Тро́нкаручка ў складным нажы’ (Касп., Сл. ПЗБ), ‘сцізорык’ (Сцяшк. Сл.), ‘чаранок у прыладах’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.). Да папярэдняга слова, родавы канчатак зменены, відаць, паводле ручка ‘тс’; множналікавая форма тро́нкі ‘тс’ (Сл. ПЗБ, Руб.) пад уплывам падвойных акладак у складаным нажы (сцізорыку).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ручаны́ ’апоры для драбін у возе’ (Сл. рэг. лекс.). Да ручка, рука.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кассё, я́; мн. ко́ссі (з ліч. 2, 3, 4 кассі́), ко́ссяў; н.

Ручка ў касе ​2; касільна. [Васіль] уткнуў кассё ў мяккую зямлю, трымаючыся моцна рукой за тупы край касы, стаў мянташыць. Мележ. Ля коссяў на плячах прывязаны абмотаныя ў анучку адклёпаныя косы. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Му́лец, му́ліцручка касы’ (віц., ДАБМ, к. 260; Касп.), му́ліца, мулі́ца ’тс’ (мядз., вілей., ДАБМ, к. 260; мядз., Нар. сл.), ’ручка сахі’ (Дзміт.; мазыр., рэч., Смул.), ’мыліца, кастыль’ (тур., Выг. дыс., ТС). Да му́ліць (гл.). Аб суфіксах гл. Сцяцко, Афікс. наз., 39 і 44.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́ліцаручка вясла’ (стол., пін., Масл.; ТС), рус. мы́лица, мы́льца ’тс’, якія з эст. mõla ’кармавое вясло’, карэл. mela, фін. mela (Фасмер, 3, 23–24). Запазычанне з рус. мовы можна дапусціць, але больш імаверным здаецца семантычны перанос з му́лец (гл.), му́ліцаручка касы, сахі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пю́рнік ’пенал’ (Сл. Брэс.). З польск. piórnik ад pióro ’пяро, ручка (для пісання)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піса́ла ’пяро’ (Нас.), рус. писало ’начынне для пісання’, стараж.-рус. писало ’грыфель’ (XI ст.), польск. старое pisadło, чэш. písadlo ’скрынка з чарнільніцай і пясочніцай’, славен. pisálo ’грыфель’, серб.-харв. пѝсаљка ’аловак’, макед. писалка ’тс’, ’ручка’, балг. писа́лкаручка з пяром’. Да прасл. *pьsati ’маляваць’ > пісаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

касцяны́, ‑ая, ‑ое.

1. Выраблены з косці (у 3 знач.). Касцяныя гузікі. Касцяная ручка нажа. □ Анатоль прайшоў у будан, моўчкі сагнуўся і падняў з коўдры белую касцяную расчоску з ручкай накшталт рыбінай галавы. Ваданосаў.

2. Здабыты, прыгатаваны з касцей жывёлы. Касцяная мука. Касцяны клей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зя́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.

Мерзнуць, стыць. Падыходзіла зіма. Сыпаўся калючы сняжок, і сівер наганяў холад. .. Зяблі рукі. На пісьмовых уроках ручка вывальвалася з пальцаў. Чарнышэвіч. Ужо зусім змокла пілотка, зябла на ветры нядаўна астрыжаная галава. Быкаў. // Гінуць ад холаду; вымярзаць. Зябнуць пасевы ад марозу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Клані́цяручка вузгалаўя ў возе’ (Сл. паўн.-зах.). Паланізм. Параўн. польск. kłonica ’тс’ (там жа, 478).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)