Спаты́чка ‘(нечаканая) сустрэча’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘сутычка, сварка’ (Нас., Сл. ПЗБ). Утворана ад спатыкаць (гл. спаткаць) па ўзору польск. potyczka ‘тс’ або непасрэдна ад польск. з прыст. с‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мутня́ мутне́ ’узбоўтванне’, ’плёткі’, ’сварка, парушэнне згоды’, ’хлусня’, ’мешаніна вадкага з гушчай’ (Нас.; кобр., драг., З нар. сл., Сл. Брэс.). Рус. мутня́ ’беспарадак’, ’плёткі’, ’боль у жываце’. Да муці́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нелады́ ед. нет нелады́, -до́ў, ед. нела́д, -ду м.; (несогласие) нязго́да, -ды ж.; (ссоры) сва́ркі, -рак, ед. сва́рка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ла́янка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Абразлівыя, грубыя словы, выразы. Самая адборная і зняважлівая лаянка разлягалася па наваколлю. Паслядовіч. // Грубыя дакоры. Угледзеўшы Лібу, якая ў гэту хвіліну порстка ўварвалася з надворку ў хату, .. [маці] накінулася на дачку з востраю лаянкай. Гартны.

2. Сварка. Год пяцьдзесят дзед з бабай пражылі, Без лаянкі. Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пяке́лка (пеке́лка) ’шынок, дом распусты (у Віленскай губ.)’ (Нас.). З польск. piekiełko, памянш. ад piekło ’пекла’ (Банькоўскі, 2, 549) з пераноснымі значэннямі, у тым ліку ’крыкі, сварка, лаянка і пад.’ (Варш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Растарэ́кваць ’шмат гаварыць’ (чэрв., Гіл.; Сцяшк. Сл.). Да гукапераймальнага та́ры, гл. тары-бары, тараторыць, параўн. рус. тара́каць ’балбатаць’, славен. tarẹ́kati ’тс’ і інш. Параўн. прастарэка (гл.). Сюды ж, відаць, растарэк ’нязгода, сварка’ (Гарб.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тарара́м, ‑у, м.

Разм. Шум, грукат. [У ніжніх пакоях] стаіць такі вэрхал і тарарам, ажно глушыць вушы. Людзі гавораць усе разам, стараюцца перакрычаць адны адных. Бядуля. [Алёша:] — Іду гэта па Зарэччы, чую, у хаце адной аж на сцену лезе народ, лямант, візг... А пасля, братка, як паднялі тарарам, — хоць уцякай!.. Брыль. // Сварка, скандал. [Васіль:] — Насця зноў тарарам падыме, што п’ём малачко ад дзвюх кароў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перепа́лка

1. (перестрелка) перастрэ́лка, -кі ж.; (стрельба) страляні́на, -ны ж.;

2. перен. перапа́лка, -кі ж.; (ссора) ла́янка, -кі ж.; сва́рка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Валы́нка1 ’музычны інструмент’ (БРС). Усходнеславянскае слова: рус. волынка, укр. волинка. Ад тапоніма Валынь (Фасмер, 1, 347; Шанскі, 1, В, 154).

Валы́нка2 ’валтузня, клопат’ (Бір. Дзярж.); ’сварка’ (Сцяшк. МГ); ’валакіта’ (Бяльк.). Рус. волынка ’тс’. З фразеалагічнага выразу цягнуць валынку; гл. валынка1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Размо́ва ’гаворка’, ’мова, вымаўленне’ (ТСБМ), ’размова’ (швянч., Сл. ПЗБ; Бяльк., Гарэц., Шпіл., Булг., Мал., Др.-Падб.), ’рознагалоссе’ (Нас., Гарэц.). Сюды ж размо́вкасварка, спрэчка, нязгода’ (Нас.). Да мова (гл.). Хутчэй за ўсё, запазычана з польск. rozmowa ’гаворка; перамова’ (Бел.-рус. ізал., 9).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)