трэцякла́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да памяшканняў, месц трэцяга класа на транспарце. Трэцякласная станцыя. Трэцякласны вагон.
2. Разм. Невысокай якасці, малазначны, пасрэдны. Трэцякласны мастак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэрміналагі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тэрміналогіі, уласцівы ёй. Тэрміналагічная камісія. Тэрміналагічная лексіка.
2. Які аб’ядноўвае, змяшчае тэрміны 2 (у 1 знач.). Тэрміналагічны слоўнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увагну́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад увагнуць.
2. у знач. прым. Які мае паверхню з угінам; проціл. выпуклы. Увагнутае люстра. Шапка з увагнутым верхам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увасабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.
1. Незак. да увасобіць.
2. Быць увасабленнем якіх‑н. якасцей. [Вобраз Паддубнага] ўвасабляе лепшыя рысы рэвалюцыянера-падпольшчыка, арганізатара і кіраўніка мае. Хромчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фане́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фанеры. Фанерная фабрыка. // Зроблены з фанеры. Фанерная скрынка. Фанерны чамадан. □ Тонкая фанерная перагародка давала магчымасць пачуць кожнае слова. Пятніцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фартэпія́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фартэпіяна. Фартэпіянныя клавішы. // Звязаны з ігрой на фартэпіяна. Фартэпіянны канцэрт. // Які выконваецца на фартэпіяна, напісаны для выканання на фартэпіяна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да філалогіі, звязаны з філалогіяй. Філалагічны факультэт. Філалагічная навука. // Заснаваны на метадах філалогіі. Філалагічнае даследаванне. Філалагічны аналіз старажытных пісьмовых помнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фра́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фрака. Фрачны гузік. // Прызначаны для нашэння з фракам. Фрачная сарочка.
•••
Фрачная пара — касцюм, які складаецца з штаноў і фрака.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хвалепадо́бны, ‑ая, ‑ае.
Падобны на хвалю; які мае выгляд хвалі. Хвалепадобныя рухі. □ Над галавою гарэла паўночнае ззянне. Светлыя хвалепадобныя палосы пераліваліся рознымі колерамі, рухаліся, плылі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цукры́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Які змяшчае ў сабе значную колькасць цукру (у 1 знач.). Цукрысты плод.
2. Які мае структуру цукру (у 2 знач.). Цукрыстыя рэчывы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)