Гаро́х. Рус. горо́х, укр. горо́х, польск. groch, чэш. hrách, балг. гра́х(ът), серб.-харв. гра̏х і г. д. Прасл. *górxъ ’тс’ да і.-е. *ghorso‑. Параўн. ст.-інд. ghárṣati ’церці’ і балт. назвы раслін: літ. garšvà ’Aegopodium podagraria’, лат. gārsa, gārses. Гл. Слаўскі, 1, 346–347; Фасмер, 1, 444; Трубачоў, Эт. сл., 7, 45 (з падрабязнай літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гамава́ць1 ’уціхамірваць, стрымліваць’ (Нас.), ’тармазіць’ (Сцяц. Словаўтв.). Вядома ўжо ў ст.-бел. мове з XVI ст.: гамовати ’ўціхамірваць, стрымліваць’ (гл. Булыка, Запазыч., 78). Як і ўкр. гамува́ти (у XVI–XVIII стст. гамовати), запазычанне з польск. hamować < с.-в.-ням. hamen (пазней hemmen). Гл. Слаўскі, 1, 399 (з падрабязнай літ-рай).

Гамава́ць2 ’крычаць і да т. п.’ Гл. гам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дух ’дух’. Рус. дух, укр. дух, польск. duch, чэш. duch, балг. дух(ъ́т), серб.-харв. ду̑х, ст.-слав. доухъ. Прасл. *duxъ. Роднасныя формы: літ. daũsos ’паветра’, грэч. θεός ’бог і г. д.’ Аблаўтныя слав. формы: *dъxnǫti. Гл. Фасмер, 1, 556; Траўтман, 65; Бернекер, 1, 235. Падрабязна Трубачоў, Эт. сл. 5, 151–154 (з літ-рай), які зыходзіць з і.-е. *dhou̯so‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Душа́ ’душа і да т. п.’ (БРС). Рус. душа́, укр. душа́, польск. dusza, чэш. duše, серб.-харв. ду́ша, балг. душа́, ст.-слав. доуша. Прасл. *duša, вытворнае з суфіксам ‑j‑ ад *duxъ. Магчыма, аднак, што было ўжо і.-е. слова *dhou̯si̯ā (параўн. літ. daũsios ’паветра; рай’, мн. л.). Гл. Фасмер, 1, 556; Бернекер, 1, 239; вельмі падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 5, 164.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лята́рня ’ліхтар’, ’падсвечнік’ (Сцяшк., Мал.; гродз., шчуч., З нар. сл., Сл. ПЗБ), лятарэнька ’ліхтар’ (Булг.), ст.-бел. лятарня, летарня, лятерня ’тс’ (1556 г.). Запазычаны са ст.-польск. laternia, laterna, latarnia, якія праз с.-в.-ням. latërne ’ліхтар’ прыйшлі з лац. laterna ’ліхтар, лямпа’ < lanterna < ст.-грэч. λαμπτήρ ’паходня, лямпа, ліхтар’ (Слаўскі, 4, 66 з л-рай; Булыка, Лекс. запазыч., 103).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Так ’такім чынам’, ’у такім стане, выглядзе’, ’у такой ступені’, ’без прычыны, мэты, намеру’ (ТСБМ, Стан.), ’як ёсць, без змен’ (Юрч. СНС), ’так, гэтак’ (ТС), ’гэтак’, ’дарма’ (Варл.); таксама часціца і злучнік з шэрагам значэнняў (ТСБМ). Укр., рус. так ’гэтак’, стараж.-рус. тако, такъ ’гэтак’, польск., каш., чэш., славац., в.-луж. tak, н.-луж. tak, tako, палаб. tok, славен. takó, серб.-харв. та̏ко, та̀ко, та̀ко̄, балг. така́, макед. така, ст.-слав. тако ’тс’, такъ ’такі’. Да прасл. прыслоўя *tako ’гэтак’ і прыметніка *takъ ’такі’, якія ўтвораны ад займеннікавай асновы *ta‑ (< і.-е. *tō‑, што адлюстравана таксама ў літ. tóks, дыял. tókias, tokiàs, ж. р. tokià, tóki ’такі, такая’, ст.-хец. ta‑kku ’калі’), роднаснай указальнаму займенніку *tъ (гл. той), злучанай з суфіксам ‑ko (ESSJ SG, 2, 634–641 з літ-рай; ЕСУМ, 5, 504 з літ-рай; параўн. Смачынскі, 681; Іванаў, Зб. Ісачанку, 193). Гл. такі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́ха, ву́хо, укр. ву́хо, рус. у́хо, польск. ucho, чэш., славац. ucho, в.-луж. wucho, н.-луж. hucho, славен. uhô, серб.-харв. у̏хо, макед. уво, мн. л. уши, балг. ухо́, мн. л. уши́. Прасл. *uxo, роднаснае літ. ausís ’вуха’, лат. àuss, ст.-прус. він. скл. мн. л. ãusins, лац. aurìs ’вуха’, грэч. οὖς, гоц. ausō (Брукнер, 592; Младэнаў, 658; Фасмер, 4, 179, з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дым ’дым’. Рус. дым, укр. дим, польск. dym, серб.-харв. ди̏м, балг. дим, ст.-сл. дымъ. Прасл. *dymъ. Роднасныя: літ. dū́mai, лац. fūmus, ст.-інд. dhūmá‑s ’дым’, ст.-грэч. θυμός ’дух (бодры)’. Агляд форм у Фасмера, 1, 558; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 5, 203 (з літ-рай). Прасл. характар мае бел. дымі́ць (гл. Трубачоў, там жа, 202: пад *dymiti), але бел. дыме́ць, здаецца, лакальнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ну — часціца ўзмацняльная (Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ’так, але’ (Некр., Сл. ПЗБ; мядз., чэрв., Жыв. сл.; ТС), укр. ну, рус. ну, польск. nu, чэш. пи, в.- і н.-луж. nu, славен. nu, серб.-харв. ну̏. Прасл. *nu/*nǫ, этымалагічна блізкія прасл. *na (гл. на), *no (гл. но), *nъ і інш., усе ўзыходзяць да указальнага *ono‑/*eno‑ (Махэк₂, 402; Бязлай, 2, 229; 2, 507, з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́мзаць, рэмзаць ’плакаць’ (пух., ганц., Сл. ПЗБ; калінк., Сцяшк. Сл.; БДА, 911), ’доўга і нудна гаварыць’ (маладз., Янк. Мат.), ’скрыпець’, ’плакаць’ (Крывіч, 12, 1926, 109), рус. ры́мза ’плакса’, рымо́нить ’раўсці, плакаць’. Чаргаваннем галосных звязана з рус. рюма, реветь, параўн. літ. riáumoja ’раўсці’, лат. rumor ’гул, гоман, мармытанне’, ст.-ісл. rymr ’шум, рык’, rymja ’раўсці, бурчаць’, грэч. ὠρῡ́μαι ’раву, галашу’ (Фасмер, 3, 528–529 з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)