Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
рай, ра́ю, м.
1. Паводле рэлігійнага вучэння: месца, дзе знаходзяць шчаслівае існаванне душы праведнікаў пасля іх смерці.
Рад бы ў р., ды грахі не пускаюць (прымаўка).
2.перан. Наогул пра добрыя жыццёвыя ўмовы; прыгожую мясцовасць.
Тут проста р., а не жыццё.
|| прым.ра́йскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
райрел.перен.рай, род. ра́ю м.;
◊
рай земно́йрай зямны́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рай (род. ра́ю) м., прям., перен.рай;
◊ р. зямны́ — рай земно́й;
ра́да б душа́ ў р., ды грахі́ не пуска́юць — посл. рад бы в рай, да грехи́ не пуска́ют;
з мі́лым рай і ў будане́ — посл. с ми́лым рай и в шалаше́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рай, ‑ю, м.
Паводле рэлігійна-містычных уяўленняў — месца, дзе знаходзяць шчаслівае існаванне душы праведнікаў пасля іх смерці. Рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць.Прымаўка.//перан. Пра прыгожую мясцовасць; пра месца, дае можна шчасліва і прывольна жыць; пра добрыя жыццёвыя ўмовы наогул. — Рай! Зялёны рай! — захапляўся Мікалай Мікалавеіч, азіраючыся па баках.Шашкоў.З мілым па душы — рай і ў шалашы.Прымаўка.
Рай зямны — незвычайна прыгожае месца, дзе ўсяго многа і дзе можна шчасліва і бесклапотна жыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рай (міфал.) 9/77
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
РАЙ,
паводле большасці рэліг. вераванняў (у хрысціянстве, ісламе, іудаізме, будызме), месца, куды адпраўляюцца душы памерлых людзей, пераважна праведнікаў. Багасловы сцвярджаюць, што Р. трэба разумець не літар., не ў фіз. сэнсе як рэальную асалоду, а як духоўнае пачуццё задаволенасці, якое перажываюць душы праведнікаў пасля смерці. У Бібліі (Стары запавет; стараж.-яўр. эдэм), Р. — прыгожы сад, у якім жылі «першачалавекі» Адам і Ева (да грэхападзення). Райскай асалодзе супрацьпастаўляюцца пакуты грэшнікаў, якія трапляюць у пекла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЙ (Рам Мохан) (22.5.1772 або 1774, Раджнагар, Індыя — 27.9.1833),
індыйскі (бенгальскі) асветнік, філосаф, рэфарматар індуізму, грамадскі і літ. дзеяч. Скончыў вышэйшую мусульм. школу ў г.Патна. Імкнуўся стварыць універсальную рэліг. сістэму на аснове індуізму, выступаў за скасаванне яго найб. адыёзных звычаяў (самаспаленне ўдоў, дыскрымінацыя «недатыкальных», дзіцячыя шлюбы і інш.). Стварыў рэліг.-рэфарматарскае т-вы Ар’я самадж (1815) і Брахма самадж (1828). Па ініцыятыве Р. ў Калькуце адкрыта першая інд. свецкая школа — Індускі каледж (1817). Выдаваў газ. «Шомбад каўмудзі» («Месяц навін», на бенгальскай мове) і «Мірат уль-ахбар», («Люстэрка навін», на перс. мове). Аўтар перакладаў на бенгальскую мову філас. твораў Стараж. Індыі, юрыд. даследаванняў, памфлетаў, падручнікаў.