маладу́шнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Праяўляць маладушнасць; падаць духам. Не маладушнічаць, а памерці з высока ўзнятай галавой, як і належыць савецкаму чалавеку, — прыйшло выразнае і канчатковае рашэнне. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяздзе́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Не праяўляць дзейнасці; пасіўнічаць. Вярнуцца ў Шумілава і чакаць світання — значыць бяздзейнічаць. Чарнышэвіч. // Не працаваць, знаходзіцца ў стане спакою (пра машыны, прадпрыемствы і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надзе́я, -і, мн. -і, -дзе́й, ж.

1. Чаканне чаго-н. добрага, упэўненасць у ажыццяўленні чаго-н.

Светлая н.

Страціць надзею.

2. Той, або тое, на каго, на што можна спадзявацца, апірацца.

Сын — уся мая н.

Падаваць надзеі — выяўляць якія-н. задаткі, праяўляць здольнасці да чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скна́рнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Быць скнарай, праяўляць надзвычайную скупасць. Ад парога [старшыня] дадаў тым жа строгім і ўладарным голасам, .. каб Сямён не скнарнічаў, а зрабіў патрэбнае неадкладна ж. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скро́мнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Праяўляць залішнюю скромнасць, умоўчваць аб сваіх заслугах. [Гарлахвацкі:] Ды вы не скромнічайце. А то я вас ведаю, вы гатовы пяшком ісці пятнаццаць кіламетраў, каб толькі на рамізніку сэканоміць. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; заг. лікуй; незак.

Кніжн. Праяўляць вышэйшую ступень радасці з выпадку якой‑н. выдатнай падзеі. Наўкол — агністыя сцягі; Лікуе шчасны край. Журба. Зямля наша сёння лікуе, у кожнага — радасны дзень. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паля́рнасць, ‑і, ж.

1. Спец. Здольнасць некаторых рэчаў праяўляць пэўныя ўласцівасці ў некаторых пунктах (полюсах) сваёй паверхні з большай інтэнсіўнасцю, чым у іншых.

2. Спец. Валоданне двума процілеглымі полюсамі.

3. перан. Процілегласць. Палярнасць думак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спага́да ‘спачуванне, сімпатыя’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Стан., Варл.), спага́д (Стан.), спагадзі́на ‘тс’ (Барад.). Аддзеяслоўныя назоўнікі ад спагада́ць ‘адносіцца са спагадай, спачуваць, праяўляць літасць’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Арх. Федар., Касп., Пятк. 2, ТС), якое да прасл. *goditi < *godina (гл. год).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; ‑даём, ‑даяце; незак.

1. Незак. да пада́ць.

2. Прыгатаваўшы пэўным чынам, прыносіць, ставіць на стол (пра страву). Падаваць рыбу пад соусам.

•••

Падаваць надзеі — выяўляць якія‑н. задаткі, праяўляць здольнасці да чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Верыдаваць ’вяршыць, кіраваць, выклікаючы незадавальненне асяроддзя’ (КТС, Р. Сабаленка). Укр. вередува́ти, рус. кур., арл., смал., кубан. вередова́тьпраяўляць незадавальненне, быць капрызным, наравістым’. Дзеяслоў уваходзіць у руска-ўкраінскі моўны арэал; параўн. шматлікія дэрываты ад укр. веред, рус. вере́да, вред, якія ўзыходзяць да прасл. verdъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)