трапа́ць, траплю́, трэ́плеш, трэ́пле; трапі́; трапа́ны; незак.

1. што. Ачышчаць валакно, выбіваючы кастрыцу спецыяльнай прыладай.

Т. лён.

2. каго. Ласкава пагладжваць, пастукваць рукой, пальцамі.

Т. па плячах.

3. што. Тузаць, гайдаць (пра вецер).

Вецер трапаў хустачку на галаве.

4. каго-што. Біць, калаціць, уцягваць у баявыя сутычкі.

Т. варожыя войскі.

5. Ісці вялікую адлегласць (разм.).

Трапаў пяць кіламетраў пехатой.

Трапаць нервы (разм., неадабр.) — хвалявацца; моцна нерваваць каго-н.

|| зак. патрапа́ць, -раплю́, -рэ́плеш, -рэ́пле; -рапі́; -рапа́ны (да 1, 2 і 4 знач.) і растрапа́ць, -раплю́, -рэ́плеш, -рэ́пле; -рапі́; -рапа́ны (да 3 знач.).

|| наз. трапа́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

церабі́ць, цераблю́, цярэ́біш, цярэ́біць; цярэ́блены; незак.

1. што. Ачышчаць ад хмызняку (лес).

2. Абчышчаць ад бацвіння, карэньчыкаў і пад. (гародніну).

Ц. буракі.

3. што. Абсякаць галіны, сучча з паваленых дрэў.

4. што. Вылузваць, выкалупваць, лушчыць што-н.

Вавёрка церабіла шышкі.

5. што. Чысціць дзюбай пер’е (пра птушак).

6. што. Торгаць, тузаць, перабіраць пальцамі што-н.

Ц. канцы хусткі.

7. перан., каго (што). Надакучаць пытаннямі, просьбамі (разм.).

8. што. Вырываючы з коренем, убіраць машынай з поля (лён, каноплі).

|| зак. вы́церабіць, -блю, -біш, -біць; -блены (да 1 і 8 знач.).

|| наз. церабле́нне, -я, н.

|| прым. церабі́льны, -ая, -ае (да 8 знач.).

Церабільная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ску́бці, скубу́, скубе́ш, скубе́; скубём, скубяце́, скубу́ць; скубі́; незак.

1. што. Цягнучы, выцягваючы, браць патроху.

С. салому ад стога.

2. што. Разрываць пальцамі што-н. на дробныя часткі.

С. пер’е.

3. каго-што. Вырываць, адрываць, выскубваць (пра траву, пер’е, пух і пад.).

Гусі скубуць траву.

С. курыцу.

4. каго-што. Перабіраць пальцамі, тузаць.

Дзеці скубуць бацьку за паліто.

5. перан., каго-што. Патрабаваць чаго-н.; непакоіць.

Мяне скубуць з усіх бакоў.

|| аднакр. скубану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, скубну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць, -ні́ і скубяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. скубе́нне, -я, н. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Смарга́нец, смаргане́ц ‘расліна Holcus L.’ (Байк. і Некр., Кіс.), ‘метлюжок, Poa pratensis L.’ (Кіс.). Няясна, магчыма, да смо́ргаць ‘ірваць’ (гл.), параўн. смарга́цьтузаць’, смарга́ны ‘пацёрты’ (Байк. і Некр.), аднак матывацыя застаецца няяснай. Відаць, звязана нейкім чынам з сморг ‘гарачая пара, прыпар’ (гл.), смарго́вы (гл. наступнае слова), што суадносяць слова з іншай назвай расліны — пажарніца (гл.), параўн. смарганец росце на погорэлом полі (лельч., Арх. ГУ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіпа́к1, сіпе́ц ‘пясчаная глеба сівага колеру’ (Сцяшк.), параўн. сіпу́н ‘сыпун, пясок каля рэчкі’ (Бяльк.), сіпе́ц ‘пясчаная глеба сівага колеру’ (Жд. 1), сіпэ́ц ‘мокры пясок’ (Сл. Брэс.), сіпе́ль ‘неўрадлівая сівая глеба’ (Варл.). Да сіпець (гл.); параўн. сіпуга.

Сіпа́к2 ‘грубіян’ (Касп.), параўн. укр. сіпа́к ‘уедлівы начальнік’. Паводле ЕСУМ (5, 256), апошняе выводзіцца з укр. сі́патитузаць’, што да *sěpati, роднаснага ст.-інд. ksipáti ‘кідае’, гл. сепаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

то́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. каго-што. Цягнуць, тузаць рэзкімі рухамі, рыўкамі. Сцяпан Птах торгае Івана за рукаў: — Я сам пайду. Хутчэй будзе. Навуменка. Аж пачырванеў тут ад злосці сівы і ад злосці той бараду сваю торгаў. Лынькоў. Запыленыя пальцы [Арцёма] торгалі сівы вус. Самуйлёнак.

2. каго і без дап. Дрыжаць, торгацца. У Макара непрывычна торгае павека. Асіпенка. / у безас. ужыв. Яго ўсяго торгае. // чым. Рабіць рэзкі рух якой‑н. часткай цела. [Сяргей:] — Што — жыць! Салдат мог спыніцца ў любым кутку роднай зямлі, адваяваўшы яе... — Тады не скажу, не ведаю, — торгае плячыма Дробаў. Ракітны.

3. што і без дап. Балець праз аднолькавыя прамежкі часу, звычайна, калі ўтвараецца нарыў; тузаць. Палец торгае. / у безас. ужыв. І ў выніку «прынятых мер» Зароў пад раніцу гаротнік наш, як звер... Руку разнесла, торгае руку. Валасевіч.

4. што. Рэзкім рухам кранаць, зрушваць з месца. Паравоз .. торгаў вагоны, іржаў жарабцом, выў, рагатаў. Бядуля.

5. Тое, што і торкаць (у 3 знач.). Драбок торгае лейцамі каня, выязджае на дарогу. Навуменка.

6. Тое, што і торкаць (у 2 знач.). Саўка пачуў, што рыбка пачынае торгаць. Колас.

7. Абл. Крычаць (пра птушак). Аднастайна,.. назойліва торгае драч. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тармасі́ць, ‑машу, ‑мосіш, ‑мосіць; незак., каго.

1. Тузаць, торгаць каго‑н. [Начальнік разведкі] .. пачаў тармасіць аднаго з разведчыкаў за плячо. — Лёша, Лёша, падымайся. Ёсць заданне. Асіпенка. Тармасілі .. [Хомку] разы два, што блін гарачы ёсць, з ячнае мукі. Гарэцкі. [Марыся] кінулася ў спальню і пачала тармасіць сонных Віцю і Міхася. Чарнышэвіч. — Бабка! — тармосіць хлопчык за рукаў бабулю. — Глядзі: птушкі! Даніленка. / у безас. ужыв. У кабіне тармасіла і кідала ўперад. Пташнікаў.

2. перан. Прыставаць да каго‑н. з якімі‑н. справамі, патрабаваннямі, роспытамі; надаядаць каму‑н. Тармосяць Параньку, распытваюць, як гэта ёй удалося [прывезці сетку на агароджу]. А яна спакойна адказвае. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́ргаць (тургаці) ‘тузаць, торгаць’: оз́муц душу будуц рваци тургаци (Кітаб Луцкевіча). Параўн. польск. turgać ‘няроўна цягнуць’, turgnąć ‘кульнуць, пакаціць’. Непалаталізаваны варыянт да турзаць (гл.) выклікаў меркаванне пра балцкі ўплыў, што ставіць пад сумненне Лаўчутэ (Балтизмы, 149). Борысь (654) польск. turgać ‘качаць бялізну’ выводзіць з *tr̥kati ‘стукаць’, роднаснага літ. tùrktereti ‘стукаць, грукаць’. Варыянтнасць вакалізму кораня слова, параўн. торгаць1, торзаць, тырзаць (гл.), сведчыць, хутчэй за ўсё, пра анаматапеічны характар слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сморг ‘летні час, гарачая пара’ (Нас.), ‘пільная праца’ (Бяльк.), сморк ‘гарачая летняя пара’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, да смо́ргаць, смарга́цьтузаць, торгаць, шморгаць’, адсюль ‘тое, што непакоіць, прымушае спяшацца’. Параўн. таксама ст.-бел. сморкъ (сморщъ) ‘хмара, смерч’ (Ст.-бел. лексікон), якое збліжаецца з морак ‘змрок’ і далей з марока ‘клопаты, цяжар; нешта заблытанае’ (гл.), чэш. smršt ‘віхор’ і ўсх.-слав. сморч ‘дождж, віхура’. Апошняе Брукнер (503) параўноўвае з рус.-ц.-слав. смркати ‘уцягваць, усмоктваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

балець, смылець, шчымець; садніць (абл.) / ад холаду: заходзіцца; ныць, пячы, гарэць, калоць, ламаць, тузаць, развальвацца (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)