Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Ясінскі 1/487 (уладальнік майстэрань)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ШЫН Леў Іванавіч (22.10.1929, Масква — 21.3.1990),
расійскі спартсмен (хакей, футбол). Засл. майстар спорту СССР (1957). Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Акадэмію фізкультуры і спорту (Масква). З 1950-х г. варатар хакейнай каманды «Дынама» (Масква), сярэбраны і бронз. прызёр чэмпіянатаў СССР, уладальнік Кубка СССР па хакеі. У 1950—70 варатар футбольнай каманды «Дынама» (Масква; згуляў за яе 326 матчаў). У зборнай камандзе СССР (1954—67) правёў 79 матчаў. Усяго згуляў 540 матчаў, у 251 з іх не прапусціў ніводнага гола. Чэмпіён XVI Алімп. гульняў (1956, г. Мельбурн, Аўстралія). Бронз. прызёр чэмпіянату свету (1966). Чэмпіён Еўропы (1960), сярэбраны прызёр (1964). Чэмпіён СССР (1954, 1955, 1957, 1958, 1963). Уладальнік (1963) і сярэбраны прызёр (1964) Кубка Еўропы, уладальнік Кубка СССР (1953, 1967, 1970). Лепшы варатар чэмпіянату свету (1966), лепшы футбаліст Еўропы, уладальнік прыза «Залаты мяч» (1963), лепшы варатар СССР (1956—68). Паводле Міжнар. федэрацыі футбольнай гісторыі і статыстыкі прызнаны лепшым у свеце варатаром 20 ст. З 1970 у Цэнтр. савеце т-ва «Дынама», ва Упраўленні футбола Спорткамітэта СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКІМО́ВІЧ Міхаіл Іванавіч (н. 12.12.1967, г. Слуцк Мінскай вобл.),
бел. спартсмен (гандбол). Засл. майстар спорту СССР (1992). Чэмпіён XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія). Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1990, Чэхаславакія). Гуляў у клубах: (СКА, Мінск, 1986—92; «Тэка», «Тэка-Кантабрыя», «Каха-Кантабрыя», г. Сантандэр, Іспанія, 1992—99; з 1999 — у «Сан-Антоніо» (г. Памплона, Іспанія). Чэмпіён СССР (1988, 1989), сярэбраны (1987, 1990, 1992) і бронз. (1991) прызёр чэмпіянатаў СССР і СНД. Уладальнік Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1987, 1989, 1990, 1994, 2001), Кубка кубкаў (1988, 1993, 1998), Суперкубка (1989). Уладальнік Кубка Еўрап. гандбольнай федэрацыі (ЕГФ; 1993). Чэмпіён Іспаніі (1993, 1994 — у складзе каманды «Тэка»; 2002 — «Сан-Антоніо»; сярэбраны (1999) і бронз. (1995) прызёр. Уладальнік Суперкубка Іспаніі (1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́РЛТАН (Charlton) Роберт (Бобі; н. 11.10.1937, г. Ашынгтан, Вялікабрытанія),
англ. спартсмен (футбол). Выступаў за англ. клубы «Манчэстэр Юнайтэд» (1954—73) і «Прэстан Норт Энд» (1973—75), ірландскі клуб «Уотэрфорд» (1976). У зборнай камандзе Вялікабрытаніі (1957—73) згуляў 106 матчаў, забіў 49 мячоў. Чэмпіён свету (1966), бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (1968), чэмпіён Англіі (1957, 1965, 1967). Уладальнік Кубка свету (1966), Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1968), Кубка Англіі (1963). Уладальнік прыза «Залаты мяч» (1966). З 1984 тэхн. дырэктар, пазней віцэ-прэзідэнт клуба «Манчэстэр Юнайтэд».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНО́ЎСКІ Вячаслаў Яўгенавіч (н. 24.8.1957, г. Віцебск),
бел. спартсмен (бокс; вагавая катэгорыя да 63,5 кг). Засл. майстар спорту СССР (1988). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1985). Чэмпіён XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул). Чэмпіён свету (1995 і 1997, Кіеў; 1996, Алма-Ата). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1987, г. Мілан, Італія), бронз. прызёр (1985, Будапешт). Уладальнік Кубка свету (1987, Бялград). Сярэбраны прызёр міжнар. спаборніцтваў «Дружба» (1984, Гавана). Бронз. прызёр Спартакіяды народаў СССР (1983). 2-разовы чэмпіён СССР (1987, г. Каўнас, Літва; 1988, Ташкент). Уладальнік Кубка СССР (1986). У 1989—92 выступаў у Японіі на прафес. рынгу, 6-разовы чэмпіён Японіі (1990—92). Ў 1992—94 выступаў у Германіі, пераможца першынства Германіі сярод прафесіяналаў (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЁХІН Мікалай Аляксандравіч (н. 26.10.1954, Мінск),
бел. спартсмен (фехтаванне на шаблях). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1980, Масква), свету (1979, 1981) у камандным першынстве, уладальнік Кубка Еўропы (1982), чэмпіён СССР (1981, 1983).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКО́МСКІЯ,
княжацкі род герба «Рох» зменены ў ВКЛ. Магчыма, паходзяць з мясц. князёў, нашчадкаў полацкага кн.Усяслава Брачыславіча, але паходжанне дакладна не высветлена. Упершыню згадваюцца ў 2-й пал. 15 ст. князі Васіль (упамінаецца ў 1463) і Іван (у 1473 з’ехаў у Маскву, дзе ў 1493 пакараны смерцю за змову супраць вял.кн. Івана III). У пач. 16 ст. вядома некалькі князёў Л., якія сумесна валодалі замкам і мяст.Лукомль і інш. маёнткамі ў Лукомскім княстве. 3 іх Фёдар Іванавіч у 1508 удзельнічаў у мяцяжы князёў Глінскіх. Верагодна, яго братамі былі Іван Іванавіч (каля 1460 — пасля 1520), уладальнік Шчыдутаў і Гарадца, заснавальнік шчыдуцкай галіны Л., Андрэй Іванавіч (каля 1470 — пасля 1528), уладальнік Меляшковічаў і Бельнякоў, заснавальнік згаслай у 1-й пал. 17 ст. меляшковіцкай галіны, Раман (? — пасля 1500), уладальнік Пачаевічаў у Лукомскім княстве, Дабрыгораў у Полацкай зямлі і Лічкава ў Лідскім пав. Іх нашчадкі раздрабілі свае ўладанні. З 2-й пал. 16 ст. яны неаднаразова займалі павятовыя пасады пераважна ў Аршанскім і Віцебскім пав. Сенатарскай годнасці дасягнуў Фрыдэрык (каля 1565—1611), падкаморы аршанскі з 1600, адначасова староста крычаўскі з 1602, кашталян мсціслаўскі з 1610. Род Л. захаваўся да 20 ст., многія змізарнелыя яго прадстаўнікі не карысталіся княжацкім тытулам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЕ́ЎСКІ Андрэй Пятровіч (н. 16.7.1969),
бел. спартсмен (гандбол). Майстар спорту міжнар. класа (1992). Чэмпіён XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія). У складзе каманды СКА (Мінск) уладальнік Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1990). З 1993 у Германіі (гандбольны клуб «Ленцынггаўзен»).