лікаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; заг. лікуй; незак.

Кніжн. Праяўляць вышэйшую ступень радасці з выпадку якой‑н. выдатнай падзеі. Наўкол — агністыя сцягі; Лікуе шчасны край. Журба. Зямля наша сёння лікуе, у кожнага — радасны дзень. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)