*Падво́ліца, пудволыцяніжняя частка падбародка’ (Сл. ПЗБ, Клім.), пудвдле ’тс’ (Бяссон.), падволіч ’падбародак, двайны падбародак’ (Сцяшк.). Конфікснае ўтварэнне з асновай вол‑ (гл. валлё).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іспо́дак ’сподак’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Касп., Бяльк., Сл. паўн.-зах.), ’ніжняя частка малой пасудзіны’ (Нас.). Утворана ад іспод (гл.) з суф. ‑ак. Гл. сподак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапты́р, лаптырок ’лопасць, ніжняя частка лапаты, вясла’ (паўн.-зах., КЭС). Да лапта. Параўн. рус. лапта, лота ’лопасць’ (Даль, 2, 612). Суф. -ыр, як у лабыр (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́шваніжняя частка кашулі, надточаная іншай тканінай’ (Сакал., Лекс. Бел. Палесся). Няясна, магчыма, з *тачва ад тачыць3 (гл.), збліжанае з шыць, параўн. прышва, прошва, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́хва, ‑ы, ж.

1. Уваходная частка жаночых палавых органаў.

2. Ніжняя частка ліста, якая ў выглядзе трубкі ахоплівае сцябло ў некаторых раслін.

3. Тое, што і ножны ​1. [Тапурыя] выняў з похвы і заткнуў за пояс нож. Самуйлёнак. [Мікола] выцягнуў з похвы фінку, адкрыў бляшанку кансерваў, адрэзаў хлеба. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́за, -ы, мн. -ы, баз, ж.

1. Ніжняя апорная частка збудавання, калоны (спец.).

Б. калоны.

2. Аснова, тое, на чым грунтуецца што-н.

Тэарэтычная б.

3. Апорны пункт узброеных сіл краіны на пэўнай тэрыторыі.

Ваенна-марская б.

4. Установа, прадпрыемства і пад. па забеспячэнні або абслугоўванні каго-, чаго-н.

Турысцкая б.

5. Склад, месца для захоўвання тавараў, матэрыялаў.

Прадуктовая б.

|| прым. ба́завы, -ая, -ае (да 2, 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ступня́ ‘плюсна, частка нагі ад шчыкалаткі ўніз’, ‘ніжняя паверхня ступака, падэшва’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.), ‘ступак’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ, Бяльк., ЛА, 3). Дэрыват ад ступіць, гл. ступень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́граб, ‑а, м.

Яма з крытым верхам і сценамі з бярвення, якая служыць для захавання бульбы, гародніны. Перад касавіцай кончылася ў пограбе бульба, і стары загадаў бабам ачысціць пограб ад бруду. Брыль. // Ніжняя частка дома, падвал, дзе захоўваюцца прадукты. Бульбу перанеслі ў сенцы, саставілі мяшкі наўкруг .. над пограбам. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цо́каль, ‑я, м.

1. Ніжняя частка цаглянага ці каменнага будынка. Будынак стаіць на высокім цокалі з мноствам акенцаў і нішаў. «Помнікі».

2. Металічная частка электрычнае лямпачкі, якая служыць для ўмацавання яе ў патроне. На самым канцы цэха ў скрынку падалі ўжо гатовыя электралямпачкі з усімі іх прыпаямі, цокалямі. Скрыган.

[Іт. zoccolo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падно́жжа, ‑а, н.

1. Ніжняя частка або месца ля самага нізу таго, што высока ўзнімаецца ўверх. Падножжа дуба. □ Каля падножжа гары мы ўзялі лыжы на плечы. Шамякін.

2. Тое, што і п’едэстал. Падножжа.. [манумента] абкружана багатым кветнікам. Хадкевіч. Хлопцы і дзяўчаты ў нацыянальным адзенні ўскладаюць да падножжа абеліска вянкі і букеты кветак. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)