бало́нь, ‑і, ж.
Разм. Нізкі заліўны луг каля ракі. Разлілася рака. Яна выйшла з берагоў і заліла балонь на левым беразе аж да лесу. Чарнышэвіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Ні́цы ’нізкі, паніклы (звычайна пра дрэва)’ (Сл. ПЗБ, Касп.), ’апушчаны ўніз’ (Сцяшк. Сл.), ’скрытны, пануры’ (Касп., Бяльк.), ’скрытны; хітры, няшчыры’ (Нас.), ’змрочны, пануры’ (ТС), ’подлы, ганебны’ (Ян.), ’пахмурны, непагодлівы’ (Сл. ПЗБ, ТС), укр. ни́ций ’подлы, нізкі, пошлы’, рус. ни́цый ’нізкі, паніклы; подлы’. Параўн. ц.-слав. ниць, прыслоўе ’ніц, ніцма’ і прыметнік ’пахілены ўперад’, усё да *nicь (гл. ніц 1). Спробы вывесці значэнне ’пахмурны, хмурны’ са значэння літ. nykýs ’хмурны’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, 1, 80) непераканальныя, бо указанае значэнне натуральна выводзіцца са значэння ’навіслы, змрочны’, фармальна ж беларускае слова не можа быць запазычаннем з літоўскай.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
пянчу́к, пенчука, м.
Невялікі пень. На невысокім пенчуку пры агеньчыку сядзеў чалавек у шэрай суконнай світцы. Якімовіч. Глядзіш — то там, то тут свежы нізкі пянчук. Гартны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
цеплаво́з, ‑а, м.
Лакаматыў, які прыводзіцца ў дзеянне рухавіком унутранага згарання. На змену паравозам ідуць электравозы і цеплавозы. «Беларусь». Нізкі, сіплы гудок цеплавоза скалануў паветра. Радкевіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Раўда́нь, раўдо́нь ’нізкі, роўны і шырокі бераг ракі, абалонь’ (Ласт.). Няясна; магчыма ў выніку перастаноўкі зычных з раўнадзь ’раўніна’. Гл. раўнядзь, роўнядзь.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
га́дасць, ‑і, ж.
Разм. Рэч, прадмет і інш., якія выклікаюць непрыемнае, агіднае пачуццё. Не бяры гэту гадасць у рукі. // Нізкі, агідны ўчынак. Ад злосніка можна чакаць усякай гадасці.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
мелкаво́ддзе, ‑я, н.
1. Нізкі ўзровень вады (у рэчцы, возеры і пад.), а таксама пара, калі вадаёмы мялеюць.
2. Месца (у рэчцы, возеры і пад.) з невялікай глыбінёй.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
забало́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад забалоціць.
2. у знач. прым. Які ператварыўся ў балота; балоцісты. Паўднёвы бераг быў нізкі, крыху забалочаны, парослы карлікавай бярозай, багуном. Шашкоў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Машок ’балоцістае мохавое месца’, ’невялікае балота’, ’нізкі луг, парослы мохам’ (слаўг., стаўбц., Яшк.). Рус. смал., пск. мошок ’тс’. Да мох (гл.). Суфікс, як у лужок.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
вінаку́р, ‑а, м.
Той, хто займаецца вінакурэннем. Пры самай вялікай дарозе стаяў нізкі і доўгі дом.. Цяпер у гэтым доме жыў вядомы на ўсю шырокую акругу вінакур Язэп Уздышкевіч. Чорны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)