ліня́ць, ‑яе; незак.

1. Траціць сваю першапачатковую афарбоўку; выцвітаць. Гэта тканіна вельмі ліняе. // перан. Разм. Страчваць сілу, выразнасць, яркасць; блякнуць. Пачынаю чытаць [свой рукапіс] і тут жа кляну сябе за няўмельства. Усё, што выглядала прыстойна, нават здавалася добрым, перад .. [Коласам] ліняе, робіцца бездапаможным. Лужанін.

2. Скідваць ці мяняць у пэўныя перыяды сваё верхняе покрыва (пра жывёл, птушак). Каля берага плавае пер’е і пух. — Качкі ліняюць, — гаворыць егер. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пухо́вы 1 ’зроблены з пуху’ (ТСБМ, Бяльк.). Ад пух ’падшэрстак, ворс, дробнае пер’е’.

Пухо́вы 2 ’неправеяны, неачышчаны, з мякінай’: пуховая мука, хлеб пуховы (Арх. Федар., Жд. 2), ст.-бел. пуховый ’тс’, рус. пухо́вый ’перамолаты разам з мякінай (пра муку); пышны, рыхлы і лёгкі (пра хлеб)’. Ад пух ’мякіна, адходы пры веянні, паланні’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недатопак ’атопак, стаптаны лапаць’ (пух., Жыв. сл.). З неда- (гл.) і таптаць па ўзору атопак ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпё́лак ’прыпечак’ (пух., Жд. 2). Няясна. Магчыма, вынік кантамінацыі прыпечак і пяко́лак (гл.) (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́згары ’свята, якое адзначаецца ў наступны пасля Тройцы тыдзень’ (палес., Кольб.; пух., Сл. ПЗБ). Да ро́зыйгра (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сці́жба ’вялікі статак’ (пух., Сл. ПЗБ), ’мноства (пра людзей, жывёл)’ (Мат. Гом., Бел.-польск. ізал.). Гл. ціжба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляката́ць ’ляскатаць’, ’дрыжэць ад холаду’, ’сварыцца’ (Бір. Дзярж.; пух., Сл. ПЗБ; свісл., Сцяшк. Сл.). Гукапераймальнае. Да клеката́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуха́р ’дзьмухавец, адуванчык, Taraxacum officinale Web.’ (Касп.), пухарка ’порхаўка’ (даўг., Сл. ПЗБ), рус. пухарка ’тс’. Да пух (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тапо́ля, ‑і; мн. тапо́лі, ‑яў; ж. і то́паль, ‑я і ‑ю; мн. то́палі, ‑яў; м.

1. ‑і, ж. і ‑я, м. Дрэва сямейства вярбовых. Пірамідальная таполя. □ Ціха пашумлівала .. лістамі маладая таполя. Кулакоўскі. Аднойчы .. [Лабановіч] заўважыў: летам у гарачы дзень падае снег! Гэта цвілі таполі і іх белы пух плаваў на ветры. Колас. Топаль, хоць і цвіце, насення не дае. «Беларусь».

2. ‑і, ж. і ‑ю, м.; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́дзіць ’цэліць’ (пух., З нар. сл.). Да ме́ціць 2. Аб азванчэнні ц у інтэрвакальнай пазіцыі гл. Яшкін (там жа, 111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)