дро́жджы, дражджэй; адз. няма.

Род аднаклетачных мікраскапічных грыбоў, якія выклікаюць браджэнне, а таксама рэчыва з такіх грыбоў, якое прымяняецца ў хлебапячэнні, прыгатаванні піва і пад. Піўныя дрожджы. Цеста на дражджах.

•••

Кармавыя дрожджы — каштоўны бялковы корм для сельскагаспадарчай жывёлы, які атрымліваецца вырошчваннем дражджэй на адходах харчовай прамысловасці і іншых прадуктах.

Як на дражджах — вельмі хутка (расці, паднімацца і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непатрабава́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Сціплы ў сваіх патрэбах. Аляксандр Акімавіч добры чалавек, але ж занадта аскетычны нейкі і непатрабавальны да жыцця. М. Стральцоў. // Які можа расці, існаваць у розных умовах (пра расліны, жывёлу). Лішайнікі — самыя непатрабавальныя расліны. // Просты, без прэтэнзій. Непатрабавальны густ.

2. Які не прад’яўляе высокіх патрабаванняў да каго‑н.; які не вызначаецца патрабавальнасцю. Непатрабавальны камандзір.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глушы́ць, глушу́, глу́шыш, глу́шыць; незак., каго-што.

1. Перашкаджаць слухаць.

Розныя шумы глушылі прамову, і нічога не было чуваць.

2. Рабіць нячутным, заглушаць.

Г. радыё.

3. Не даваць расці, перашкаджаць развіццю чаго-н.

Крапіва глушыла буракі.

Г. ініцыятыву (перан.).

4. Моцным ударам аглушаць, пазбаўляць прытомнасці.

Г. рыбу.

5. Выключаць (матор, машыну і пад.).

Г. матор.

6. Вельмі многа піць чаго-н. (пераважна пра алкаголь; разм.).

Г. гарэлку.

|| зак. заглушы́ць, -глушу́, -глу́шыш, -глу́шыць; -глу́шаны (да 1—3 і 5 знач.) і аглушы́ць, аглушу́, аглу́шыш, аглу́шыць; аглу́шаны (да 4 знач.).

|| наз. глушэ́нне, -я, н. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́люднець, вы́людскавацца ’выправіцца, стаць, як усе людзі’ (Янк., Клім., Жд., 1), вы́людзець ’вырасці, стаць сур’ёзным’ (Шат.). Рус. бранск. вы́люднеть ’вырасці, развіцца, стаць падобным да іншых’, укр. ви́людніты ’тс’. Гл. алюдзець, люднець. Адносна магчымасці запазычання з гоц. liudanрасці’ гл. Мартынаў, БЛ, 1, 16 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераросляны, пырырбслянэ (сню) ’з праслойкамі мяса (сіта)’ (кам., ЛА, 4), пэрэрбшчэ, перэрбсло. перэростаное, перарасло (лельч., ельек., тамсама), перарбшшан (сланіна) ’тс’ (ваўк., тамсама), польск. słonina przerastała (płatkami mięsa) ’тс’. З прарослы < прарасці < расці (гл.). Параўн. нясвіж. прирост, асіп. пророслі, ашм., смарг. прорасць ’тс’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спарня́ ‘кавалак хлеба, які закопваюць у зямлю ў час дажынак, каб на будучы год быў добры ўраджай’ (паст., астрав., Сл. ПЗБ), ‘барада (абрад у час жніва)’ (вілен., ЛА, 3), ‘спор’ (брасл., Сл. ПЗБ), ‘прыбытак’ (Касп.). Да спары́ць ‘добра расці (пра збожжа)’ (Жд. 2), спор, споры (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

буя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. Бурна расці; пышна красаваць. Ярына на полі буяла, высыпала. Чорны. [Ніну] ўразіла, што навокал гэтага спусташэння яркай вясковай зелянінаю, бела-ружовым цветам буялі дзе-нідзе ўцалелыя яблыні. Мележ. // перан. Жыць, красавацца. [Арцюшыха] усім сэрцам разумела маладую жанчыну, жыццё якой пераламалася акурат тады, калі яму сама трэба буяць. Сабаленка.

2. Расці ў націну (пра бульбу, памідоры і пад.), у салому (пра жыта, пшаніцу і пад.); разрастацца на шкоду плоданашэнню. Бульба ў агародзе буяе. □ Цяпер там [на балоце] буйным коласам долу нікне жыта, зялёным шоўкам разгарнуліся травы, густым лесам буяе кукуруза. Дуброўскі. Унізе быў даволі глыбокі яр, у якім густа буялі вялікія і дробныя дрэвы. Мележ.

3. Буяніць, бушаваць. Калі на жоўтым полі буяюць вятры, калі навальніца цісне грудзі зямлі, тады жыта ламаецца, а ў пачуццях чалавека роспач. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мно́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.

1. Колькасна павялічвацца; расці. У хаце і ў клеці, у клуні і хлявах дабра было многа, і дабро гэта расло і множылася. Колас. На шкле набухалі, множыліся дажджавыя кроплі. Навуменка.

2. Уст. Размнажацца. Розныя «божыя кароўкі», жучкі, матылькі, вусені жылі і множыліся на гэтым кавалку зямлі. Бядуля.

3. Падвяргацца множанню. Тры множыцца на два.

4. Зал. да множыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. падсох, ‑ла; зак.

Злёгку высахнуць, стаць больш сухім. Як толькі падсохла сырая зямля, Брыгада лён сеяць У поле пайшла. Танк. / у безас. ужыв. Дзень быў ясны, цёплы. Нават на цельшынскай вуліцы падсохла. Колас. // Засохнуць часткова. Мы ў горадзе — пара сасонак, апавітых дымком пры мурах... Нам расці б... Ды над шапкай зялёнай верхавінка падсохла, як шпіль. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыро́стак ’малады парастак расліны’ (ТСБМ), ’тое, што прырошчана’ (Ласт.), прыро́станы ’прырослы’ (ТС), сюды ж прыро́сток ’прыток ракі, ручая’ (Клім.). Да прырасці́, гл. расці; параўн. рус. дыял. приро́сток ’цяля’, укр. приро́сток ’прыплод’, славен. prirástek ’прырост’, балг. прира́стък ’нешта прырослае, адростак’ і пад. Паводле БЕР (5, 731), агульнаславянскія аддзеяслоўныя ўтварэнні, спецыфічныя для асобных славянскіх моў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)