Тапча́к ’род коннага прывода’, ’малатарня, што рухалася ад таптання валоў’ (Варл.), ’крупадзёрка’ (Мат. Гом.), тапта́к ’прымітыўны рухавік для рэзання сечкі’ (Скарбы), топчаны́ ’прылада для памолу зерня, што прыводзіцца ў рух коньмі’ (ПСл). Ад тапта́ць1 (гл.), параўн. таптальная малатарня ’малатарня з драўляным колам, якое прыводзілася ў рух валамі ці коньмі, якія рухаліся на адным месцы’ (вілен., віц., Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. Мінск, 1974, 69).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́паць ‘стукаць’ (В. Адамчык, гл. Каўрус, Словаклад), трупнуць ‘стукнуць’ (навагр., Гіл.). Параўн. рус. тру́паць ‘біць, стукаць’, каш. trǫpaćтаптаць’, рэз’ян. trupati ‘разбураць’, серб. тру̀пати ‘разбіваць, біць’, макед. трапа‑трупа — імітатыў хуткай хады («со трупање или за тропање», РМЈ, 3, 409). Паводле Борыся (SEK, 5, 168), да прасл. *trupati ‘ламаць, біць’; паводле Фурлан (гл. Бязлай, 4, 240) — другаснае ў адносінах да першаснага дэвербатыва *trъpati (гл. трапаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праць ’мыць, б’ючы пранікам (бялізну, палатно)’ (ТСБМ, Нас., Некр., Янк. 1, Юрч., Бес., Мік., Шн. 2, Янк. Мат.), пра́ці, пра́ты ’тс’ (Сл. ПЗБ), пра́ті ’тс’ (Сл. Брэс.), ’біць, лупцаваць’ (Юрч., Нікан.), ст.-бел. прати ’тс’. Рус. прать ’мыць, калаціць бялізну, укр. пра́ти ’мыць, калаціць’, ст.-рус. пьрати, перу ’мыць бялізну’, польск. prać ’мыць бялізну’, в.-луж. prać, н.-луж. praś, палаб. perět, чэш. práti, славац. prať, серб.-харв. пра̏ти, славен. práti ’біць, калаціць, мыць’, балг. пера́ ’тс’, макед. пере ’тс’. Прасл. *pьrati, першаснае значэнне ’біць, лупцаваць’. Роднасныя: літ. pẽrti, periù ’біць, сячы лазневым венікам’, лат. pḕrt ’біць венікам у лазні’, арм. harkanem ’б’ю’ (Фасмер, 3, 355; Траўтман, 215, 468). Значэнне ’таўчы, таптаць’ у якасці зыходнага прымаюць Младэнаў, 418; Бязлай, 3, 104; Сной₂, 559 (< і.-е. per‑ ’таўчы’), што зусім верагодна, улічыўшы архаічны палескі спосаб прання, пры якім бялізну топчуць нагамі, параўн. літ. spìrtiтаптаць нагамі’, што, паводле Фасмера (3, 355), роднаснае *perti, гл. перці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тралява́ць1 ’транжырыць’ (Ласт.), тролёва́ць ’раздаваць, разбазарваць’ (ТС). Утворана ад гукапераймання тра-ля-ля ’весела спяваць’ > ’весела бавячыся, растранжырваць (грошы, маёмасць)’. Аналагічна ням. trällern ’весела напяваць’, літ. traliúoti ’спяваць тра-ля-ля’. Параўн. траляля́каць ’тс’ (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 73), трэ́ляць ’сноўдацца без пэўных заняткаў’: месец тролю́е чоловек у Сочах (ТС).

Тралява́ць2 ’падцягваць драўніну з лесу да сплаву’, ’ісці, рухацца’, ’пракладваць дарогу’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сцяшк., Адм., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), ’перавозіць з месца на месца’ (Чуд.), ’таптаць пасевы, ходзячы ўздоўж палос’ (Шат.), трылява́ць ’выводзіць бярвенні з лесасекі на чыстае, больш прасторнае месца’ (падзе., Нар. сл.; Буз.); тролева́ць, тролёва́ць, тралёва́ць, трэ́ляць ’выносіць, выцягваць з цяжкадаступных месцаў нарыхтоўкі (пра лес, ягады і інш.)’ (ТС), тра́ліць ’траляваць’ (брагін., Мат. Гом.). Выводзіцца з польск. trelować ’выцягваць бярвенні з вады на склад’, ’цягнуць плуг’, ’бурлачыць, цягнуць судна людзьмі або коньмі’, што да англ. trail ’цягнуцца, валачыцца’, ’буксіраваць’, ’таптаць траву’. Сюды ж тралява́нне ’дастаўка лесу на прыстань’ (Некр.), траля́р ’тралёўшчык’ (Мат. Гом.), тралёўка ’вывазка’ (Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расто́па1 ’паводка; разводдзе’ (Ласт.), расто́п, расто́піца ’тс’, ’распуціца, паводка’ (Яшк.), параўн. рус. ро́стополь, ро́стопель ’вясенняе таянне снегу і разводдзе’, што ад растапіць, гл. тапіць. Гл. Фасмер, 3, 506.

Расто́па2 ’вельмі тоўстая і нехлямяжная жанчына’, растапшня́ (ръстъпшня́), растапча́ (ръстъпча́) ’тс’ (міёр., З нар. сл.), растапша́ ’разява’ (Бяльк.), ’хто няўмелы, нязграбны’ (Сл. ПЗБ), параўн. укр. ростопша́ ’нялоўкая, непаваротлівая жанчына’. Відаць, ад растапта́ць ’наступіць зверху, прыціснуць; раздушыць’, гл. таптаць. Сюды ж расто́пак ’зношаны лапаць (наогул абутак)’ (Касп., Стан.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марш ’спосаб мернай рытмічнай хадзьбы ў страі’, ’паход войска’, ’загад пайсці, пачаць рух’, машырава́ць, маршырава́ць ’ісці маршам’, маршыроўка ’хадзьба маршам’ (ТСБМ, Яруш.), ст.-бел. маршъ ’марш’ (XVI ст.) запазычана, магчыма, праз польскую мову з франц. marche ’ідзі!’, ’марш’ (Булыка, Лекс. запазыч., 67) < marcher ’ісці’ < гала.-раманск. *marcare ’біць малатком’, ’таптаць, давіць’. Форма без ‑р‑ паходзіць з польск. maszerować ’маршыраваць’. Праз польскую мову прыйшло марш ’музычны твор’ (ТСБМ), з якога ма́ршы ’ігра музыкантаў для ўдзельнікаў вяселля за плату’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Новае запазычанне з рус. мовы — марш ’частка лесвіцы паміж дзвюма лесвічнымі пляцоўкамі’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́птаць ‘працаваць дома; таптацца, хадзіць цэлы дзень паціху, не спяшаючыся’ (Федар. 4, Сцяц., Сцяшк. Сл., Скарбы), ‘біць капытамі’ (Нар. Гом.), ту́птаці ‘хадзіць, тупаць’ (ТС), ст.-бел. туптати ‘тс’ (ГСБМ); сюды ж тупата́ць, тупаце́ць ‘стукаць нагамі’ (ТСБМ), тупота́ти ‘тс’ (Вруб.). Параўн. укр. ту́птати ‘таптацца, хадзіць узад і ўперад’, тупота́ти ‘часта тупаць’, тупоті́ти ‘тс’, рус. дыял. тупоте́ть, тупоти́ть ‘стукаць нагамі’, польск. tuptać ‘таптацца дробнымі крокамі’, ‘мітусіцца’, tupotaćтаптаць’, ‘тупацець, тупаць’, в.-луж. tupotać ‘перабіраць нагамі’, макед. тупти ‘стукаць, удараць’, ‘біцца (аб сэрцы)’, балг. туптя́ ‘тс’, ‘працаваць (аб маторы)’. Дзеясловы суадносяцца з тупат (гл.), што да *tъpъtъ/*tupotъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баско́й ’прыгожы’ (калінк., Арх. ГУ, Г. А. Цыхун, вусн. паведамл.). Рус. дыял. ба́сый, баский, ба́ско́й добры; прыгожы; хуткі і г. д.’ Фасмер (1, 129–130) звязвае гэтыя словы з рус. дыял. бас, бась ’прыкраса, прыгажосць і да т. п.’ (паходжанне іх не вельмі яснае: лічыцца запазычаннем з сканд. моў або з комі; ставіцца пытанне аб сувязі з санскр. bhās‑ ’святло, бляск і г. д.’; але ўсе значэнні добра выводзяцца з рус. дыял. басить, басовать). Магчыма, сюды і ўкр. баский ’хуткі (пра каня)’. Але параўн. укр. басува́ти ’стаць на дыбы, ісці галопам’, рус. басова́ть ’бадзёрыцца, іржаць, таптаць і г. д.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

траві́ць 1, траўлю, травіш, травіць; незак., што.

Спец. Апрацоўваць паверхню чаго‑н. кіслатой або іншымі хімічнымі рэчывамі. Травіць шкло. Травіць дошку. // Наносіць (узор, рысунак) пры дапамозе кіслаты або іншых хімічных рэчываў. Травіць узор на шкатулцы.

траві́ць 2, траўлю, травіш, травіць; незак., што.

Таптаць (лугі, палі), з’ядаць пасевы; рабіць патраву. [Павал] пад’ехаў да самага Тамаша і Юркі. Прыпыніў каня і нарабіў крыку: .. — Нашто авёс коньмі травіце? Чорны. А Уладзік пасвіў дзесь каровы, Травіў чужыя сенажаці; А дома з дзецьмі была маці. Колас.

•••

Козамі сена травіць — траціць, пераводзіць дабро.

траві́ць 3, траўлю, травіш, травіць; незак., што.

Спец.

1. Выпускаць, адпускаць патроху канат, снасць і пад., аслабляючы нацяжэнне. Травіць канат.

2. Выпускаць пару, газ, паветра, робячы меншы ціск.

траві́ць 4, траўлю, травіш, травіць; незак., што.

Засвойваць у працэсе стрававання, ператраўліваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ты́паць (ты́пъць) ‘ісці (пра маленькіх дзяцей)’ (мёрск., Нар. лекс.), ‘ісці, лёгка ступаючы (пра дзяцей, старых)’ (лаг., Стан.), сюды ж ты́птацца (тыптъцца) ‘хадзіць вельмі ціха’ (мёрск., Нар. лекс.), тыпты́сь ‘дрыжэць, трэсціся’ (драг., Жыв. НС). Параўн. укр. ти́пати ‘павольна ісці’, рус. ти́пать ‘хадзіць на дыбачках (на пальчыках)’, польск. cipać ‘ісці ціха, несупынна (пра дождж)’, н.-луж. typotaś ‘дробненька тупаць’, славен. típati ‘дакранацца, кранаць’, харв. tipati ‘тс’. Прасл. *tipati ‘ціха пастукваць, ціха ісці’, магчыма, анаматапеічнага паходжання, суадноснае з прасл. *tъpati ‘тупаць’, *te(p)ti ‘біць’, *tъpъtatiтаптаць’ (Фасмер, 4, 60; ЕСУМ, 5, 570). Стой (Бязлай, 4, 182) параўноўвае з літ. tipénti ‘хадзіць на пальчыках, на дыбачках (у тым ліку пра дзяцей, якія вучацца хадзіць)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)