скрэ́мзаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скрэмзаць.
2. у знач. прым. Пакрыты рознымі штрыхамі, спісаны, счырканы. На стале, за якім .. [інжынер] сядзеў, асталіся скрэмзаная паперка ды чысты, разлінеены на графы аркуш паперы .. ў калгас прыязджаў прадстаўнік вытворчага ўпраўлення. Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ліквіда́цыя ’спыненне дзейнасці, існавання чаго-небудзь’ (ТСБМ), ліквідаваць ’спыніць дзейнасць’ (Сцяшк., ТСБМ) паходзяць з польск. likwidacja (спачатку ’апошні разлік’, пасля ’закрыццё прадпрыемства’, ’знішчэнне’, likwidować, якія праз італ. liquidazione, liquidare ’апошні падлік’, ’праводзіць разлік’, узыходзяць да с.-лац. liquidatio, liquidare ’выясняць’ < лац. liquidus ’ясны, светлы, чысты’ (Слаўскі, 4, 254–255).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бары́ш, ‑у, м.
1. Пачастунак пасля куплі-продажу, заключэння здзелкі. Усякі.. торг і сканчэнне торгу звычайна адзначаецца барышом. Колас.
2. Чысты прыбытак ад гандлю або перапродажу. Вялікі барыш абвастрае нястрымную прагнасць яшчэ большага барышу. Маркс. Гонка ўзбраенняў.. прыносіць фантастычныя барышы магнатам капіталу. «ЛіМ».
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́ясніцца, ‑ніцца; зак.
1. Стаць ясным, светлым, бясхмарным. Пасля поўначы неба выяснілася, засеялася рознакаляровымі.. агеньчыкамі-зорамі. Колас. // безас. Распагодзіцца. У гэты дзень сеялася мокрая імгла, але к вечару выяснілася і захад сонца быў чысты. Чорны.
2. Тое, што і высветліцца. Непаразуменне выяснілася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пінжачо́к, ‑чка, м.
Памянш.-ласк. да пінжак. Каля бярэзніку .. [Лемяшэвіч] сустрэўся з высокім чалавекам у гэткім жа, як у яго, саламяным капелюшы і ў белым пінжачку. Шамякін. — Здымайце свой пінжачок — сушыцеся, — яна фартухом змяла і без таго чысты сасновы тапчан, запрашаючы госця сесці. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хруста́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да хрусталю (у 1 знач.), уласцівы яму. Хрустальны бляск. // Звязаны з вырабам хрусталю. Хрустальны завод. // Зроблены з хрусталю. Хрустальная ваза.
2. перан. Празрысты. Хрустальныя каплі расы. // Чысты, звонкі, як у хрусталю (пра гукі). Хрустальны звон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Выханда́сы ’жэсты, міміка’, выханда́снік ’мім’ (Шпіл.). Няясна. Магчыма, роднаснае хандо́га ’той, хто любіць чыстату, ахайнасць’ (гл.), выхандо́жыцца ’прыбірацца, упрыгожвацца’ (Нас.), рус. худо́гий ’дасведчаны, вопытны’, укр. худо́га ’майстар, мастак’, польск. chędogi ’чысты, ахайны’, chędožyć ’чысціць, прыбіраць; цвічыць’ (Аб апошніх гл. Брукнер, 178 і наст.; Фасмер, 4, 282). Адносна суфіксацыі параўн. выкрутасы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
праме́рзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. прамёрз, ‑мерзла; зак.
1. Моцна замерзнуць ад холаду; адубець. Цэлую ноч прасядзела [Кацярына] над .. [бычком] і добра прамерзла сама. Кулакоўскі.
2. Пакрыцца лёдам; зацвярдзець ад марозу на вялікую глыбіню. Рака прамерзла да дна, лёд быў чысты, як спірт, свіціўся наскрозь. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыбра́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыбраць.
2. у знач. прым. Прыведзены ў парадак, чысты; упрыгожаны. І доўга сядзелі ў пустой, прыбранай хаце, і маўчалі, і моўчкі слухалі, як на сцяне ў поўнай цішыні цікаў гадзіннік. Адамчык. Павялі паслоў Да прыбраных сталоў. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прачы́стая, прачы́ста ’Багародзіца; свята Раства Божай Маці’ (Нас., Сл. ПЗБ), заўтра прочыста, шоб у хаце было чысто (ТС, пад чысто); прачы́сцянка (пречистенка) ’тс’ (Нас.). З ц.-слав., ст.-слав. прѣчистъ, з прѣ‑ (гл. пера-) і чистъ (гл. чысты), першапачаткова ’нявінная, беззаганная’, прэфікс пра- (< *per‑) перадае высокую меру якасці, гл. ESJSt, 12, 703.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)