ко́лькасны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да колькасці, абазначае колькасць. Колькасныя змены. Колькасны састаў. Колькасныя лічэбнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паліме́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Спец. Састаў, якім пакрываюць вырабы з дрэва і гіпсу перад залачэннем.

[Фр. poliment.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацьгні́ласны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для барацьбы з гніласнымі бактэрыямі, які не дае гнісці. Супрацьгніласны састаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вуглякі́слы, ‑ая, ‑ае.

У састаў якога ўваходзіць вугальная кіслата. Вуглякіслыя злучэнні. Вуглякіслая вапна.

•••

Вуглякіслы газ гл. газ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

базані́т, ‑у, М ‑ніце, м.

Горная парода чорнага колеру, якая мае базальтавы састаў, апрача таго ўтрымлівае нефелін.

[Грэч. busanitēs — прабірны камень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́льцый, ‑ю, м.

Хімічны элемент, метал серабрыста-белага колеру, які ўваходзіць у састаў вапнякоў, мармуру і інш.

[Ад лац. calx, calcis — вапна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паязны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да поезда. Паязны састаў. // Які абслугоўвае поезд. Паязная брыгада. Паязны майстар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбаві́цель, ‑ю, м.

Спец. Вадкасць, якая ўводзіцца ў састаў лаку або фарбы, каб атрымаць раствор пэўнай канцэнтрацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эты́л, ‑у, м.

Спец. Злучэнне вугляроду і вадароду, якое ўваходзіць у састаў многіх арганічных злучэнняў. Хлорысты этыл.

[Ад грэч. aithēr — эфір, паветра і hylē — рэчыва, матэрыя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

астрано́мія, ‑і, ж.

Навука пра нябесныя целы і сістэмы нябесных цел, іх паходжанне, будову, законы руху, хімічны састаў.

[Грэч. astron — зорка і nomos — закон.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)