цароў, ‑ова.

Які належыць цару, знаходзіцца пры цару. Царовы слугі. Царова адзенне. ▪ [Дзед:] — Не пусцяць ва універсітэт — у Оксфард адвязу. Загорскі, бачыце, патэнцыяльны цароў злачынец... Караткевіч. Муляры каля дарогі Дабудоўваюць астрогі, І сілком царовы каты Цягнуць кожнага за краты. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)