цяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. каго-што. Тое, што і цягнуць (у 1, 2, 4, 6 і 13 знач.) з той розніцай, што цягаць абазначае шматразовае дзеянне, якое адбываецца ў розны час і ў розных напрамках.

2. каго-што. Красці.

Ліс цягае куранят.

3. што. Насіць доўгі час (пра адзенне, абутак; разм.).

Пяты год чаравікі цягае.

4. каго-што. Валачы па зямлі.

Ц. хустку па зямлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апрана́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да апрануцца.

2. Насіць вопратку якога‑н. фасону або ў адпаведнасці з акалічнасцямі. Любяць і ўмеюць хораша апранацца ў Заполлі. Бялевіч. Успомнілася, што Станеўскі апранаўся не па сваіх сродках і абыходзіўся з усімі з робленай добразычлівай фамільярнасцю. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папанасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што і чаго.

Разм. Насіць доўга, неаднаразова; напасіць многа каго‑, чаго‑н. Папанасіць дзіця. □ Колькі папахадзіў .. [Андрэй] тут босымі нагамі, колькі папанасіў зелля свінням, як маці палола грады. Пальчэўскі. З гэтага корту і мужчынам пашый штаны, то папаносяць!.. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смяльча́к, смельчака, м.

Разм. Смелы чалавек. Адразу ж знайшоўся смяльчак, распрануўся і скочыў у возера. Шашкоў. Смельчакі пад суцэльным шквалам агню ўсё ж неяк ухітраліся насіць у біклагах параненым ваду. Сачанка. Ніхто не адважваўся адкрыць перад Кацярынаю сваё сэрца, хоць смельчакоў хапала ў Залесавічах. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вадано́с1 ’вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, 809); вадано́сы ’каромысел’ (ДАБМ, 821). Да вада і насіць.

Вадано́с2 ’труцень’ (З нар. сл.). Назва звязана з народным уяўленнем аб трутнях: «трутні ваду носяць» (там жа, 206).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тура́ць, туря́ць ‘ганяць’ (Нас., Юрч. Вытв.; чач., ЖНС, Бяльк.), ‘часта пасылаць’: сюды‑туды тураюць аднаго мяне за каждым дзедам (Нас.), ‘насіць, калыхаць на руках’ (Сцяшк. Сл.), тура́цца ‘ганяцца’ (чач., Жыв. НС), туря́цца ‘тс’ (Юрч. Вытв.). Гл. турыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нараві́цца, ‑раўлюся, ‑ровішся, ‑ровіцца; незак.

1. Упарціцца, паказваць свой нораў. Конь спачатку не хацеў насіць чалавека на сваёй спіне, іржаў, брыкаўся, наравіўся. Бядуля.

2. Прыладжвацца, прыстасоўвацца. Па чорнай верхаводцы .. [байцы] прайшлі ціха, а потым боты ў кожнага хлюпалі, і трэба было вельмі наравіцца, каб не рабіць шуму. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бадзя́ць ’пэцкаць, валачыць’ (Др.-Падб.), ’неахайна адносіцца, насіць (адзенне, абутак)’ (Янк. Мат.). Не вельмі яснае слова. Можна выказаць дагадку аб сувязі з бадзя́цца, бада́ццэ (гл.), дакладней, аб паходжанні гэтых дзеясловаў ад агульнай асновы бад‑ (< обад‑ < об‑вад‑; *vaditi ’перашкаджаць’ → ’рабіць дрэнна, псаваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Механоша ’непаседа’ (Ян.) у выніку пераносу значэння пад уплывам маха́ць з механоша ’які носіць мяхі’. Параўн. механош ’рабочы ў млыне’ (Бяльк.), механоша ’чалавек, які ў час калядавання збірае ў мех падарункі для шчадроўшчыкаў’ (ТС, Растарг.). Да мех і насі́ць (гл.). Гл. таксама маханоша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэ́шата ср. (мн. рашо́ты, род. рашо́т) решето́;

галава́ як р. — дыря́вая голова́;

цу́ды ў рэ́шаце — чудеса́ в решете́;

насі́ць ваду́ рэ́шатам (у рэ́шаце)погов. носи́ть во́ду решето́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)