*Прапека, пропэка ’здобны пірог’ (Сл. Брэс.). Зваротны дэрыват ад прапячы < пячы з узнаўленнем першаснага ‑к‑, гл. прапячы ’спячы’: свежага хлеба прапякла (ігн., Сл. ПЗБ); да семантыкі прэфікса параўн. праварыць ’зварыць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́рыць ’гнаць’: сонца шчэ вісока, а ён ужо авечкі пурыць дадому (дзярж., Нар. сл.), пурыць ’гнаць хутка’ (Шат.), рус. дыял. пу́рить ’кідаць, закідваць, скідваць; мачыцца’, серб.-харв. пу́ритипячы, смажыць; дуць’, чэш. puřiti se ’надувацца’ і пад. Да прасл. *puritiпячы, грэць’, што генетычна звязана з аднойз індаеўрапейцах назваў агню, звычайна захаванай у славян у доўгай ступені *руг‑ (гл. пырнік2 і пад.), выступае таксама ў прыставачных утварэннях тыпу рус. дыял. опу́риться ’надарвацца; стаміцца, перанапрэгчыся’ і пад., гл. Трубачоў, Зб. памяці Талстога, 1, 309.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падма́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падмазаць (у 1 знач.).

2. Тое, чым падмазваюць што‑н. Влінец быў халодны, ранішні, але Міця, мусіць, не да такіх прывык ў час валацужніцтва. Нават і падмазку з’еў, што трапілася з блінцом. Арочка. А то другі раз аладкі возьмецца [жонка] пячы... Скаварада нагрэлася, сіпіць на ўсю хату, а яна яе падмазкай мазь, мазь. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сква́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

1. што. Пячы на агні (пра сала і пад.). [Сабастыяніха] скварыла сала на вялікай скаварадзе. Чорны.

2. што. Запраўляць сквараным салам. Скварыць кашу.

3. перан.; каго-што і без дап. Апякаць прамянямі, паліць (пра сонца). Няшчадна скварыла сонца. □ На ясным блакіце зрэдку паказваліся белыя хмурынкі, але да паўдня рассейваліся, і сонца проста скварыла ўсё жывое. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сыры́зна, ‑ы, ж.

Разм.

1. зб. Сырая або недаспелая садавіна і гародніна. Наесціся сырызны.

2. Што‑н. сырое, вільготнае. — Хлеб падышоў, — сказала аднойчы раніцай маці, — а пячы няма на чым — на дрывотні адна сырызна. Курто. // перан. Пра што‑н., не апрацаванае як след. [Колас:] — Ну, палепшу я радок ці два, гэта ж справы не ратуе. Сырызна застаецца сырызнай, мова нячыстая, верш недасканалы. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пячо́нка, печо́нка ’смажаніна, свежаніна’ (Шн. 3, ТС), ’бульба, спечаная ў прыску’ (Сцяц.), ’печаны гарбуз’ (Сл. Брэс.), ’пячэнне’ (Мат. Маг.), ’печань жывёлы як прадукт харчавання’ (ТСБМ), ’печань’ (Шат., Сл. ПЗБ, Маш.), пячо́нкі ’печань, печані’ (Бяльк.); укр. печі́нка ’пячонка, вантробы’, польск. pieczonka ’печань’, чэш. pečenka ’смажаніна’, pečénky ’печань’, славац. černa pečenka ’тс’, славен. pečenka ’смажаніна’, серб.-харв. пѐченка ’смажаніна; печань’, балг. пече́нка ’печань; печаная кукуруза’, макед. дыял. печенка ’печаная кукуруза’. Вытворнае ад *pekti (гл. пячы), дзеепрыметніка *pečenъ(jь) ’печаны’; да семантыкі параўн. літ. kẽpenos ’печань, печані’ ад kèptiпячы’. Гл. печань.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

са́днить несов.

1. (делать ссадины, царапать) дра́паць, цара́паць, драць;

2. безл. (болеть от ссадин, ожогов) шчыме́ць; (печь) пячы́; (зудеть) свярбе́ць;

в го́рле са́днит у го́рле шчымі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Недапе́ка ’дурань, дурніца’ (Яўс.), недапёка ’недавучка’ (Нас.), ’нязграбны чалавек’, недапе́клы, ’не зусім разумны’, недапе́чаны, недапячоны ’тс’ (Сл. ПЗБ), з неда- ’недастаткова’ і пячы́ (іранічна), параўн. недапе́чаны ’недапечаны; недавучаны; неразумны, дурнаваты’; магчымы ўплыў дзеяслова пячы́ся ’клапаціцца, даглядаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пекані́цы ’здоба’ (шчуч., Сцяшк. Сл.) — аддзеепрыметнікавае ўтварэнне з суф. ‑іц‑ы, якое называе прадмет паводле яго ўласцівасці. Да пекці > ⁺пе́каць — дзеяслоў шматразовага дзеяння ’пячы’, параўн. рус. пека́ть ’тс’. Параўн. таксама пе́канка ’лечаная на вуголлі рыба’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перапячы́, ‑пяку, ‑пячэш, ‑пячэ; ‑пячом, ‑печаце, ‑пякуць; пр. перапёк, ‑пякла, ‑ло; заг. перапячы; зак.

1. што. Папячы больш, чым трэба, вельмі доўга, запячы вельмі моцна. Перапячы пірагі.

2. што. Спячы, папячы ўсё, многае. Перапячы ўсё цеста. Сала ўсё перапяклі.

3. што. Спячы нанава, яшчэ раз што‑н. дрэнна спечанае. Перапячы хлеб.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пераехаць, скончыць пячы (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)