прыру́пець сов. стать ну́жным (необходи́мым), потре́боваться; захоте́ться;
~піла пае́хаць у го́рад — безл. потре́бовалось (захоте́лось) пое́хать в го́род
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Пілі́ць 1 ’пілаваць’ (чырв., З нар. сл.). Адназоўнікавае ўтварэнне. Да піла́ 1 (гл.). Магчыма, пад уплывам рус. пили́ть ’тс’. Сюды ж пі́льшчык ’рабочы, заняты пілаваннем’ (Сл. ПЗБ), пі́льнік ’тс’ (Касп.).
Пілі́ць 2, прыпі́ліваць ’падахвочваць, прымушаць, настойліва і часта нагадваць, прасіць’ (Нас.), польск. pilić, przypilić ’тс’, чэш. píliti, píleti ’спяшацца’, ’падганяць каго-н.’, славен. píliti ’вучыцца’, ’старацца’, ’шчыраваць, рупіцца, дбаць’, магчыма, харв. péliti ’рэкамендаваць’. Прасл. *piliti (sę). Далейшыя сувязі з і.-е. мовамі адсутнічаюць. Няясна (Фасмер, 3, 262). Сюды ж бел. пі́льма пілі́ць ’налягаючы, прымушаць’, рус. уладз. пиль (ж. р.) ’пільніца, жніво, гарачая пара’ і чэш. píle ’стараннасць, дбайнасць’ (< *pil‑ja), польск. pila ’тс’, якое Банькоўскі (2, 579) збліжае з piła (гл. піла, піліць). Ад піліць утвораны прыметнік пільны (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Тырпуга́, тэрпуха́ ‘мянташка’ (Сл. Брэс., Касп.), трапуга́ ‘тс’ (ДАБМ), тэрпу́ха, тэрпу́га, трыпу́га ‘тс’ (зах.-палес., ЛП); сюды ж тырпу́жыты ‘мянціць касу’ (там жа). Няясна; параўноўваюць з укр. карп. терпу́г, терпу́га ‘піла’, торпу́жити ‘церці, шліфаваць’, рус. терпу́г ‘напільнік, рашпіль’, дапускаюць запазычанне з цюркскіх моў, параўн. тур. törpü, азерб. төрпу, ст.-цюрк. törpüg ‘піла’, ‘напільнік, рашпіль’, törpi ‘абстругваць’ (Фасмер, 4, 49; ЕСУМ, 5, 558). Аднак абмежаваны арэал ужывання на захадзе ўсходнеславянскай тэрыторыі і пераважна аддзеяслоўнае паходжанне назваў рэаліі ставіць пад сумненне прынятую этымалогію, ва ўсякім разе, дапускае мажлівасць збліжэння з трапаць (гл.), польск. дыял. tyrpać ‘торгаць, біць, штурхаць’, укр. те́рти ‘церці’, параўн. терпу́га ‘апілкі’ (ЕСУМ, 5, 558), што вяртае да вядомай этымалогіі Міклашыча (353).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
распі́л, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. распілоўваць — распілаваць.
2. Месца разрэзу пілой. Калі распіл .. стаў глыбокім і ў ім схавалася ўся піла, Тарэнта падняўся, узяў сякеру і дзюбкай самай уваткнуў яе ў распіл. Галавач.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
цыркуля́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Машына для распілоўкі дрэва, рэжучай часткай якой з’яўляецца дыскавая піла. У Качанах невялікі шпаларэзны завод, і вясной я прыязджаў сюды разжыцца круглай пілой для нашай цыркуляркі. Навуменка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Тапо́рнік ’падлесак, які можна сячы сякерай’ (Юрч. Фраз. 2), ’дровы, для якіх піла не патрэбна, іх сякуць тапаром’ (Барад.; ст.-дар., Ск. нар. мовы), ’дровы, падрыхтаваныя для паліва’ (пух., Сл. ПЗБ), ’малады танкастволы лес, які высякаецца сякерай’ (шчуч., нясвіж., слаўг., Расл. св.), тапарня́к ’тс’ (Сл. ПЗБ). Ад тапо́р 1, гл.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
падступі́ць сов.
1. в разн. знач. подступи́ть, подойти́;
п. бліжэ́й — подступи́ть (подойти́) бли́же;
вада́ ~пі́ла пад агаро́ды — вода́ подступи́ла (подошла́) к огоро́дам;
2. безл., разг. (о чувстве боли и т.п.) подступи́ть, подкати́ть;
~пі́ла да сэ́рца — подступи́ло (подкати́ло) к се́рдцу
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
перапе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Хлеб круглай формы пераважна з пшанічнай мукі. Ні раней, ні пасля Уля не піла такога чаю.. Гэта быў кіпень з чорнага аплеценага гляка. Кіпень з мёдам і кіславатай перапечкай. Паўлаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
аўтама́т, ‑а, М ‑маце, м.
1. Апарат (машына, станок), які самастойна, без непасрэднага ўдзелу чалавека выконвае работу. Тэлефон-аўтамат. Аўтамат-піла.
2. Від ручной аўтаматычнай зброі; пісталет-кулямёт. Гадзіны паўтары з лесу даносілася сапраўдная кананада: бесперапынна стракаталі аўтаматы, мерна і гулка білі карабіны. Матрунёнак.
[Ад грэч. automatos — самарухомы.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
рэз, ‑а, м.
Месца разрэзу чаго‑н., разрэз. Праз некаторы час Васіль ужо без дапамогі інструктара зваліў некалькі дрэў, хоць рэз і атрымліваўся касы. Чарнышэвіч. За трэцім разам піла пайшла спачатку лёгка, быццам дупло ўсярэдзіне было, затым стала заціскаць. Рэз быццам змазалі смалой. Паўлаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)