каза́чы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і казацкі. Казачая сотня. □ К таму часу ў Берастэчка К дружыне казачай Прыблукаўся пан Патоцкі. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апо́крыфы, ‑аў; адз. апокрыф, ‑а, м.

Старажытныя рэлігійныя кнігі, забароненыя царквой, таму што іх змест не поўнасцю супадаў з патрабаваннямі афіцыйнага веравучэння.

[Ад гсэч. apokryphos — тайны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́чхацца, ‑аецца; зак.

Разм. Вытхнуцца. [Цімафей Міронавіч] успамінае, што гэтая пляшка адкаркавана з тыдзень таму, калі не болей, што яна магла дасюль вычхацца. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяцісотго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу, тэрмін у пяцьсот гадоў.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося пяцьсот гадоў таму назад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прычы́на, -ы, мн. -ы, -чы́н, ж.

1. З’ява, якая выклікае, абумоўлівае ўзнікненне другой з’явы.

П. хваробы. П. звальнення з работы.

2. Падстава, зачэпка для якіх-н. дзеянняў.

Уважлівая п.

Смяяцца без прычыны.

Па той простай прычыне, што... (таму, што...).

Без дай прычыны — беспадстаўна, ні з таго ні з сяго.

З прычыны чаго, у знач. прыназ. — у выніку чаго-н.

Не прыехаў з прычыны хваробы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчаслі́вы, -ая, -ае.

1. Поўны шчасця, якому спрыяе шчасце, удача, поспех, які выражае шчасце.

Шчаслівае дзяцінства.

Шчаслівая ўсмешка.

Ш. ігрок (якому шанцуе ў гульні).

2. Які прыносіць шчасце, удачу.

Ш. білет.

У яго шчаслівая рука (гаворыцца пра чалавека, чые дзеянні, пачынанні прыносяць удачу).

3. Добры, удалы.

Шчаслівай дарогі! (развітальнае пажаданне таму, хто ад’язджае). Шчаслівая ідэя.

Шчасліва (прысл.) пазбавіцца ад чаго-н. (удачна вызваліцца ад чаго-н. непрыемнага).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Пратэ́, протэ́ ’аднак, усё ж, таму’ (ТС). З укр. проте́ ’тс’, якое з прыназоўніка про- (гл. пра-2) і займенніка то (гл. тое) (ESSJ, 1, 217). Параўн. польск. przetoтаму’, чэш. protoтаму што; для чаго, каб’, славац. pretoтаму, вось чаму’, в.-луж. přeto ’затое’, н.-луж. pśeto ’ўсё ж, таму’, што выводзяцца з *pro‑, *per‑ і *to (Шустар-Шэўц, 2, 1174; ЕСУМ, 4, 608).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патрабава́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць патрабавальнага. Патрабавальнасць да людзей і гаспадарлівая натура склаліся ў Дарафея Іванавіча таму, што ён рана пачаў працаваць у калгасе. Дуброўскі. Да друкаванага слова К. Чорны адносіўся з вялікай пашанай, а таму і з высокай патрабавальнасцю. Літаратар не можа, не мае права быць абыякавым да таго, што выходзіць з-пад яго пяра. Кудраўцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двухго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу ў два гады. Мінулае двухгоддзе.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося або пачалося два гады таму назад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запамята́цца, ‑аецца; зак.

Разм. Запомніцца. Добра запамяталася, што дарогаю конь часта наравіўся... Мне здавалася, што конь наравіўся таму, што было яму цяжка. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)