Перагаво́рка ’плётка’ (Сцяшк. Сл.) — калька з польск. przegadka < przegadać ’разводзіць плёткі’. Да пера- і гавары́ць (гл.), параўн. абгаворваць ’пляткарыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераганя́нка ’адгон, знятае малако’ (Сцяшк. Сл.; шчуч., Сл. ПЗБ). Да пера- і ганя́ць < гнаць (гл.). Суфікс, як у масля́нка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перагу́д ’працяжнае гудзенне, якое то заціхае, то узмацняецца’ (ТСБМ, Жылка). Паэтычнае ўтварэнне, як перазвон. Да пера- і гудзець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакабе́нчыцца ’перамучыцца, доўга пакутуючы’, ’адпакутваць ад хваробы’ (Нас.). Да пера- і каве́нчыцца, каве́ндзіцца, кавэ́нчыцца (гл.) з менай в > б.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераказі́цца (перэ́казіцца) ’вельмі змяніцца тварам пад уплывам чагосьці дужа непрыемнага’ (Растарг.), смал. перекази́ть ’сапсаваць’. Да пера- і казі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераму́снік (пэрэму́снік) ’частка аброці — наморднік’ (петрык., Маслен.). Да пера- і мыса (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 247.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перацяплі́цца (перэі(епліцца) ’перагарэць, стаць попелам’ (Растарг.). Да пера- і цяпліцца ’паліцца (у печы), ацяпляцца’ < цяпло (гл.), цяпельца ’агонь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабі́тка ’старое рэчышча ракі’ (Скарбы). Фармальна — да пера- і біць (гл.), аднак цяжкасці выклікае семантыка: ’перабітая рака’ (?). Параўн. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераве́рзці ’сказаць, няправільна расказаць’ (Яруш.; Нас.), пераве́рзць, перавярза́ць ’у перакручаным выглядзе перадаваць што-небудзь’ (Растарг.). Да пера- і вярзці́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перага́ды ’абгаворы, плёткі’ (Гарэц.). Да пера- (гл.) і гад‑ы, якое ўзыходзіць да польск. gadać ’гаварыць, абгаворваць’. Гл. таксама га́дка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)