Няхо́ха (нехоха) ’чалавек, абыякавы да ўсяго’ (Ян.). Няясна, магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне ад не хацець, параўн. ілюстрацыю да слова: «ён у нас нехоха такі, не хоча нічога делаць» (там жа); паралель: даха ’тое, што дае’: Бацькава рука не браха, а даха (ТС, пад рука).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калама́ніца ’чарнільніца’ (ваўк., Сцяшк.). Нельга выключыць памылковага запісу каламарніца або каламажніца. Менш верагодна дапускаць спрашчэнне групы зычных, паколькі пазіцыя тут даволі тыповая і ў іншых адпаведных выпадках спрашчэння не назіраецца. Або, магчыма, тут было фармальнае збліжэнне лексем каламажка, каламазь і каланіца? Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бана́льны. Рус. бана́льный, укр. бана́льний. Запазычанне з франц. мовы: франц. banal (< франк. ban ’выгнанне і г. д.’; падрабязна гл. Клюге, 47). Гл. Фасмер, 1, 120; Шанскі, 1, Б, 30–31; таксама MESz, 1, 236. Няясна, ці трэба думаць пра пасрэдніцтва рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ме́нтаць ’разглядаць’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Няясна. Відавочна, значэнне лексемы запісана не зусім дакладна ці недастаткова. З прыведзенага прыкладу можна было б вывесці ’разглядаць рэч, перабіраючы яе рукамі’. У такім выпадку ментаць можна было б генетычна вывесці з польск. miąć ’мяць’, miętolić, miętosić.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На-быкі́ = рус. на нет (Мядзв.). Няясна. Магчыма, на бакі ’ўбок’ ад бок (фанетычна на бъкі́), як адхіленне ад нармальнага шляху; аднак параўн. польск. na psy pójść сапсавацца’, што дапускае існаванне падобнай мадэлі і ў беларускай мове, але сувязь з бык застаецца неабгрунтаванай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Захмандра́ць ’запэцкаць’ (Нас.). Няясна. Ці не памылка чытання, замест захлюндраць: хлю́ндра ’неахайны чалавек (жанчына)’ фіксавалася неаднаразова (Нас., Касп., Шат., Яўс.; навагр., З нар. сл.; в.-дзвін., Шатал.) і этымалагізавалася (Шат., 295) з польск. flondra, flundra. Насовіч дае хлю́ндрыць ’пэцкаць’, вытворнае ад хлю́ндра.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Збэ́йсаць ’згубіць’, мсцісл. ’дарэмна растраціць’ (Юрч. Фраз. 2), збайса́ць ’згубіць, аддаць, знасіць’ (Мат. Гом.), ’здратаваць, стаптаць, знішчыць’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, ад бэйбас, байбак ’гультай’ (гл.): *з‑бэйбас‑аць ’прагультаяваць’? Параўн. яшчэ лат. bèigts ’закончаны, згублены, мёртвы’, beĩgas ’канец, смерць’. Гл. яшчэ збэ́рсаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́рын (pùryn) ’малочніца, хвароба немаўлят (soer)’ (слонім., Машынскі, Atlas), іншыя назвы хутчэй за ўсё ўзніклі пад уплывам народнай этымалогіі: kuryny (баран., там жа), kurynny mołočaj (івац., там жа), параўн. польск. дыял. prym, prymka ’тс’. Няясна, магчыма, звязана з літ. pùrinti ’рабіць рыхлым’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пус-пус ’словы для падклікання кароў’ (ДАБМ, камент., 895), рус. дыял. пус‑пус ’словы для падклікання авечак’, параўн. таксама пусенька, пусёнушка ласк. ’кароўка’. Няясна; магчыма, звязаныя з пшэйка, псёйка ’тс’, утвораных ад пшэ‑ншэ, варыянт псе‑псе (словы для падклікання кароў), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Распаса́жыць ’праматаць, прагуляць’, распасо́жыць ’дарэмна растраціць’ (віл., Нар. сл.), распаса́чыць ’расходаваць’ (Касп.), распаса́дзіць (рыспыса́дзіць) ’растраціць, растранжырыць’ (Юрч.). Няясна; сувязь з пасаг (гл.) невыразная (’растраціць усё, уключна з жончыным пасагам’?). Магчыма, звязана з польск. pasożyt (*pasorzyt) ’паразіт, дармаед’, адносна якога гл. Брукнер, 399, 478.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)