Муры́жыцьцерці’, ’няўмела вастрыць’, ’сварыцца, грызці’ (Юрч.), ’цягаць туды-сюды’ (Бяльк.). Рус. пенз., ленінгр. муры́жить ’нудна лаяць’, муры́сать ’мучыць, тузаючы, торгаючы’, варон. мура́жить ’лаяць’, кастр. мурзова́ть ’даводзіць каго-небудзь гульнёй да стомы’, перм. мурлы́жить ’здзекавацца’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыно́ска ‘кішэнная хустачка, насоўка’ (астрав., Сл. рэг. лекс.; паст., Рэг. сл. Віц.). Відаць, іранічнае заходнебеларускае ўтварэнне ад церці (гл.) і нос з суф. ‑ка, як у насоўка ‘хусцінка’. Параўн. падобнае асіп. падно́сьнік ‘насоўка’ (Воўк-Лев., Татарк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тырту́н ‘бульбяная каша’ (Сл. Брэс.), сюды ж тырту́шка ‘тарка’ (Сл. Брэс.; кобр., ЛА, 4), тэрту́шка ‘тс’ (жабін., кобр., ЛА, 4). Да заходнепалескіх утварэнняў ад тэ́рты, тэ́ртэцерці’, у якіх тэ́ ў ненаціскных складах часта пераходзіць у ты‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цёрты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад церці.

2. у знач. прым. Размяты, растоўчаны на парашок, у дробную аднародную масу. Цёртыя фарбы. Цёртая салома. □ А маці ўсё чакала, перасыпала цёртым самасадам сынавы кашулі і цёмна-сіні касцюм. Б. Стральцоў.

3. перан.; у знач. прым. Разм. Які многа бачыў у жыцці; бывалы, вопытны. Многія з выхаванцаў, што паступілі ў дзетдом у апошні час, былі хлопцы цёртыя. Нядзведскі. Як чалавек цёрты, развіты, садоўнік разбіраўся ў людзях, меў падыход да іх. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́лікі: ту́лікі церці ‘гультайнічаць, біць бібікі’ (пух., Жыв. сл.). Магчыма, да папярэдняга слова — ‘рабіць простыя рэчы, займацца несур’ёзнымі справамі’, генетычна звязана з туляцца ‘хадзіць без работы, ацірацца’, аналагічна да тачыць лясы ‘марна траціць час у размовах’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́нне (труньне) ‘скрутак чаго-небудзь бруднага (з адзення)’ (Касп.), рус. дыял. тру́нье, труньё зборн. ‘рыззё, лахманы’, трун, трунь ‘ануча, старое парванае адзенне’, кашуб. trȯn: v trȯn, v trȯnë ‘ў шматкі, на кавалкі (падраны)’, славен. дыял. trun ‘кавалак, крышка’, серб. тру̂н ‘крыха, крышка, саломінка’, збори. тру̂ње ‘крышкі, парушынкі’, харв. trûn, trȕn ‘кавалачак, трошкі, каліва’, што выводзяць з прасл. *trunъ ‘штосьці парванае, пакрышанае, расцёртае’, якое тлумачаць як дэрыват з суф. *‑nъ ад прасл. *truti, *trovǫцерці, здрабняць’ (Варбат, Морфон., 142; Варбат, SLW, 157; Куркіна, Диал. структура, 151) або ўзводзяць непасрэдна да *tertiцерці’ (Фасмер, 4, 109; Скок, 3, 512; Глухак, 641). Крытычна адносна прапанаванага Ваянам (Зб. Аванесаву, 56) вывядзення серб.-харв. trûn ‘саломінка’ з *truxnъ > *trunъ (гл. труха) Варбат (SLW, 156). Роднасць рускіх слоў з літ. tráunytiцерці’, trūnys ‘гніллё’, trūnė̑siai ‘рыззё, лахманы, анучы’, trunė́ti ‘гніць’, лат. trunêt ‘тс’, truni ‘гніллё’ (Буга, РФВ, 75, 150) падвяргае сумненню Фасмер (4, 109), іначай — Борысь (SEK, 5, 174).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыты́рак ’дурань’, прыты́раны ’дурнаваты’ (шчуч., З нар. сл.; жлоб., Жыв. сл.; бых., Жыв. НС). Утворана ад *прытырыць з суф. ‑ак; параўн. праты́рыць. Параўн. укр. прити́ритися ’недарэчна або не ў час прыйсці, прыехаць’, славен. pritirati ’прыгнаць’ і пад. (< *tiratiцерці’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лужджы́цьцерці лён, аддзяляючы валакно ад кастрыцы’ (воран., Сл. ПЗБ) — звонкі варыянт лушчыць пад уплывам балт. моў, параўн. літ. lùgždinti, lukšdénti ’лушчыць’ (Сл. ПЗБ, 2, 679). Параўн. вы‑лукшчывацца ’аддзяляцца (пра льновалакно)’ — літ. išsi‑lukštinti ’тс’ (Лаўчутэ, 68) і лукшчы́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паціра́ч ’ручнік’ (Мат. Гом.), смарг. пацірык ’тс’ (Сл. ПЗБ), паціраха ’тс’, ’ануча для мыцця падлогі’ (Мат. Гом.), пацерка ’ануча, ручнік для посуду’ (Касп.). Утвораны ад дзеяслова po‑tira‑tV выціраць’, у якім po‑ мае значэнне ’паступовасць і шматразовасць дзеяння’. Да церці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перашатры́ць ’парэзаць на труху, патачыць (сена)’ (ТС). Уваходзіць у групу экспрэсных дзеясловаў з коранем ‑тат‑, ускладненым суфіксамі: ‑шат‑ар‑ыць, шат‑р‑аваць, шат‑к‑аваць (гл.); параўн. укр. шат‑ир‑шгш мыючы, церці вехцем’, ’шукаць, тарыць’, чэш. šat‑r‑ati ’шукаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)