ко́пія, ‑і; Р мн. ‑пій; ж.

1. Новы экземпляр чаго‑н., зроблены дакладна па арыгіналу, тоесны арыгіналу. Копія дыплома. Копія карціны. Зняць копію пасведчання.

2. Разм. Пра каго‑н., вельмі падобнага да каго‑н. другога. Аляксей — .. копія бацькі: такі ж худы, цыбаты, з бледным нервовым тварам. Ракітны.

[Ад лац. copia — мноства, запас.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчы́лінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да шчыліна; невялікая шчыліна. Грубачка стаяла беленькая, ні шчылінкі, ні драпінкі на ёй. Ермаловіч. // Пра вочы. [Багдановіч] высокі, худы, з вузенькімі шчылінкамі праніклівых вачэй, у студэнцкай тужурцы. Густы чуб непаслухмяных цёмна-русых валасоў звісаў на лоб. Мядзёлка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Луба́к ’стары, худы конь’ (Юрч.), лубі́на ’тс’ (ветк., Мат. Гом.). Да луб1 (гл.). Аб суфіксе ‑ак гл. Сцяцко (Афікс. наз., 146); экспрэсіўнасць, як у здыхля́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ташча́лый ’знясілены, худы’ (даўг., Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка мяркуюць пра ўплыў літ. tùščias ’пусты’, хутчэй “элавы” дзеепрыметнік ад *ташча́ць ’худнець’ па тыпу стая́лы ’застоены’ (РБС). Гл. тошчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухо́цкі ’вельмі худы’ (Сл. ПЗБ, ТС). З *сухот‑скі (гл. сухоты); экспрэсіўнае ўтварэнне, аформленае як прозвішчнае імя параўн. аналагічнае рус. дыял. (сіб.) сухоцкій ’прозвішча жыхароў Карсунскага павета’ (Даль).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́шчыхуды, шчуплы, пусты, парожні’ (Ласт.), тушчэ́ць ‘марнець, знясільвацца’ (там жа). Суадносіцца з тшчы ‘пусты, дарэмны’, то́шчыхуды, шчуплы, пусты’ (гл.) у рознай ступені вакалізму, параўн. тухнуць, тхнуць, тохнуць, гл. Разам з прасл. *tъštь ‘парожні’, літ. tùščias ‘пусты, парожні, нікчэмны’, лат. tukšs ‘тс’, ст.-інд. tucch(y)ah ‘тс’ узыходзяць да і.-е. *teus‑/*tus‑ ‘парожні, апаражняць’ (Смачынскі, 696; Борысь, 92; ЕСУМ, 5, 612; Арол, 4, 91). Сюды, відаць, і ту́шчыцца ‘засмучацца ў час наступлення хваробы’ (гор., Мат. Маг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мошчы ’высахлыя астанкі людзей, якія лічацца царквою святымі’ (перан.) ’вельмі худы, знясілены чалавек’ (ТСБМ). З рус., ст.-рус. мощи, моща, якія са ст.-слав. мощи ’тс’. Да моча (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцёклы ’тонкі, худы’ (ТС), сцёклісты, сцеклі́сты ’тонкі, высокі’ (ТС, Арх. Вяр.). Параўн. укр. дыял. сте́клий ’тонкі і высокі (пра расліну, што вырасла ў цяньку)’, стекли́стий ’высокі, тонкі (пра дрэва)’, рус. оте́коватый ’танкаваты, слабы (пра жыта)’, польск. спец. ciekoł ’верхавінны леташні выростак на маладых соснах; каш. vëcekli ’высокі, шчуплы, тонкі, худы (пра чалавека і жывёлу)’. Вытворныя ад прасл. *tekti ў спецыфічным значэнні ’імкнуцца, падымацца ўверх’, параўн. *gъnati (гл. гнаць) і го́нкі ’высокі’, гл. Варбат, Этим. иссл. 6, 1996, 13; гл. сцякаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухапу́т1худы, нязграбны, гультаяваты чалавек’ (Ян.). Вытворнае ад сухі (гл.) пад уплывам страхапуд, гл.

Сухапу́т2 ’агаткі, Antennaria Yaertn.’ (гродз., Кіс.). Няясна; відаць, нейкім чынам звязана з наступным словам, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухамо́скіхуды’ (Мат. Гом.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад сухі, сухама (гл. сухам) або складанае слова, дзе другая частка можа адлюстроўваць масол ’костка’ (гл.), параўн. сухарэбры ’тс’ (гл.), аформленае як прозвішчнае імя на ‑скі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)