Вы́баўткі ’вадкасць, узбоўтаная і вылітая ў іншы посуд’ (Нас.). Ад вы́баўтаць, бо́ўтаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

карту́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Частка компаса — папяровы, алюмініевы або іншы кружок, на які наносяцца дзяленні на градусы і румбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераабу́ць, ‑абую, ‑абуеш, ‑абуе; зак., што.

Змяніць абутак, абуць іначай. Пераабуць боты. Пераабуць правую нагу. // каго. Абуць у іншы абутак. Пераабуць дзяцей у сухое.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

никто́ мест. ніхто́ (род., вин. ніко́га, дат. ніко́му, твор. нікі́м, пред. ні аб кім);

никто́ ино́й (друго́й) ніхто́ і́ншы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

легі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Увесці (уводзіць) у які‑н. метал ці металічны сплаў іншы метал для атрымання сплаву з пэўнымі ўласцівасцямі.

[Ням. legieren ад лац. ligare — звязваць, злучаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перафарбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.

1. Афарбаваць, пафарбаваць нанава, у іншы колер. Перафарбаваць тканіны. Перафарбаваць валасы.

2. Афарбаваць, пафарбаваць усё, многае. Перафарбаваць усе машыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

1. Твор, сатырычны або камічна падроблены пад іншы твор.

П. на апавяданне.

2. перан. Насмешка, здзек са знешняга, няўдалага пераймання чаго-н., скажонага падабенства да чаго-н.

Не абутак, а адна п.

|| прым. парады́йны, -ая, -ае і парады́чны, -ая, -ае.

Парадыйны жанр.

Парадычны прыём.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абура́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абурыць. Тады.. [Якім] пакорна рабіў усё, што ні скажа Рыгорка, хаця іншы раз брыгадзірава несправядлівасць да людзей вельмі абурала яго. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мышэка (дзіц.) ’мыш і іншы невялікі касматы звярок’ (Нас.). Да мыш (гл.). Параўн. таксама машэка, мысека©.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зачарава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак., кім-чым.

Залюбавацца, прыйсці ў захапленне. Іншы раз [начлежнікі] гэтак зачаруюцца якім-небудзь прыгожым сказам, што не пабачаць, як і ночка прабяжыць. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)