кла́няцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак.

1. каму-чаму. Рабіць паклоны ў знак прывітання, павагі, удзячнасці.

К. бацькоўскаму дому.

2. каму. У пісьме або праз каго-н. перадаваць прывітанне.

Кланяйся ад майго імя ўсім родным.

3. перан., каму і перад кім. Звяртацца з просьбай, уніжана аб чым-н. прасіць (разм.).

Кожнаму бюракрату прыходзіцца к.

|| зак. паклані́цца, -ланю́ся, -ло́нішся, -ло́ніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пі́сьма: пішчыць, а лезе (Варл.). З ⁺пішчма пішча́ць < пішча́ць (гл.), як крычма крычэць, драг. прі́сьма просэ́тэ ’вельмі прасіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэндаць ’хадзіць без справы’ (ваўк.), лэндзіць ’гаварыць абы-што’ (астрав.), лэндало ’балбатун’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Дзеясловы пры ад’ідэацыі лындаць (гл.) запазычаны з польск., параўн. падгальск. lędzić ’жабраваць, прасіць’, галіцк. łandzić ’з плачам шукаць, прасіць’, якія разам з landzić, lamdzić, lamdać узыходзяць да ням. дыял. landern, ländern, lendern ’бадзяцца’, ’павольна поўзаць, хадзіць’ (Слаўскі, 4, 46). Гл. таксама ла́нда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́ліцца ’паводзіць, уяўляць сябе як малое дзіця’ (Янк. 3., Нас., КЭС, лаг.), ’змяншаць гады’ (пух., З нар. сл.; віл., Жыв. сл.), ма́ліць ’прадстаўляць малым, змяншаць’ (Нас., Касп.), малі́цца ’прыкідвацца малым’ (ТС). Укр. малі́ти ’змяншацца’, мали́тися ’рабіцца меншым’, ’паводзіць сябе па-дзіцячаму’, рус. ма́лить ’змяншаць’, ст.-рус. малити (XIII ст.). Польск. maleć ’змяншацца, станавіцца малым, меншым’, чэш. máliti se ’значна змяншацца’, славац. maliť sa ’тс’, серб.-харв. ма́лити, макед. мали се, балг. малея. Прасл. maliti ’змяншаць, рабіць меншым’. Бел.-укр. ізасема. Да малы́ (гл.).

Маліцца ’звяртацца да бога, святых’, ’вельмі моцна прасіцца’, ’абагаўляць’, ’дагаджаць’ (віл., Сл. ПЗБ), малі́ць ’надта прасіць, умольваць’ (ТСБМ, Нас., Шат., Яруш.; КЭС, лаг.), браг. маліць ’маліцца’ (Мат. Гом.). Укр. моли́тися ’маліцца’, моли́ти ’маліць, упрошваць’, рус. молиться ’маліцца, чытаць малітву’, ’прасіць’, ’пераканаўча, настойліва прасіць’, польск. modlić (się) ’маліцца’, ’моцна прасіць’, н.-луж. modlić se ’маліцца’, в.-луж. modlić so ’тс’, ’дагаджаць’, чэш. modliti se ’маліцца’, ’абагаўляць каго-небудзь’, славац. modliť sa ’маліцца’, славен. móliti, mòdliti, серб.-харв. мо̀лити, макед. моли, ’прасіць літасці’, моли се ’маліцца’, балг. моля ’прашу’, моля се ’малюсь’, ст.-слав. молити. Прасл. modlitiпрасіць, звяртаючыся да багоў, прыносячы ім ахвяру’, ’ахвяраваць’. І.‑е. адпаведнікі: балт. (тут заканамерна ‑ld‑, у той час як у прасл. мове яшчэ да метатэзы tolt/trat адбылася мена ld > dl з прычыны аманіміі з групай слоў moldъ ’малады’): літ. maldá ’просьба’, maldýti ’маліць, упрошваць’, mel̃stiпрасіць’, ’маліцца’, хецк. maltāiпрасіць, гаварыць’, арм. małthem ’упрошваю’, ст.-в.-ням. melda ’плёткі’, meldôn ’заяўляць’, і.-е. *meldh‑ ’рытуальная прамова ў богаслужэнні’ (Покарны, 722; Міклашыч, 119; Бернекер, 2, 65; Фасмер, 2, 642; Махэк₂, 371–372; Скок, 2, 451–452; Бязлай, 2, 193). Прасл. modliti пранікла ў прагерм. maþljan ’заклікаць, звяртацца з урачыстай прамовай, абяцаць’ (Мартынаў, Лекс. взаим., 170–172).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прашэ́нне, ‑я, н.

Уст.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прасіць (у 1, 2 знач.).

2. Пісьмовае хадайніцтва аб чым‑н. па афіцыйна ўстаноўленай форме. Падаць прашэнне. □ Назаўтра напісаў Лабановіч прашэнне аб перамяшчэнні і стаў збірацца ў дарогу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Манта́чыць ’выпрошваць’ (Касп.), укр. валын. манта́чите ’тс’. Пад уплывам манта́чыць < мантач (гл.) з польск. matyczeć, якое з mantyka ’торба’ > ’прасіць, жабраваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запрашаць, прасіць, клікаць, заклікаць, зваць, зазываць, гукаць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

нетакто́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць нетактоўнага. Нетактоўнасць пытання. // Нетактоўны ўчынак, а таксама нетактоўныя паводзіны, словы і пад. Шэф не мог не разумець, што сказаў страшэнную нетактоўнасць. Караткевіч. [Люська] дакарае сябе за нетактоўнасць, сваю легкадумнасць і ўжо хоча прасіць прабачэння. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адвы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. ад каго-чаго і з інф. Страціць якую‑н. звычку; адвучыцца ад чаго‑н. У хаце.. яшчэ стаяў тытунёвы дым, ад якога .. [Акіліна] даўно адвыкла. Вітка. Непрыемна было і тое, што прыйдзецца прасіць ласкі, а.. [Максім Сцяпанавіч] даўно ўжо адвык што-небудзь прасіць. Карпаў. Леапольд Гушка за гэты час адвык думаць пра гэтага чалавека [колішняга пана]. Чорны.

2. ад каго-чаго. Стаць далёкім, чужым каму‑н., забыць каго‑, што‑н. Пятро Пятровіч адвык за дваццаць год на ўсходзе ад палос, і ад парадку такога, як тут [у Забалоцці]. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Хрысто́с, Хрыста́, м. (з вялікай літары).

Назва міфічнай асобы Ісуса, культ якога ляжыць у аснове хрысціянскай рэлігіі.

•••

Хрыстом-богам — моцна (прасіць, маліць і пад.).

Як у Хрыста за пазухай — тое, што і як у бога за пазухай (гл. бог).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)