гуртаўшчы́к, ‑а, м.

1. Паганяты гурта, работнік пры гурце жывёлы.

2. Уст. Уладальнік гурта (гуртоў), які гандляваў жывёлай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карабе́льшчык, ‑а, м.

1. Уст. Уладальнік карабля. // Той, хто плавае на караблі.

2. Разм. Тое, што і караблебудаўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кансігна́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Спец. У капіталістычных краінах — уладальнік тавару, які прадаецца за мяжу праз пасрэдніцтва камісіянера (кансігнатара).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамысло́вец, ‑лоўца, м.

Уладальнік капіталістычнага прамысловага прадпрыемства. [Нявідны:] — Выгнаныя фабрыканты, купцы, прамыслоўцы, памешчыкі .. знайшлі сабе спачуванне сярод замежных капіталістаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фінансі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяліст па вядзенні фінансавых аперацый.

2. Уладальнік капіталаў, які вядзе буйныя грашовыя аперацыі.

|| ж. фінансі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. фінансі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

казна́, -ы́, ж.

1. Сукупнасць грашовых, маёмасных, зямельных і іншых сродкаў і каштоўнасцей, якія належаць дзяржаве (уст.).

Залатая к.

2. Дзяржава як уладальнік такіх сродкаў і каштоўнасцей (уст.).

3. Фінансавыя рэсурсы дзяржавы, грашовыя сродкі.

Дзяржаўная к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

магна́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. У феадальным грамадстве: уладальнік вялікіх маёнткаў, іншых багаццяў.

Небагатыя паны залежалі ад магнатаў.

2. Прадстаўнік буйнога прамысловага і фінансавага капіталу.

Нафтавы м.

|| прым. магна́цкі, -ая, -ае.

Магнацкія ўладанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́пер, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыватнаўласніцкае судна, якое займалася (да сярэдзіны 19 ст.) з ведама свайго ўрада захопам гандлёвых суднаў праціўніка і нейтральных краін, што перавозілі кантрабандныя грузы для ваюючай краіны.

2. Уладальнік такога судна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абша́рнік, ‑а, м.

Уладальнік вялікіх абшараў зямлі; памешчык. [Юліян Козіч] пачаў расказваць, які ладны кавалак зямлі адрэзалі яму ад масіваў былога абшарніка Едкі. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ісце́ц ’асоба, якая прад’яўляе іск’ (ТСБМ). Рус. истец ’тс’, польск. iściecуладальнік’, ’крэдытор’, ’даўжнік’, ’паручыцель’, ’сведка’, ст.-чэш. jistecуладальнік, крэдытор’, ’даўжнік’, ’абвінаваўца, ісцец’, серб.-харв. ѝстац ’законнае дзіця’, ’раўня’, балг. ище́ц ’ісцец’. Ст.-рус. истецъ ’ісцец’, ’адказчык’, ст.-бел. истец ’тс’. Прасл. вытворнае з суф. ‑ьcь ад *jьstъ (гл. існы). Трубачоў, Эт. сл., 8, 247; Фасмер, 2, 142; Слаўскі, 1, 471.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)