што зверху ў ім скура сабрана ў маршчыны. Укр. сумск. моршень ’абутак, зроблены з аднаго кавалка скуры’ можа быць кантамінацыяй з морщити і рус. поршень ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вадзяні́к1 ’вадзяны’ (Яруш., Нік., Няч., БРС), вадзяны́ ’нячысты дух, які жыве ў рэках, азёрах’ (Сцяшк.), вадзяні́к, вадзяны́ ’дух-гаспадар у лесе’ (Інстр. II), вадзянікі ’тс’ (Касп.). Суфіксальны дэрыват ад вадзяны́які знаходзіцца ў вадзе’; вынік універбізацыі словазлучэння вадзяны дух. Параўн. рус. водяной, укр. водний, серб.-харв. во̀дац ’тс’.

Вадзянік2 ’вугал у хаце, дзе ставяць ваду і посуд’ (Шушк.). Суфіксальнае ўтварэнне ад вадзяны́ ’прызначаны для вады’. Параўн. балг. водни́к ’месца ў кухні, дзе вешаюць катлы з вадой’.

Вадзяні́к3 ’драўляны коўш для вады’ (Серб.); ’чайнік’ (Мат. Гом.). Да вадзяны́. Параўн. укр. водяник ’посуд для вады’, водник ’хатняя дзежачка для вады’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́чныякі існуе заўсёды’ (КТС, БРС, Бяльк.), палес. ’участак, які даўно не абрабляецца’ (Выг.), укр. ві́чний, рус. ве́чныйу польск. wieczny, в.-луж. wěčny, чэш. věčný, славац. večný, славен. véčen, серб.-харв. ве̏чан, макед. вечен, балг. вечен, ст.-слав. вѣчьныи. Прасл. věčьnъ, утворанае ад век (гл.) пры дапамозе суф. ‑ьn‑ъ (Шанскі, 1, В, 82). Рэгулярнае прыслоўе ад яго — вечна (КТС, БРС, З нар. сл.), вечно (Сцяшк. МГ); ве́чне (Жд., 2), шчуч. ве́чня (З нар. сл.) < ве́чне маюць канчатак ‑е (> я) пад уплывам польскай мовы, ва ўсх.-маг. ве́шна ’вечна, заўсёды’ (Бяльк.) пераход ‑чн‑ > ‑шн‑ з’яўляецца рэгулярным для ўсх.-бел. гаворак (ДАБМ, к. 61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́башч ’ксёндз, які стаіць на чале парафіі’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ), про́баш ’тс’ (Сл. ПЗБ), про́баршч ’плябан (у касцёле)’ (ашм., Стан.). Запазычанне з польск. proboszcz ’тс’. Ужо ст.-бел. пробощь (проборщъ) ’прыхадскі ксёндз’ (1474) < ст.-польск. proboszcz, якое праз ст.-чэш. probošt узыходзіць да ст.-в.-ням. probōst (Булыка, Лекс. запазыч., 174) і, далей, да лац. prōpositusякі прадстаўлены’ < proponere ’прадстаўляць’ (гл. Голуб-Ліер, 394). Таго ж паходжання і ст.-рус. пробощь, пребощь (з XIII ст.) ’прэлат каталіцкай саборнай капітулы, ігумен’, ’ксёндз’. Гл. яшчэ Міклашыч, 264; Брукнер, 457; Голуб-Копечны, 294; Фасмер, 3, 371; Банькоўскі, 2, 777–778.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ружжо́ ’стрэльба’ (ТСБМ), ружʼё ’тс’ (Сл. ПЗБ), ружʼе́ ’тс’ (ТС), ружэ́йныякі мае адносіны да ружжа’, ’які праводзіцца з ружжом’ (ТСБМ). З рус. ружьё, якое першапачаткова ўжывалася ў зборным значэнні ’зброя ўвогуле’, як і оружье́, ад якога паходзіць. Оружье́/оружие ’гармата; зброя’ < прасл. *orǫžьje (дзе ž < g) з тым жа коранем *rǫg‑, што і ў *rǫgati (гл. ругнуцца). Разглядаецца адначасова як вынік кантамінацыі з прасл. *orǫdьje ’гармата’ (Чарных, 2, 606) насуперак Фасмеру. Апошні, акрамя таго, лічыць, што оружье — царкоўнаславянізм пры спрадвечнай форме ружьё (Фасмер, 3, 154). Паводле Адзінцова (Этимология–1985, 123), адпадзенне пачатковага галоснага адбылося па-за межамі Расіі, што сумнеўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)