насавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да носа (у 1, 2 знач.). Насавыя адтуліны. Насавыя косці. Насавая частка катэра.

2. Які выгаворваецца ў нос. Насавыя гукі.

3. Які знаходзіцца на носе судна, самалёта і інш. Насавыя гарматы крэйсера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбярэ́жны, ‑ая, ‑ае.

Які размяшчаецца, знаходзіцца каля берага, уздоўж берага. Прыбярэжная расліннасць. Прыбярэжная вёска. □ Хвалі беглі на бераг, злізвалі прыбярэжную пену, шумавінне, усплёскамі кідаліся на жоўты пясок. Лынькоў. У прыбярэжных кустах, у парку, у зарасніках лазняку шчабятала птаства. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спаралізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад спаралізаваць.

2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане паралічу. Як толькі стаў вяртацца зрок і пачалі варушыцца пальцы на спаралізаванай руцэ, .. [Чорны] зноў узяўся за пяро і вярнуўся да творчасці. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

царо́ў, ‑ова.

Які належыць цару, знаходзіцца пры цару. Царовы слугі. Царова адзенне. □ [Дзед:] — Не пусцяць ва універсітэт — у Оксфард адвязу. Загорскі, бачыце, патэнцыяльны цароў злачынец... Караткевіч. Муляры каля дарогі Дабудоўваюць астрогі, І сілком царовы каты Цягнуць кожнага за краты. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каўга́нка ’конаўка, якая знаходзіцца ў лазні для разлівання вады’ (Касп.), каўганка. каўгарка ’драўляная міска’ (Сл. паўн.-зах., 2). Бясспрэчна, звязана з каўган ’міска, выдзеўбаная з дрэва’, калга, калгашка ’драўляная кружка, коўш’. Форму каўганка можна лічыць вытворным ад каўган (параўн. падобнасць тукавага складу гэтых слоў і значную блізкасць семантыкі). Параўн. Фасмер, 2, 165.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярхо́вы ’размешчаны вышэй па цячэнню ракі’ (БРС), укр. верхови́й ’тс’, рус. верхово́й ’які знаходзіцца вышэй па рацэ; параўн. таксама верховье ’мясцовасць, якая ляжыць бліжэй да вяршыні ракі’, верховщик, верховец, верхота, верховщина ’жыхары, якія жывуць у верхнім цячэнні ракі’. Да верх (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ов‑ы (< прасл. vьrx‑ov‑ъ ’верхні’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нестыка́цца ’бываць вельмі рэдка’ (Гарэц.), ’не быць, рэдка паяўляецца’ (драг., З нар. сл.), не стыка́цца ’не бываць’: Два дні дома не стыкалася (ТС). Звычайна адносяць да стыка́цца (гл.), адно са значэнняў якога ’быць, знаходзіцца’: Я мала стыкаюся дома (лід., Сл. ПЗБ), параўн. таксама яшчэ ст.-слав. стъкати (stъkati) ’melden’ (Саднік-Айцэтмюлер, Handwört.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакантава́цца ’перажыць нястачу, перабіцца як-небудзь’ (гродз., ЖНС). Да пера- і кантава́цца (гл.); відаць, запазычана з гутарковага рус. перекантоваться ’тс’, параўн. кур. кантова́ть ’карміць, утрымліваць каго-небудзь’, жарг. кантоватьсязнаходзіцца дзе-небудзь; не працаваць’ (Шчарбакова, Бруева, 89). Усе гэтыя значэнні другасныя, зыходная семантыка ў польск. przekantować ’перавярнуць, перакуліць праз кант’. Гл. таксама кант.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сялі́ць ’уладкоўваць на незаселеных месцах, пасяляць’ (ТСБМ, Ласт.), сялі́цца ’пасяляцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Касп., Сержп. Прымхі). Укр. сели́ти, рус. сели́ть, чэш. sídliti ’жыць, пражываць, знаходзіцца’, славац. sídliť ’насяляць’, серб.-харв. сѐлити ’высяляцца, выязджаць’, славен. selíti ’сяліць’, балг. посе́лвам ’тс’, макед. сели ’перасяляць’. Прасл. *sedliti, дэнамінатыў ад сяло, гл. (Бязлай, 3, 226).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Мець сумежныя бакі, размяшчацца вельмі блізка, упрытык.

Ветравыя дошкі стыкаюцца над франтонамі.

2. Знаходзіцца дзе-н. які-н. час, прыпыняцца.

Дома прыходзіцца рэдка с.

3. перан. Быць звязаным з чым-н.; мець адносіны да чаго-н.

Нашы інтарэсы стыкаюцца даволі часта.

|| аднакр. стыкну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)